Навіны на тэму: суды
19.01.2021 Палітвязень Валерый Каленчыц: "Дапамаглі выкаціць камень"
19 студзеня суд Кастрычніцкага раёна горада Мінска пачаў разглядаць справу палітзняволенага Валерыя Каленчыца
19.01.2021 Сябра ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай абвінавачваюць у арганізацыі масавых беспарадкаў
Мазыр: сябра ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай абвінавачваюць у арганізацыі масавых беспар
19.01.2021 Два гады "хатняй хіміі" для Дар'і Паляковай з Берасця за парваную куртку міліцыянта
Як паведамляе "Берасцейская Вясна", суддзя суда Ленінскага раёна Брэста Святаслаў Каліна 19 студзеня абвясціў прысуд Дар'і Паляковай.
19.01.2021 Другі дзень суда па “справе Ціханоўскага”: Пацярпелыя міліцыянты не з'явіліся, бо яны "задзейнічаныя на Хрышчэнні"
У суде Кастрычніцкага раёна Гродна 19 студзеня працягняўся разгляд справы за інцыдэнт на выбарчым пікеце 29 траўня па так званай "справе Ціханоўскага".
18.01.2021 Першы суд за інцыдэнт на пікеце 29 траўня ў Гродне: Абвінавачаныя не прызнаюць сваёй віны
У Гродне 18 студзеня пачаўся першы суд за інцыдэнт на выбарчым пікеце 29 траўня па так званай "справе Ціханоўскага". На лаве падсудных знаходзяцца трое з дзесяці фігурантаў крымінальных справаў за 29 траўня: Дзмітрый Фурманаў, Яўген Разнічэнка і Уладзімір Кніга.
18.01.2021 У Гомелі за два "кактэйлі Молатава" судзяць трох чалавек
У судзе Чыгуначнага раёна г. Гомеля 18 студзеня пачаўся судовы працэс па крымінальнай справе ў дачыненні да 16-гадовага Мікіты Залатарова, 25-гадовага Дзмітрыя Карнеева і 28-гадовага Леаніда Кавалёва.
18.01.2021 Што выносяць суды па адміністрацыйных справах 18 студзеня?
18 студзеня ў раённых судах Мінска разглядаюцца адміністрацыйныя справы грамадзянаў, якія былі затрыманыя на выходных, а таксама тых, хто быў затрыманы раней на мірных акцыях пратэсту.
18.01.2021 Справа Вітольдта Ашурка: па двух артыкулах - пяць год калоніі
18 студзеня ў Лідскім раённым судзе абвесцілі прысуд па крымінальнай справе грамадскага актывіста з Бярозаўкі Вітольда Ашурка. Працэс вёў суддзя Максім Філатаў.
16.01.2021 Вынікі судовых пасяджэнняў за суботу, 16 студзеня
У працоўную суботу 16 студзеня ў раённых судах Мінска працягваюць разглядацца адміністрацыйныя справы грамадзян, якія былі затрыманыя раней, у прыватнасці 14 снежня, а таксама тых, хто быў затрыманы напярэдадні на мірных акцыях пратэсту.
16.01.2021 Таленавітага Яўгена Каліноўскага адправілі ў калонію на 4 гады
16 студзеня ў судзе Першамайскага раёна агучылі прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да 22-гадовага Яўгена Каліноўскага. Суддзя Максім Трусевіч прызнаў хлопца вінаватым і пакараў хлопца 4 гадамі пазбаўлення волі з накіраваннем у папраўчую калонію агульнага рэжыма.
15.01.2021 Тры гады калоніі. Вынеслі чарговы прысуд за пратэстныя акцыі 14 ліпеня ў Мінску
Гэта ўжо восьмая справа за ўдзел у акцыях пратэсту ў сталіцы супраць нерэгістрацыі ў якасці кандыдатаў у прэзідэнты Віктара Бабарыка і Валерыя Цапкалы, якое разглядаецца мінскімі судамі.
15.01.2021 Удзельнікаў мірных акцый пратэсту судзяць і 15 студзеня
15 студзеня ў раённых судах Мінска разглядаюцца адміністрацыйныя справы грамадзянаў, якія былі затрыманыя напярэдадні, а таксама тых, хто быў затрыманы раней на мірных акцыях пратэсту. Судзяць таксама за вывешаныя бчб-сцягі на балконах і ў вокнах кватэр, за фотаздымкі са сцягамі.
15.01.2021 У Гродне працягваюць судзіць чатырох чалавек за гвалт над міліцыянтамі
15 студзеня ў Гародні адбылося чарговае судовае паседжанне па крымінальнай справе чатырох чалавек, якіх вінавацяць у гвалце над міліцыянтамі. На лаве падсудных чатыры чалавекі: Міхаіл Юдзін, Вадзім Хіжнякоў, Сяргей Яфімовіч (жыхары Гародні) і Андрэй Севяртока (з гораду Масты), перадае "Гарадзенская вясна".
15.01.2021 Светлагорск: за абразу інспектара ДПС судзяць мясцовага жыхара
У судзе Светлагорскага раёна 15 студзеня пачаўся разгляд крымінальнай справы, узбуджанай у дачыненні да мясцовага жыхара Валерыя Лозы.
15.01.2021 На месцы пашкоджання машыны міліцыянта – дзевяць чалавек, на лаве падсудных – толькі пяць
Суд Мінскага раёна працягвае разгляд крымінальнай справы супраць пецярых мінчукоў, затрыманых 29 верасня у Баравой. Іх абвінавачваюць у групавым пашкоджанні аўтамабіля жонкі міліцыянта: «пракалолі шыны, запенілі мантажнай пенай дзвярныя праёмы, залілі фарбай кузаў».










