Навіны на тэму: суды

У Гомелі судзяць Дзмітрыя Цімашэнку: "Ударыў супрацоўніцу міліцыі па руцэ, у яе выпаў тэлефон"

11.02.2021 У Гомелі судзяць Дзмітрыя Цімашэнку: "Ударыў супрацоўніцу міліцыі па руцэ, у яе выпаў тэлефон"

У судзе Цэнтральнага раёна Гомеля распачаўся крымінальны працэс па арт. 364 Крымінальнага кодэкса – “Гвалт ці пагроза гвалту ў дачыненні да супрацоўніка МУС”. На лаве падсудных - 22-гадовы Дзмітрый Цімашэнка.

“Цынічная выява ў выглядзе бусла" і эстэтыка платоў. Суд над скідзельскай мастачкай і яе памочнікам

11.02.2021 “Цынічная выява ў выглядзе бусла" і эстэтыка платоў. Суд над скідзельскай мастачкай і яе памочнікам

У судзе Гарадзенскага раёна працягваецца разгляд крымінальнай справы жыхароў Скідзеля Крысціны Палтавец і Андрэя Апанасовіча.

Палітвязня Антона Бяленскага не прывезлі ў суд

11.02.2021 Палітвязня Антона Бяленскага не прывезлі ў суд

У судзе Маскоўскага раёна горада Мінска 11 лютага ў 10.00 павінен быў пачацца запланаваны разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да палітвязня Антона Бяленскага. Але ён не пачаўся.

Справа гальшанскага "тэрарыста": у камеру змясцілі "падсаднога", каб справакаваць на размову

10.02.2021 Справа гальшанскага "тэрарыста": у камеру змясцілі "падсаднога", каб справакаваць на размову

Згодна з матэрыяламі справы 14 кастрычніка 2020 года ў мэтах дэстабілізацыі грамадскага парадку грамадзянін размясціў у адной з груп Telegram-канала тэкставыя паведамленні, у якіх утрымліваліся заклікі да пашкоджання «кактэйлямі Молатава» будынка КДБ і падпалу пракуратуры Ашмянскага раёна.

За тры гадзіны палітзняволенага праграміста асудзілі да 4 гадоў калоніі за "ўзвядзенне барыкадаў" 10 жніўня на Пушкінскай

10.02.2021 За тры гадзіны палітзняволенага праграміста асудзілі да 4 гадоў калоніі за "ўзвядзенне барыкадаў" 10 жніўня на Пушкінскай

Суд Ленінскага раёна 10 лютага асудзіў на чатыры гады калоніі ўзмоцненага рэжыму па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса 24-гадовага палітзняволенага інжынера-праграміста Рамана Канановіча. 

"Вырабіў два “кактэйля Молатава" і кінуў у “Табакерку”. У Гомелі пачаўся суд над Вадзімам Цыкуновым

10.02.2021 "Вырабіў два “кактэйля Молатава" і кінуў у “Табакерку”. У Гомелі пачаўся суд над Вадзімам Цыкуновым

У судзе Чыгуначнага раёна Гомеля распачаўся крымінальны працэс супраць Вадзіма Цыкунова, піша "Гомельская Вясна". 

Допыт сведкаў па справе Аляксандра Кісялёва: відэазапісы не захаваліся, блытаніна ў пратаколе допыту

10.02.2021 Допыт сведкаў па справе Аляксандра Кісялёва: відэазапісы не захаваліся, блытаніна ў пратаколе допыту

Аляксандр Кісялёў – жыхар Жлобіна, які быў затрыманы і адміністрацыйна асуджаны за ўдзел у мірнай акцыі пратэсту ў ноч з 10 на 11 жніўня. Пасля арышту на волю не выйшаў. Да суда быў змешчаны ў СІЗА №3 Гомеля.

Тры гады "хіміі" за выхад на праезную частку напачатку шэсця ў Курапаты

10.02.2021 Тры гады "хіміі" за выхад на праезную частку напачатку шэсця ў Курапаты

У судзе Заводскага раёна Менска 10 лютага быў вынесены прысуд Сяргею Сакуну, абвінавачанаму па ч. 1 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса (Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак) па падзеях першага лістапада - на акцыі-шэсці ў Курапаты. Суддзя Дзмітрый Астапенка прызнаў яго вінаватым і прысудзіў тры гады абмежавання волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія"). Менавіта такое пакаранне напярэдадні запытвала пракурор. "Вясна" назірала за працэсам над Сяргеем. Расказваем, як ён прайшоў.

Якія пастановы выносяць суды па адміністрацыйных справах? Вынікі за 9 і 10 снежня

10.02.2021 Якія пастановы выносяць суды па адміністрацыйных справах? Вынікі за 9 і 10 снежня

У раённых судах Мінска і іншых гарадоў Беларусі 10 лютага працягваюцца разгляды адміністрацыйных спраў у дачыненні да затрыманых на мірных сходах у студзені і лютым  грамадзян, а таксама за вывешаныя на балконах і вокнах бел-чырвона-белыя сцягі і іншую сімволіку

Пачаўся працэс над рэжысёрам Сідорчыкам. Яго судзяць за стварэнне чата для сяброў "Прагулка"

10.02.2021 Пачаўся працэс над рэжысёрам Сідорчыкам. Яго судзяць за стварэнне чата для сяброў "Прагулка"

Суд Маскоўскага раёна Мінска 9 лютага пачаў разгляд крымінальнай справы супраць 31-гадовага палітзняволенага рэжысёра, акцёра і паэта Ігната Сідорчыка. Падставай для крымінальнай справы стаў створаны Ігнатам тэлеграм-чат "Прагулка", які сілавікі выявілі ў яго тэлефоне 10 жніўня.

Пракурор прапанаваў суду знізіць палітвязню пакаранне на адзін год калоніі. Але Мінгарсуд пакінуў прысуд без зменаў

10.02.2021 Пракурор прапанаваў суду знізіць палітвязню пакаранне на адзін год калоніі. Але Мінгарсуд пакінуў прысуд без зменаў

Мінскі гарадскі суд 9 лютага разгледзеў апеляцыйную скаргу 21-гадовага палітвязня Антона Лакішыка. На ягоную думку пакаранне ў тры гады калоніі занадта сурова за штуршок супрацоўніка АМАПу (арт. 364 Крымінальнага кодэкса) на акцыі 14 чэрвеня.

"Расклейвалі ўлёткі з інфармацыяй пра супрацоўніка міліцыі і старшыню выбарчай камісіі". Суд за паклёп у Смаргоні

10.02.2021 "Расклейвалі ўлёткі з інфармацыяй пра супрацоўніка міліцыі і старшыню выбарчай камісіі". Суд за паклёп у Смаргоні

Маладыя людзі абвінавачваюцца ў распаўсюдзе ўлётак у горадзе шляхам іх расклейвання, у якіх утрымліваліся “заведама ілжывыя” звесткі, якія зганьбілі супрацоўнікаў міліцыі.

Як праходзіць суд над журналісткамі "Белсат" Кацярынай Андрэевай і Дар'яй Чульцовай

09.02.2021 Як праходзіць суд над журналісткамі "Белсат" Кацярынай Андрэевай і Дар'яй Чульцовай

Як паведамляе "Белсат", у судзе Фрунзенскага раёну Менску 9 лютага пачаўся працэс над журналісткамі выдання Кацярынай Андрэевай і Дар’яй Чульцовай. Дзяўчат вінавацяць паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу («Арганізацыя і рыхтаванне дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак»).

"Дапамог перанесці лавачку на праезную частку". Іллі Толкачу пагражае тры гады зняволення

09.02.2021 "Дапамог перанесці лавачку на праезную частку". Іллі Толкачу пагражае тры гады зняволення

Суд Маскоўскага раёна г. Мінска пачаў разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да Іллі Толкача, якога вінавацяць у актыўным ўдзеле ў групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак.

Заляпляў відэакамеры каля ЦІП і ІЧУ на Акрэсціна. У Мінску судзяць 21-гадовага палітвязня

09.02.2021 Заляпляў відэакамеры каля ЦІП і ІЧУ на Акрэсціна. У Мінску судзяць 21-гадовага палітвязня

Суд Фрунзенскага раёна Мінска 9 лютага пачаў разгляд крымінальнай справы паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса супраць 21-гадовага палітвязня Ігара Пражэннікава.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства