Навіны на тэму: суды

“Знаходзіліся ў натоўпе, крычалі, шпурлялі ў міліцэйскі транспарт камяні”. Чарговы суд у Жлобіне

27.01.2021 “Знаходзіліся ў натоўпе, крычалі, шпурлялі ў міліцэйскі транспарт камяні”. Чарговы суд у Жлобіне

Згодна з матэрыяламі справы Каханоўскі і Гопта з 9 па 11 жніўня 2020 года, у вячэрні і начны час, у мэтах выканання публічных заклікаў да дэструктыўнай дзейнасці, размешчаных на розных інтэрнэт-рэсурсах, сумесна з іншымі грамадзянамі на цэнтральных вуліцах Жлобіна падчас несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў адмовіўся ад выканання законных патрабаванняў прадстаўнікоў улады.

Віктара Барушку прысудзілі да пяці гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму

27.01.2021 Віктара Барушку прысудзілі да пяці гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму

27 студзеня ў судзе Ленінскага раёна Мінска быў вынесены прысуд Віктару Барушку па справе аб нападзе на супрацоўніка АМАПу і прычыненні яму цяжкіх цялесных пашкоджанняў. Напярэдадні пракурор запрасіў для яго 5 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Менавіта столькі і прысудзіла яму суддзя Марына Запаснік.

"Так як нікога не знайшлі, то вырашылі павесіць на мяне". Пачаўся суд за абразу жонкі супрацоўніка АМАПа

27.01.2021 "Так як нікога не знайшлі, то вырашылі павесіць на мяне". Пачаўся суд за абразу жонкі супрацоўніка АМАПа

Спярша абвінавачванне будавалася на адпраўленым у Viber паведамленні, але высветлілася, што падсудны не зарэгістраваны ў гэтым мэсэнджары.

Магілёўца судзяць за абразу супрацоўніка ДАІ

27.01.2021 Магілёўца судзяць за абразу супрацоўніка ДАІ

Ігару Міцянкову інкрымінуюць публічную абразу прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў. Сваю віну Міцянкоў прызнаў, раскаяўся і гатовы выбачыцца перад міліцыянтам, які прызнаны пацярпелым. Абвінавачаны пад падпіскай аб нявыездзе.

Пракурор запрасіў для Віктара Барушкі пяць гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму

26.01.2021 Пракурор запрасіў для Віктара Барушкі пяць гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму

26 студзеня ў судзе Ленінскага раёна Мінска адбыліся спрэчкі па справе аб нападзе на супрацоўніка АМАПу і прычыненні яму цяжкіх цялесных пашкоджанняў. Абвінавачаны - 32-гадовы прадпрымальнік Віктар Барушка, які пасля затрымання 12 дзён правёў у рэанімацыі БХМД і на судзе заявіў пра збіццё. З 18 кастрычніка ён знаходзіцца пад вартай. Як паведамляе TUT.BY, пракурор запытаў для яго 5 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

"Навучальны працэс быў сарваны як мінімум на 10 хвілін". У Мінску судзяць студэнта за заклікі да страйку

26.01.2021 "Навучальны працэс быў сарваны як мінімум на 10 хвілін". У Мінску судзяць студэнта за заклікі да страйку

Суд Савецкага раёна 26 студзеня пачаў разгляд крымінальнай справы па ч.1 арт. 342 КК супраць 21-гадовага палітзняволенага студэнта БДУІР Арцёма Вінакурава за заклікі ва ўніверсітэце да страйку.

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

26.01.2021 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

Пратэстная субота і свабода мірных сходаў у Расіі; крымінальны пераслед за SMS-паведамленне і сфабрыкаваны каментар у telegram; пераслед праваабаронцы "Вясны" Леаніда Судаленкі.

У Мінску судзяць за спалены дзяржаўны сцяг

26.01.2021 У Мінску судзяць за спалены дзяржаўны сцяг

Як устаноўлена следствам, абвінавачаныя - маладыя хлопец і дзяўчына 7 лістапада 2020 года ўначы сарвалі разам з флагштокам на вуліцы Куйбышава дзяржаўны сцяг. Затым сталі яго таптаць нагамі, пляваць на яго,а на завяршэнне падпалілі сцяг з дапамогай гаручай вадкасці.

26 студзеня працягваюцца суды за акцыі на выходных і за сцягі на вокнах

26.01.2021 26 студзеня працягваюцца суды за акцыі на выходных і за сцягі на вокнах

На акцыях пратэсту, якія адбыліся ў Беларусі на выходных 23-24 студзеня, было затрымана не менш за 155 чалавек. У аўторак, 26 студзеня, у судах працягваюць разглядаць адміністрацыйныя справы у дачыненні да затрыманых на выходных і тых, каго затрымлівалі раней — на акцыях і кропкава.

Мужчыну асудзілі на два гады "хатняй хіміі" за абразу ў тэлеграм-чаце Чамаданавай

26.01.2021 Мужчыну асудзілі на два гады "хатняй хіміі" за абразу ў тэлеграм-чаце Чамаданавай

Суд Цэнтральнага раёна Мінска 26 студзеня асудзіў 43-гадовага Дзмітрыя Ушацкага да двух гадоў "хатняй хіміі" паводле артыкула 369 Крымінальнага кодэкса за абразу ў тэлеграм-чаце прэс-сакратаркі Міністэрства ўнутраных справаў Вольгі Чамаданавай.

Абвешчаны ў вышук адзін з абвінавачаных па крымінальнай справе пяці гарадзенцаў

25.01.2021 Абвешчаны ў вышук адзін з абвінавачаных па крымінальнай справе пяці гарадзенцаў

25 студзеня ў судзе Ленінскага раёну Гародні павінен быў адбыцца працяг крымінальнага працэсу ў дачыненні да пяці гарадзенцаў, якія абвінавачваюць паводле артыкулаў 342 і 364 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь. Аднак адзін з падсудных - Аляксандр Якубоўскі ў суд не з'явіўся. Прычыны яго нез'яўлення пакуль невядомыя.

За абразу прэзідэнта і міністра ўнутраных спраў - адзін год і 3 месяцы пазбаўлення волі

25.01.2021 За абразу прэзідэнта і міністра ўнутраных спраў - адзін год і 3 месяцы пазбаўлення волі

Уладзімір Чыжэўскі абвінавачваўся ў тым, што 1 верасня мінулага года ў групе “Астравец для жыцця” месэнджара “Тэлеграм” пад нікам Talash пракаментаваў відэа, у якім Прэзідэнт даў ацэнку дзеянням улады адносна Кандрусевіча. Пры гэтым меў несцярожнасць выкарыстаць ненарматыўнае слова.

Баранавічы: пачаўся суд над мужчынам, якога падазраюць у наездзе на міліцыянта 10 жніўня

25.01.2021 Баранавічы: пачаўся суд над мужчынам, якога падазраюць у наездзе на міліцыянта 10 жніўня

У панядзелак, 25 студзеня, пачаўся суд над 25-гадовым жыхаром Баранавічаў, якога абвінавачваюць у тым, што ён 10 жніўня здзейсніў наезд на міліцыянта (1995 г.н.).

"Чаму вы так абражаеце АМАП?" — працяг суда над Паўлам Спірыным, на які не трапіла каля 70 чалавек

25.01.2021 "Чаму вы так абражаеце АМАП?" — працяг суда над Паўлам Спірыным, на які не трапіла каля 70 чалавек

У Мінскім гарадскім судзе 25 студзеня ў 10.00 пачаўся суд па крымінальнай справе ў дачыненні да Паўла Спірына. Не ўсе жадаючыя змаглі трапіць туды—каля 70 чалавек засталося стаяць па-за заляй судовых паседжанняў, бо ім не хапіла месца. Дзверы залі зачынілі.

Суды над удзельнікамі мірных акцый пратэсту адбываюцца 25 студзеня

25.01.2021 Суды над удзельнікамі мірных акцый пратэсту адбываюцца 25 студзеня

На акцыях пратэсту 23-24 студзеня было затрымана не менш за 155 чалавек

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства