Навіны на тэму: суды
09.02.2021 У Гродне на судзе па "справе Ціханоўскага" дапыталі яшчэ аднаго пацярпелага міліцыянта
На трэцім і чацвёртым судовым паседжанні дапыталі пацярпелых міліцыянтаў з выбарчага пікета Святланы Ціханоўскай на Савецкай плошчы ў Гродне: Уладзіміра Казлоўскага і Аляксандра Хвалені.
09.02.2021 Суд над палітвязнем Андрэем Паповым: адвакат лічыць, што выявіць яго дачыненне да справы немагчыма
Суд Заводзскага раёна разглядае справу палітвязня Андрэя Папова
09.02.2021 Судзяць ваеннага пенсіянера, які запеніў дзверы ў кватэру супрацоўніцы міліцыі і абразіў яе
У судзе Фрунзенскага раёна Мінска 9 лютага пачаўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да мінчука, які запеніў дзверы ў кватэру супрацоўніцы міліцыі.
09.02.2021 У Мінску судзяць палітвязня Лявона Халатрана
У судзе Фрунзенскага раёна г. Мінска раніцай 9 лютага пачаўся працэс над кіраўніком Ruin Bar ОК16 і валанцёрам выбарчага штаба Віктара Бабарыка Лявонам Халатранам.
09.02.2021 "У тэлеграм-канале абразіла міністра Кубракова". У Смалявічах судзяць шматдзетную маці
Суд Смалявіцкага раёна 9 лютага пачаў разгляд крымінальнай справы па абвінавачванні Кацярыны Сазонавай. Жанчыну вінавацяць у абразе прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў (арт. 369 КК РБ).
09.02.2021 Палітвязня Арцёма Саўчука асудзілі да чатырох гадоў калоніі
Дзявятага лютага суд Фрунзенскага раёна агучыў прысуд 30-гадоваму палітвязню Арцёму Саўчуку
08.02.2021 Гарадзенская "справа пяці": працягнулася апытанне пацярпелых
8 лютага ў судзе Ленінскага раёну Гародні прайшло чарговае паседжанне па так званай "справе пяці", паведамляе "Гарадзенская Вясна". Праўда, на лаве падсудных засталося толькі чатыры чалавекі. Аляксандар Якубоўскі знік і абвешчаны ў вышук. Астатнія чатырох - браты Уладзімір і Юрый Седзянеўскія, сёстры Жанна Захаркевіч і Надзея Сцепанцова імкнуцца давесці сваю невінаватасць. Усіх вінавацяць паводле артыкулаў 342 і 364 Крымінальнага кодэксу. Справа за падзеі ў Гародні 6 верасня 2020 года. У справе фігуруюць ажно 11 "пацярпелых" супрацоўнікаў МУС.
08.02.2021 На судзе па “справе Ціханоўскага” дапыталі ўчастковага Казлоўскага, які на пікеце 29 траўня апынуўся на зямлі
У судзе Кастрычніцкага раёна Гродна 8 лютага працягваецца разгляд справы за інцыдэнт на выбарчым пікеце 29 траўня па так званай "справе Ціханоўскага". На лаве падсудных знаходзяцца трое з дзесяці фігурантаў крымінальных справаў за 29 траўня: Дзмітрый Фурманаў, Яўген Разнічэнка і Уладзімір Кніга.
08.02.2021 У Жлобіне вынесены прысуд непаўнагадоваму Прохараву: два гады выхаваўчай калоніі
Суд Жлобінскага раёна 8 лютага працягвае разглядаць крымінальную справу 17-гадовага Віталя Прохарава. Яго вінавацяць у арганізацыі або актыўным ўдзеле 10 жніўня ў Жлобіне ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, а таксама ў гвалце ў дачыненні да супрацоўніка МУС.
08.02.2021 Вынікі адміністрацыйных судоў за панядзелак, 8 лютага
У раённых судах Мінска і іншых гарадоў Беларусі ў панядзелак 8 лютага працягваюцца разгляды адміністрацыйных спраў у дачыненні да затрыманых на мірных сходах у студзені і лютым грамадзян, а таксама за вывешаныя на балконах і вокнах бел-чырвона-белыя сцягі і іншую сімволіку.
08.02.2021 Заява аб прызнанні блогера Паўла Спірына палітычным зняволеным
Сумесная заява беларускіх праваабарончых арганізацый
08.02.2021 Заключэнне юрыстаў і экспертаў ПЦ «Вясна» па крымінальнай справе Германа Кузняцова па арт. 341 КК
3 снежня суд Першамайскага раёна Мінска аштрафаваў 25-гадовага менчука Германа Кузняцова на 200 базавых велічынь (5400 рублёў) паводле артыкула 341 Крымінальнага кодэкса (апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці) за нанясенне "цынічных надпісаў" на сцяне дома на вуліцы Герояў 120-й дывізіі, дзе жывуць супрацоўнікі АМАПу і на трансфарматарнай падстанцыі недалёка ад базы АМАПу. Эксперты і юрысты ПЦ «Вясна» прааналізавалі справу Германа Кузняцова і прыйшлі да наступных высноў.
08.02.2021 Гародня: судзяць гарадзенца, які выступіў супраць “антывандалаў”
У судзе Кастрычніцкага раёна Гародні 8 лютага пачынаецца разгляд крымінальнай справы мясцовага жыхара Васіля Пільца. Ён абвінавачваецца па частцы 1 артыкула 339 Крымінальнага кодэксу (Хуліганства).
08.02.2021 Маладзечанца Вадзіма Гурмана асудзілі на 3,5 гады калоніі за акцыю 9 жніўня
Восьмага лютага ў судзе Маладзечанскага раёна быў вынесены прысуд Вадзіму Гурману, абвінавачанаму па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу і па арт. 364 КК за тое, што нібыта правакаваў натоўп на актыўныя дзеянні супраць міліцыі і пагражаў гвалтам міліцыянерам на акцыі 9 жніўня.
07.02.2021 Адміністрацыйны пераслед у Беларусі за студзень 2021 года (інфаграфіка)
Праваабарончы цэнтр “Вясна” з дапамогай актывістаў Валанцёрскай службы адсочаваў факты адміністрацыйнага пераследу ў студзені 2021 года.










