Навіны на тэму: суды
15.01.2021 Да пяці гадоў пазбаўленя волі пагражае Уладзіміру Хамічкову за супраціў супрацоўнікам АМАПу
14 студзеня ў судзе Маскоўскага раёну Мінску пачаўся разгляд крымінальнай справы, узбуджанай ў дачыненні да 20-гадовага студэнта Акадэміі авіяцыі Уладзіміра Хамічкова па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь - ч. 1 арт. 342 і ч. 2 арт. 363.
15.01.2021 Палітвязня Мядзведскага асудзілі на тры гады "хіміі" і вызвалілі ў залі суда
У судзе Ленінскага раёна Мінска ў 15 студзеня суддзя Таццяна Шоцік агучыла прысуд па крымінальнай справе палітычнага вязня Арцёма Мядзведскага, якога абвінавацілі ў здзяйсненні дзеянняў, груба парушаючых грамадскі парадак (арт. 342 КК РБ). Мядзведскага прызналі вінаватым па гэтым артыкуле і прысудзілі да трох гадоў абмежавання волі з накіраваннем ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія"). Менавіта столькі і прасіў на папярэднім пасяджэнні пракурор.
15.01.2021 За раскіданыя самарэзы мужчыну пакаралі 2 гадамі "хіміі"
У судзе Фрунзенскага раёна 14 студзеня працягваецца разгляд справы ў адносінах да Віктара П., якога вінавацяць паводле ч. 1 арт. 14 “Замах на злачынства” і ч. 2 арт. 339 “Хуліганства” Крымінальнага кодэкса.
15.01.2021 Палітвязня Арцёма Хвашчэўскага асудзілі да года калоніі
15 студзеня суд Фрунзенскага раёна Мінска вынес прысуд палітвязню Арцёму Хвашчэўскаму
15.01.2021 Першы прысуд за шэсце ў Курапаты: 3 гады "хатняй хіміі"
Суд Першамайскага раёна Мінска 15 студзеня вынес першы прысуд па крымінальнай справы паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса за нядзельны Марш "Дзяды" 1 лістапада, калі Следчы камітэт прызнаў падазраванымі па справе 231 чалавек.
15.01.2021 Першы ў гэтым годзе смяротны прысуд вынесены ў Слуцку
Мінскі абласны суд на выязным пасяджэнні ў Слуцку 15 студзеня агучыў прысуд ў дачыненні да Віктара Скрундзіка і яшчэ траіх жыхароў Слуцкага раёна, якіх абвінавачваюць у забойстве пенсіянераў і замаху на забойства 85-гадовай жанчыны.
15.01.2021 Апраўдаць ці пазбавіць волі на 4 гады: Што вырашыць суд па справе Яўгена Каліноўскага?
У судзе Першамайскага раёна 14 студзеня працягвалі разглядаць справу 22-гадовага студэнта БДУ Яўгена Каліноўскага, якога вінавацяць у гвалце ў адносінах да супрацоўнікаў міліцыі і актыўных групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак.
14.01.2021 Пачалі судзіць палітвязняў Соф'ю Малашэвіч і Ціхана Клюкача за надпісы на шчытах спецтэхнікі
У судзе Кастрычніцкага раёна Мінска 14 студзеня пачаўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да палітвязняў Сафіі Малашэвіч і Ціхана Клюкача. Іх абвінавачваюць у тым, што яны распісалі балончыкамі шчыты спецсродкаў загароды на акцыі пратэсту 6 верасня (ч.2 арт. 339 КК РБ), а таксама ўдзельнічалі ў дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 КК). Акрамя таго, Сафіі Малашэвіч прад'яўленае абвінавачаньне ў публічнай абразе прэзыдэнта (арт. 368 КК РБ).
14.01.2021 Два гады калоніі за тое, што ўпаў на нагу супрацоўніку ДАІ
Раніцай 14 студзеня быў абвешчаны прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да Аляксандра Захарэвіча, якога абвінавачвалі ва ўжыванні гвалту ў дачыненні да супрацоўніка ўнутраных спраў (арт. 364 Крымінальнага кодэкса).
14.01.2021 Пракурор запрасіў для гарадзенца Рымшы чатыры з паловай гады пазбаўлення волі
Суд Ленінскага раёна Гародні 14 студзеня працягнуў разгляд крымінальнай справы мясцовага жыхара Сяргея Рымшы. Яго абвінавачваюць адразу па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу: 342 КК РБ і 364 КК РБ.
14.01.2021 Мінск: пачаўся суд над палітвязнем Дзмітрыем Дубковым
Савецкі суд горада Мінска пачаў разглядаць крымінальную справу палітвязня Дзмітрыя Дубкова.
14.01.2021 "Што вы зрабілі, калі я сядзеў у турме, — людзей забілі!" Трэці дзень суда на палітвязнем Няронскім
Суд Лагойскага раёна 14 студзеня працягвае разгляд крымінальнай справы супраць палітзняволенага аўтара ютуб-канала "Слуцк для жизни" Уладзіміра Няронскага па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 342 і 369.
14.01.2021 Што адбываецца ў судах па адміністрацыйных справах 14 студзеня?
14 студзеня ў раённых судах Мінска разглядаюцца адміністрацыйныя справы грамадзянаў, якія былі затрыманыя вечарам учора, а таксама тых, хто быў затрыманы раней на мірных акцыях пратэсту. Судзяць таксама за вывешаныя бчб-сцягі на балконах і ў вокнах кватэр.
14.01.2021 Суд над Вадзімам Дзмітронкам прыпынілі праз каранавірус
На раніцу 14 студзеня быў запланаваны працяг судовага разгляду крымінальнай справы ў дачыненні да Вадзіма Дзмітронка. Аднак падсудны не быў дастаўлены ў працэс, а суддзя Таццяна Акавітая аб'явіла перапынак на невызначаны тэрмін - у аднакамерніка абвінавачанага выявілі каранавірусную інфекцыю.
14.01.2021 У Наваполацку працягваецца суд над актыўнымі ўдзельнікамі жнівеньскіх падзей
Суд Наваполацка 14 студзеня працягвае разглядаць крымінальную справу мясцовых жыхароў Віктара Шаура і Віталя Шыцікава, якіх абвінавачваюць у арганізацыі або актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушылі грамадскі парадак.










