Навіны на тэму: суды
10.08.2007 9 жніўня Мінюст афіцыйна заявіў пра прыпыненне дзейнасці цягам шасці месяцаў Партыі камуністаў Беларускай
Мінюст паведамляе, што падставай для прыпынення дзейнасці апазіцыйнай кампартыі сталіся парушэнні з боку кіраўніцтва партыі, якія пацяглі за сабой шэраг пісьмовых папярэджанняў на працягу 2006-2007 гадоў.
09.08.2007 Франак Вячорка апраўданы
Адбыўся суд над кіраўніком культурніцкай камісіі Партыі БНФ Франакам Вячоркам, які абвінавачваўся ў парушэньні арт. 21.14 Адміністрацыйнага кодэксу РБ (Парушэньне правілаў добраўпарадкаваньня гарадоў і гарадзкіх паселішчаў).
07.08.2007 Суд Цэнтральнага раёна Гомеля прызнаў правамернай адмову гарвыканкама ў правядзеннi пiкета супраць адмены льгот.
Гомельскiя актывiсты ПКБ планавалi правесцi пiкет 1 чэрвеня, але гарвыканкам не санкцыянаваў акцыю. Рашэнне гарадскiх улад арганiзатары спрабавалi аспрэчыць у судзе.
07.08.2007 Менскі гарадзкі суд пад старшынствам Міхаіла Басава цалкам задаволіў прыватную скаргу былога студэнта Акадэміі кіраваньня пры прэзыдэнце Юрыя Алейніка
Студэнт-выдатнік быў адлічаны з 4-га курсу Акадэміі 15 траўня 2007 году нібыта за прагулы. Аднак Юрый Алейнік лічыць, што сапраўдная прычына адлічэньня – ягоная грамадзянская пазыцыя і палітычныя погляды.
03.08.2007 Абласны суд у Берасьці на баку дзяржаўных чыноўнікаў
Былыя супрацоўнікі Берасцейскага абласнога тэлебачання Лілія Драгачынская і Вольга Шутава у касацыйным парадку абскарджвалі рашэньне суда Ленінскага раёна Брэста. Гэтая скарга была адхілена 2 жніўня Брэсцкім абласным судом.
03.08.2007 “Малады фронт” падаў у суд супраць упраўленьня юстыцыі
Управа Маладога Фронту падала зыск у суд горада Менска супраць Упраўленьня юстыцыі Менгарвыканкама з патрабаваньнем прытрымлівацца закону аб грамадзкіх аб'яднаньнях і зарэгістраваць Малады Фронт.
03.08.2007 Актывістаў, затрыманых разам са Зьміцерам Лісіенка, пакаралі штрафамі
Суд Ленінскага раёну Менску аштрафаваў учора моладзевых актывістаў апазыцыі Яну Карповіч, Сержука Палаўкова і Артура Дасанава на дзьве базавыя велічыні - 62 тысячы рублёў.
03.08.2007 Вярхоўны Суд прыпыніў дзейнасьць ПКБ
Вярхоўны Суд прыпыніў дзейнасьць Партыі камуністаў беларускай на 6 месяцаў. Паседжаньне скончылася ўчора а 17:40 менскага часу. Рашэньне ўступіла ў сілу адразу пасьля зачытваньня прысуду і ня можа быць абскарджана.
02.08.2007 Штраф за адну налепку
Учора Сябра Партыі БНФ Сьцяпана Сьвідзерскага пастановаю адміністрацыйнай камісіі Ленінскага раёну Горадні аштрафавалі на 4 базавыя велічыні. Хлопца абвінавачваюць у парушэньні артыкулу 21.14 КаАП РБ (Парушэньне правілаў добраўпарадкаваньня гарадоў і гарадзкіх пасёлкаў) за тое, што ён наляпіў адну (і гэта зафіксавана ў пратаколе) налепку на будынак па адрасе вуліца Савецкая, 15.
31.07.2007 Алеся Шульжыцкага судзілі – судзілі і …не асудзілі
Аляксандр Дзямешчык, суддзя суда Смаргонскага раёна, 30 ліпеня вынес пастанову па адміністрацыйнай справе ў дачыненьні да грамадскага актывіста Уладзіміра Шульжыцкага.
30.07.2007 Асуджаны моладзевыя актывісты Франак Вячорка і Яраслаў Грышчэня
У судзе Заводскага раёну Менска сёньня разглядалася адміністрацыйная справа сябра партыі БНФ Франака Вячоркі. Актывіст быў затрыманы 27 ліпеня пад час правядзеньня акцыі, прымеркаванай да гадавіны прыняцьця Дэкларацыі аб суверэнітэце Беларусі.
27.07.2007 Суд над актывістам Зміцерам Хведаруком завяршыўся
Актывіст незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Зьміцер Хведарук цэлы дзень правёў у будынку суду Маскоўскага раёну Менску. Яго затрымалі ўчора раніцай, калі хлопец ішоў на прыпынак ад будынку Дому правасудзьдзя, дзе ён быў на судзе ў Канстанціна Лукашова. У міліцыі Зьмітра, як і іншых арыштаваных моладзевых актывістаў, абвінавацілі ў нецэнзурнай лаянцы і да вечара трымалі ў дзяжурнай частцы. Зьміцер стаў пятнаццатым арыштаваным апазыцыянэрам за апошнія двое сутак.
26.07.2007 Суд над Зьміцерам Хведаруком адбудзецца заўтра
Затрыманы сёньня раніцай супрацоўнікамі міліцыі адзін з лідэраў незарэгістраванай аргагнізацыі "Малады фронт" Зьміцер Хведарук утрымліваецца зараз у Маскоўскім РАУСе Менска.
26.07.2007 Менскі абласны суд пацьвердзіў высылку зь Беларусі пастара Я.Лукасіка
Калегія Менскага абласнога суду пакінула ў сіле рашэньне суду Мядзельскага раёну аб высылцы з краіны пастара эвангельскай царквы “Яна Прадвесьніка” Яраслава Лукасіка.
26.07.2007 На 6 месяцаў арыштаваны адзін з кіраўнікоў гомельскіх рускіх нацыстаў
На 6 месяцаў арыштаваны адзін з кіраўнікоў гомельскага аддзялення незарэгістраванай арганізацыі "Рускае нацыянальнае адзінства" Міхаіл Якаўчук.










