Навіны на тэму: суды
19.02.2021 Актывіста анархісцкага руху Івана Красоўскага асудзілі да трох гадоў "хіміі"
Суд Савецкага раёна 19 лютага асудзіў 18-гадовага актывіста анархісцкага руху Івана Красоўскага на тры гады абмежавання волі з накірованнем ва ўстанову папраўчую ўстанову адкрытага тыпу — "хіміі".
19.02.2021 Пракурор запрасіў 10 гадоў калоніі берасцейцу, які быў побач з Шутавым, калі таму стрэлілі ў галаву
У Брэсцкім абласным судзе 19 лютага пракурор папрасіў асудзіць Аляксандра Кардзюкова, які 11 жніўня быў побач з Геннадзем Шутавым, калі таго смяротна паранілі ў галаву, да 10 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
19.02.2021 Палітзняволенную Вольгу Паўлаву пакаралі трыма гадамі "хатняй хіміі". Над яе "апошнім словам" у залі суда плакалі
Вынесены прысуд Вользе Паўлавай, актывістцы "Краіны для жыцця"
19.02.2021 Справа таксіста Лапы: нарэшце дапыталі апошняга пацярпелага амапаўца
Гэта адзін з самых працяглых судоў па крымінальнай справе па артыкуле 364 за апошні час, суд распачаўся яшчэ 5 лістапада і доўжыцца тры з паловай месяцы.
19.02.2021 Жыхара Бярозы асудзілі на 1,5 гады "хатняй хіміі" за слова "тварь" пад фота ўчастковага
Суд Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці 19 лютага прызнаў вінаватым Віталя Талсцяка ў публічнай абразе прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў.
19.02.2021 Двума гадамі «хіміі» пакаралі палітзняволенага Лявона Халатрана
Валанцёр штабу Бабарыкі Лявон Халатран атрымаў 2 гады «хіміі», піша «Белсат».
19.02.2021 Справа сталічных байкераў: што кажуць пацярпелыя супрацоўнікі міліцыі?
На лаве падсудных – Андрэй Іванюшын, Мікіта Афанасьеў, Мікіта Траццякевіч. Усіх іх абвінавачваюць у гвалце ў дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі па арт. 364 КК РБ.
18.02.2021 Праваабаронцу "Вясны" пакаралі 12 суткамі арышту. Каго і як судзілі 18 лютага?
18 лютага ў Мінску і іншых гарадах адбываліся разгляды адміністрацыйных спраў у дачыненні да тых, каго затрымлівалі ў папярэднія месяцы, а таксама, каго выклікалі павесткай.
18.02.2021 Па "справе Ціханоўскага" дапыталі ўсіх пацярпелых міліцыянтаў. Што яны распавялі пра падзеі 29 траўня ў Гродне?
У судзе Кастрычніцкага раёна Гродна працягваецца разгляд справы за інцыдэнт на выбарчым пікеце 29 траўня па так званай "справе Ціханоўскага". На лаве падсудных знаходзяцца трое з дзесяці фігурантаў крымінальных справаў за тыя падзеі: Дзмітрый Фурманаў, Яўген Разнічэнка і Уладзімір Кніга.
18.02.2021 За каментар у "Аднакласніках" – 1,5 года "хатняй хіміі" і 2000 рублёў кампенсацыі?
У судзе Бярозаўскага раёна ў другой палове дня 17 лютага пачаўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да Віталя Талсцяка па абвінавачванні яго ў абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 Крымінальнага кодэкса).
18.02.2021 Праслухоўвалі тэлефон з сакавіка. У Мінску судзяць 18-гадовага палітвязня Красоўскага за пратэсты 10 жніўня
Івана абвінавачваюць у перакрыцці дарог у ноч з 10 на 11 жніўня на «Рызе», што пацягнула шкоду «Мінсктрансу» на суму больш за 5,6 тыс. рублёў.
18.02.2021 У Маладзечне судзяць яшчэ аднаго ўдзельніка акцыі 9 жніўня. За тое, што трымаў музычную калонку
У судзе Маладзечанскага раёна пачаўся разгляд крымінальнай справы, заведзенай супраць мясцовага жыхара Віктара Таўгеня паводле артыкула 342 Крымінальнага кодэкса за ўдзел у акцыі пратэсту 9 жніўня ў горадзе. Справу разглядае суддзя Іна Каханоўская, дзяржаўны абвінаваўца Балоціна. Інтарэсы Таўгеня прадстаўляе адвакат Анатоль Клімовіч.
18.02.2021 За расклейку ўлётак - па два гады абмежавання волі. У адказ на "Жыве Беларусь!" у суд выклікалі міліцыю
Маладыя людзі абвінавачваюцца ў распаўсюдзе ўлётак у горадзе шляхам іх расклейвання, у якіх утрымліваліся “заведама ілжывыя” звесткі, якія зганьбілі супрацоўнікаў міліцыі.
18.02.2021 Справа таксіста Лапы: экспертыза, якую чакалі паўтары месяцы, на пастаўленыя пытанні не адказала
Фанетычная экспертыза праводзілася па хадайніцтваў адваката, але ў заключэнні эксперта не была даследавана прыналежнасць галасоў – супрацоўнікам міліцыі, або людзям у чорным ў балаклавах, або сведкам, які здымалі падзеі з вакна кватэры.
18.02.2021 Кацярыне Андрэевай і Дар’і Чульцовай вынеслі прысуд: па два гады калоніі
17 лютага ў судзе Фрунзенскага раёну Менску скончылі разглядаць крымінальную справу ў дачыненні да журналістак Белсат Кацярыны Андрэевай і Дарʼі Чульцовай.










