Навіны на тэму: суды
04.07.2007 Алеся Каліту і Павала Серадзенку абвінавачваюць у дробным хуліганстве
Старшыня Рады моладзі БНФ Алесь Каліта і сябра моладзі БНФ Павал Серадзенка, якія былі затрыманыя ўчора каля сядзібы Партыі БНФ, на працягу некалькіх гадзін знаходзіліся ў Цэнтральным РУУС гораду Менску. На моладзевых актывістаў склалі пратакол і абвінавацілі ў дробным хуліганстве.
27.06.2007 Цэнтральны суд адмовіў пратэстанцкаму пастару Яраславу Лукасіку ў задавальненьні іску
26 чэрвеня ў судзе Цэнтральнага раёну сталіцы адбылося судовае паседжаньне па справе грамадзяніна Польшчы Яраслава Лукасіка аб прызнаньні незаконным рашэньня Цэнтральнага РУУС, згодна з якім пратэстанцкі прапаведнік быў дэпартаваны з Беларусі.
26.06.2007 Сёньня ў судзе Цэнтральнага раёну Менску адбудзецца судовае паседжаньне па справе дэпартаванага пастара Яраслава Лукасіка
26 чэрвеня ў 15-30 адбудзецца судовы разгляд справы па іску пратэстанцкага пастара Яраслава Лукасіка, дэпартаванага з Беларусі 6 чэрвеня. Ён просіць прызнаць незаконным рашэньне старшыні Цэнтральнага РУУС сталіцы ад 30 траўня, згодна з якім ён быў аштрафаваны за правядзеньне несанкцыянаванага набажэнства ў сьвята Тройцы, а таксама атрымаў загад аб дэпартацыі з Беларусі да 7 чэрвеня і забарону на ўезд у краіну на працягу 5 гадоў.
26.06.2007 Суд па справе Юрася Алейніка адбудзецца 4 ліпеня
У часе ўчарашняй сустрэчы бакоў суддзя выдаліла з памяшканьня грамадзкага абаронцу адлічанага з-за сваёй грамадскай дзейнасьці студэнта Алега Гулака.
25.06.2007 Суддзя перанесла судовае паседжаньне па справе актывіста Алеся Дзеравянкі на адны суткі
У панядзелак у раённым судзе горада Віцебска разглядалася апошняя справа па наступствах пікету ў падтрымку прыцягнутага да крымінальнай адказнасці праваабаронцы Валерыя Шчукіна.
22.06.2007 Акадэмія кіравання катэгарычна адмовілася аднаўляць Юрася Алейніка
У судзе Кастрычніцкага раёна Мінска ўчора адбылася гутарака бакоў, якая папярэднічае суду па пазову Юрася Алейніка супраць адміністрацыі Акадэміі кіравання пры прэзідэнце Беларусі.
21.06.2007 Студэнт судзіцца з адміністрацыяй Акадэміі кіраваньня
Сёння, 21 чэрвеня, у 16.00 у судзе Кастрычніцкага раёна г. Мінска (вул. Сямашкі, 33) адбудзецца першая сустрэча бакоў судовага працэсу, які быў распачаты па зыску сябра ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” (БАЖ) Юрася Алейніка да адміністрацыі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
15.06.2007 Крысьціну Шацікаву пакаралі адразу па двух артыкулах Адміністрацыйнага кодэксу
Сёньня ў Віцебску актывістку Крысьціну Шацікаву пакаралі штрафам у памеры 21 базавай велічыні, або на 651 тысячу рублёў.
01.01.1970 Баранавіцкія праваабаронцы патрабуюць судзіць па-беларуску
Баранавіцкія праваабаронцы Карней Пятровіч і Сяргей Гоўша звярнуліся ў суд. Але два паседжанні баранавіцкага суда пад старшынствам суддзі Вольгі Раманюк скончыліся тым, што заяўнікі запатрабавалі перакладчыка, бо суддзя не можа весці паседжанне на беларускай мове.










