Навіны на тэму: суды

Палітзняволеная Сафія Малашэвіч у апошнім слове: "Клянуся, Ціхан не заслугоўвае такога пакарання"

21.01.2021 Палітзняволеная Сафія Малашэвіч у апошнім слове: "Клянуся, Ціхан не заслугоўвае такога пакарання"

У судзе Кастрычніцкага раёна Мінска 21 студзеня працягнуўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да палітвязняў Сафіі Малашэвіч і Ціхана Клюкача.

Палітвязню Юрыю Савіцкаму прысудзілі тры гады "хіміі"

21.01.2021 Палітвязню Юрыю Савіцкаму прысудзілі тры гады "хіміі"

У Кастрычніцкім судзе Мінску працягваўся разгляд крымінальнай справы палітычнага вязня, сябра ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыка Юрыя Савіцкага. Яму прад'яўленае абвінавачванне па арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Арганізацыя ці актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) за ўдзел у акцыі пратэсту 9 жніўня. Справу разглядае суддзя Аляксандр Рудэнка.

Магілёўца асудзілі на год "хіміі" за раскіданыя самарэзы каля будынкаў сілавых органаў

21.01.2021 Магілёўца асудзілі на год "хіміі" за раскіданыя самарэзы каля будынкаў сілавых органаў

Суд Ленінскага раёна Магілёва 21 студзеня асудзіў 50-гадовага Сяргея Базука паводле ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэкса (Хуліганства) на адзін год "хіміі", паведамляе MAYDAY.

Гродна: Сяргея Рымшу асудзілі да трох з паловай гадоў пазбаўлення волі

21.01.2021 Гродна: Сяргея Рымшу асудзілі да трох з паловай гадоў пазбаўлення волі

Яго абвінавацілі адразу па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу: 342 КК РБ і 364 КК РБ.

"Справа сфабрыкаваная", а пацярпелы і сведкі — на самаізаляцыі. Пачаўся суд над палітвязнем Кулакоўскім

20.01.2021 "Справа сфабрыкаваная", а пацярпелы і сведкі — на самаізаляцыі. Пачаўся суд над палітвязнем Кулакоўскім

У судзе Маскоўскага раёна горада Мінска 20 студзеня пачаўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да былога міліцыянта, а зараз палітвязня Дзмітрыя Кулакоўскага. Ён абвінавачваецца па артыкуле 369 КК РБ (абраза прадстаўніка ўлады). Пацярпелы і сведкі (усе — супрацоўнікі міліцыі) на пасяджэнне не з'явіліся.

У Брэсце судзяць адразу 10 чалавек па "справе карагодаў". Не ўсе прызнаюць сваю віну

20.01.2021 У Брэсце судзяць адразу 10 чалавек па "справе карагодаў". Не ўсе прызнаюць сваю віну

У судзе Ленінскага раёна Брэста 20 студзеня пачаўся разгляд крымінальнай справы паводле часткі 1 артыкула 342 (дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак) за ўдзел 13 верасня ў карагодзе на скрыжаванні бульвара Касманаўтаў і праспекта Машэрава. На лаве падсудных цяпер — дзесяць чалавек. 

Абвінавачаны па справе аб нападзе на амапаўца: "Білі, засоўвалі дубінку ў д*пу"

20.01.2021 Абвінавачаны па справе аб нападзе на амапаўца: "Білі, засоўвалі дубінку ў д*пу"

У судзе Ленінскага раёна Мінска 19 студзеня пачаўся суд па справе аб нанясенні цялесных пашкоджанняў супрацоўніку АМАПу, паведамляюць naviny.by.

Брэст: два гады "хатняй хіміі" за "абразу прадстаўніка ўлады" у мэсэнджары

20.01.2021 Брэст: два гады "хатняй хіміі" за "абразу прадстаўніка ўлады" у мэсэнджары

Суд Маскоўскага раёна горада Брэста агучыў вырак Аляксандру Глазырыну

Працягваюцца адміністрацыйныя судовыя працэсы над мірнымі пратэстоўцамі

20.01.2021 Працягваюцца адміністрацыйныя судовыя працэсы над мірнымі пратэстоўцамі

20 студзеня раённыя суды Мінска разглядаюць адміністрацыйныя справы супраць грамадзянаў, якія выходзілі на мірныя акцыі пратэсту альбо вывешвалі бела-чырвона-белыя сцягі ў вокнах сваіх кватэр.

Суд над палітвязнем Няронскім: Агучаны матэрыялы СМІ, якія нібы падцвярджваюць, што ў Беларусі былі дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак

20.01.2021 Суд над палітвязнем Няронскім: Агучаны матэрыялы СМІ, якія нібы падцвярджваюць, што ў Беларусі былі дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак

Суд Лагойскага раёна 20 студзеня працягвае разгляд крымінальнай справы супраць палітзняволенага Уладзіміра Няронскага па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 342 і 369.

Затрымлівалі аднаго, судзілі іншага. На чатыры гады "хіміі" асудзілі Уладзіміра Хамічкова

20.01.2021 Затрымлівалі аднаго, судзілі іншага. На чатыры гады "хіміі" асудзілі Уладзіміра Хамічкова

20 студзеня суд Маскоўскага раёна вынес прысуд Уладзіміру Хамічкову, якога абвінавачвалі ў супраціве васьмярым супрацоўнікам АМАП і актыўным удзеле ў групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак.

Абвінавачаны маладзечанец Гурман пра сваё затрыманне: "Пагражалі згвалтаваннем, спрабавалі зняць штаны".

19.01.2021 Абвінавачаны маладзечанец Гурман пра сваё затрыманне: "Пагражалі згвалтаваннем, спрабавалі зняць штаны".

У судзе Маладзечанскага раёна 19 студзеня прадоўжыўся разгляд крымінальнай справы маладзечанца Вадзіма Гурмана па падзеях 9 жніўня ў горадзе.

Што адбываецца на судзе па справе Гомельскай тройкі?

19.01.2021 Што адбываецца на судзе па справе Гомельскай тройкі?

19 студзеня ў судзе Чыгуначнага раёна г. Гомеля працягваецца судовы працэс па крымінальнай справе ў дачыненні да 16-гадовага Мікіты Залатарова, 25-гадовага Дзмітрыя Карнеева і 28-гадовага Леаніда Кавалёва.

Судовы пераслед за мірныя акцыі пратэсту: 19 студзеня

19.01.2021 Судовы пераслед за мірныя акцыі пратэсту: 19 студзеня

19 студзеня раённыя суды Мінска працягваюць разглядаць адміністрацыйныя справы грамадзянаў, якія былі затрыманыя на выходных, а таксама тых, хто быў затрыманы раней на мірных акцыях пратэсту.

Ніхто са сведак не памятае абвінавачаных. У Гродне працягваюць судзіць пяць удзельнікаў акцыі пратэсту

19.01.2021 Ніхто са сведак не памятае абвінавачаных. У Гродне працягваюць судзіць пяць удзельнікаў акцыі пратэсту

18 студзеня ў судзе Ленінскага раёну адбываецца працяг разгляду крымінальнай справы ў дачыненні да 5 гарадзенцаў. Іх вінавацяць у парушэнні двух артыкулаў кодэксу. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства