Навіны на тэму: суды

Мазыр: Пракурор просіць для палітзняволенага Руслана Парфёнава шэсць гадоў калоніі

18.02.2021 Мазыр: Пракурор просіць для палітзняволенага Руслана Парфёнава шэсць гадоў калоніі

Суд над палітзняволеным Русланам Парфёнавым праходзіць у закрытым рэжыме. Афіцыйныя прычыны абвяшчэння суда закрытым так і не называюцца.

Суд па справе Белгазпрамбанка. Аб чым прасілі адвакаты і ці дазволіў суд Бабарыку жэстыкуляваць

17.02.2021 Суд па справе Белгазпрамбанка. Аб чым прасілі адвакаты і ці дазволіў суд Бабарыку жэстыкуляваць

Адвакаты Бабарыка на першым пасяджэнні прасілі адвод суддзі Ігара Любавіцкага, змяніць іх падабароннаму меру стрымання на хатні арышт, пусціць у залу журналістаў недзяржаўных СМІ і прадстаўнікоў інтэрнэт-рэсурсаў, зняць арышт з некаторай маёмасці. Ва ўсім ім пакуль адмаўляюць. TUT.BY сабраў усё самае важнае з першага працэсу.

Хлопца, які заляпляў стыкерамі відэакамеры на Акрэсціна, асудзілі да 1,5 года калоніі

17.02.2021 Хлопца, які заляпляў стыкерамі відэакамеры на Акрэсціна, асудзілі да 1,5 года калоніі

Суд Фрунзенскага раёна Мінска 17 лютага вынес прысуд па крымінальнай справы па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса супраць 21-гадовага палітвязня Ігара Пражэннікава.

Пракурор запрасіў тэрміны абвінавачаным па справе аб "кактэйлях Молатава" ў Гомелі: ад 6 да 8 гадоў

17.02.2021 Пракурор запрасіў тэрміны абвінавачаным па справе аб "кактэйлях Молатава" ў Гомелі: ад 6 да 8 гадоў

У Гомелі працягваецца суд над Леанідам Кавалёвым, Дзмітрыем Карнеевым і Мікітам Залатаровым, якіх абвінавачваюць ва ўдзеле ў масавых беспарадках і ў тым, што яны 10 жніўня ў цэнтры горада кідалі "кактэйлі Молатава".

Блогера асудзілі да двух гадоў "хіміі" за абразу высокапастаўленага бабруйскага даішніка

17.02.2021 Блогера асудзілі да двух гадоў "хіміі" за абразу высокапастаўленага бабруйскага даішніка

Суддзя Ленінскага райсуда Магілёва Натальля Панасенка прысудзіла да двух гадоў абмежавання волі ў папраўчай установе адкрытага тыпу блогера з Баранавічаў Дмітрыя Цімафеева. Яго прызналі вінаватым у абразе начальніка аддзела ДАІ Бабруйскага гарвыканкама Віталя Паддубскага, паведамляе 6tv.by.

За абразу міністра унутраных спраў Кубракова - паўтары гады "хатняй хіміі"

17.02.2021 За абразу міністра унутраных спраў Кубракова - паўтары гады "хатняй хіміі"

Кацярына Сазонава - маці траіх дзяцей, двое з якіх непаўналетнія. Зараз знаходзіцца ў дэкрэтным адпачынку па догляду за дзіцём.

Прысуд па самай таямнічай крыміналцы: тры з паловай гады калоніі ўзмоцненага рэжыму

17.02.2021 Прысуд па самай таямнічай крыміналцы: тры з паловай гады калоніі ўзмоцненага рэжыму

Пра гэтую справу амаль нічога невядома, паколькі сваякі абвінавачваемага не хацелі агалошваць матэрыялы суда і былі супраць, каб нехта маніторыў судовае пасяджэнне.

На судзе па "справе Шутава" стала вядома, хто загадаў выкарыстоўваць узброеных вайскоўцаў падчас пратэстаў

17.02.2021 На судзе па "справе Шутава" стала вядома, хто загадаў выкарыстоўваць узброеных вайскоўцаў падчас пратэстаў

Брэсцкі абласны суд 17 лютага працягвае разгляд крымінальнай справы супраць берасцейца Аляксандра Кардзюкова, які 11 жніўня мінулага года быў побач з Генадзем Шутавым, калі таго смяротна паранілі ў галаву.

"Нам не хапае кіраўніка". Як праходзіў другі дзень судовага працэсу над палітвязнем Антонам Бяленскім?

17.02.2021 "Нам не хапае кіраўніка". Як праходзіў другі дзень судовага працэсу над палітвязнем Антонам Бяленскім?

Разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да палітвязня Антона Бяленскага працягнуўся ў судзе Маскоўскага раёна горада Мінска 16 лютага. Пяць сведак выступіла для таго, каб раскрыць асобу Антона.

"Здагадкі не могуць з'яўляцца падставай для прысуду!" Што сказаў у апошнім слове Лявон Халатран

17.02.2021 "Здагадкі не могуць з'яўляцца падставай для прысуду!" Што сказаў у апошнім слове Лявон Халатран

У судзе Фрунзенскага раёна г. Мінска 17 лютага кіраўнік Ruin Bar ОК16 і валанцёр выбарчага штаба Віктара Бабарыка Лявон Халатран выступіў з апошнім словам.

"Ровар – канфіскаваць!" Асудзілі скідзельскіх мастакоў і пакаралі вялікімі штрафамі

17.02.2021 "Ровар – канфіскаваць!" Асудзілі скідзельскіх мастакоў і пакаралі вялікімі штрафамі

Пракурор запрасіла для Палтавец пакаранне ў выглядзе штрафу ў памеры 150 базавых велічынь, Андрэю Апанасовічу 100 базавых, плюс канфіскацыю ў яе ровара, у яго аўтамабіля.

Прысуд Каратчэню: Сядзеў на лаўцы, адпачываў... Наляцелі, збілі і... асудзілі

17.02.2021 Прысуд Каратчэню: Сядзеў на лаўцы, адпачываў... Наляцелі, збілі і... асудзілі

У судзе Салігорскага раёна 17 лютага абвешчаны прысуд па крымінальнай справе па артыкуле 363 Крымінальнага кодэксу (Супраціў супрацоўніку міліцыі). На лаве падсудных – мясцовы жыхар Аляксандр Каратчэня.

"Камяні ў нас кідалі як па камандзе": што кажуць міліцыянты ў судзе па сутыкненнях у Брэсце 10 жніўня

17.02.2021 "Камяні ў нас кідалі як па камандзе": што кажуць міліцыянты ў судзе па сутыкненнях у Брэсце 10 жніўня

Як перадаюць валанцёры брэсцкай "Вясны", напачатку судовага паседжання спатрэбілася медыцынская дапамога палітзняволенаму 37-гадоваму таксісту Цімуру Рызапуру, таму што яму падчас этапавання на суд моцна перажалі рукі кайданкамі. У судзе па гэтай прычыне абвясцілі перапынак на паўгадзіны, а ягоная жонка Алена напісала дзве скаргі з гэтай нагоды.

Два гады пазбаўлення волі запатрабаваў пракурор для журналістак Белсат

17.02.2021 Два гады пазбаўлення волі запатрабаваў пракурор для журналістак Белсат

У судзе Фрунзенскага раёну Менску 17 лютага працягваецца разгляд справы журналістак «Белсату» Кацярыны Андрэевай і Дар’і Чульцовай.

Вядомага рэкламіста асудзілі на тры гады "хіміі" за тое, што нібыта ўзначальваў шэсце

17.02.2021 Вядомага рэкламіста асудзілі на тры гады "хіміі" за тое, што нібыта ўзначальваў шэсце

У судзе Кастрычніцкага раёна Мінска 17 лютага вынеслі прысуд крэатыўнаму дырэктару рэкламнага агенцтва Salmon Graphics Сяргею Касцюкевічу, абвінавачанаму паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) за ўдзел у нядзельным маршы шостага верасня. Суддзя Вольга Няборская прызнала яго вінаватым і прысудзіла тры гады абмежавання волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія"). Да суда Касцюкевіч знаходзіўся пад вартай, пасля прысуду яго вызвалілі пад падпіску аб нявыездзе.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства