Навіны на тэму: суды
04.09.2007 У Салігорску насупраць будынку суду зьявіўся вялікі бел-чырвона-белы сьцяг
На дадзены момант у Салігорску ў судовым паседжаньні абвешчаны абедзены перапынак. Колькасьць месцаў у залі досыць абмежаваная, таму далёка не ўсе жадаючыя змаглі патрапіць на разгляд, а чакаюць на вуліцы. Насупраць будынку суду на адным з балконаў шматпавярховага дому зьявіўся вялікі бел-чырвона-белы сьцяг.
04.09.2007 У Нясьвіжы за фатаграфаваньне затрыманыя незалежныя журналісты
Каля будынку суду ў Нясьвіжы, дзе адбываецца судовы разгляд крымінальнай справы над моладзевай актывісткай Настай Азаркай, якую абвінавачваюць ва ўдзеле ў дзейнасьці незарэгістраванай арганізацыі "МФ", супрацоўнікі міліцыі пачалі хаваць хлопцаў у футболках з надпісам "Малады Фронт". Незалежныя журналісты Сяргей Сыс і Уладзімір Грызін, які фатаграфавалі спробы затрыманьня, самі сталі "ахвярамі" сілавікоў.
04.09.2007 Затрыманай моладзевай актывістцы Тацяне Буланавай выклікалі хуткую
Сілавікі з ужываньнем грубай фізічнай сілы затрымалі 12 моладзевых актывістаў каля будынку Салігорскага суду, дзе сёньня пачаўся разгляд крымінальнай справы над непаўнагадовым маладафронтаўцам Іванам Шылам. Моладзевай актывістцы, зьбітай падчас затрыманьня, выклікалі "хуткую дапамогу" і павезьлі ў шпіталь.
04.09.2007 У Салігорску ў жорсткай форме затрыманая моладзь
Сёньня на судовае паседжаньне ў Салігорску падтрымаць непаўнагадовага маладафронтаўца Івана Шылу паехалі моладзевыя актывісты, праваабаронцы, прадстаўнікі грамадзкасьці і прадстаўнікі замежных грамадзкіх арганізацыяў. Каля будынку суду моладзь у колькасьці 12 чалавек была затрыманая сілавікамі, зьмешчаная ў аўтобус і дастаўленая ў мясцовы РАУС. Па папярэдняй інфармацыі затрыманьне адбывалася ў жорсткай форме, ёсьць зьбітыя.
03.09.2007 ІГАР РЫНКЕВІЧ: “У БЕЛАРУСЬ ВЯРТАЕЦЦА ІНКВІЗІЦЫЙНЫ КРЫМІНАЛЬНЫ ПРАЦЭС!”
Каментуючы чарговыя суды па справам у дачыненьні да “маладафронтаўцаў”, былы адвакат Ігар Рынкевіч зноў нагадаў аб тым, што артыкул крымінальнага кодэксу, па якім іх пераследуюць, з’яўляюцца антыканстытуцыйным, неправавым.
31.08.2007 Падтрымайма нашу моладзь на судах 4 верасня!
Улада пряцягвае хвалю рэпрэсій супраць актывістаў незарэгістраванага “Маладога фронту”. 4 верасня ў Салігорску і Нясвіжы пачнецца разгляд крымінальных спраў у дачыненьні да актывістаў гэтай арганізацыі Івана Шылы і Насты Азарка. Яны абвінавачваюцца па ч. 1 артыкулу 193 Крымінальнага кодэксу (арганізацыя або ўдзел у дзейнасьці незарэгістраванай арганізацыі). Гэта для моладзевых актывістаў можа пагражаць пакараньнем да двух гадоў пазбаўленьня волі.
30.08.2007 Гомельскі актывіст змагаецца з ўладамі з-за забароненага мітынга
Суд Цэнтральнага раёна Гомеля прызнаў правемерным адмову гарвыканкаму ў правядзенні мітынга супраць адмены ільготаў. Учора ён адхіліў пазоў мясцовага актывіста Пятра Кузняцова.
29.08.2007 Польскіх шпіёнаў будуць судзіць у адзін дзень з маладафронтаўцамі
Сёньня стала вядома, што судовыя слуханьні па справе польскіх шпіёнаў пачнуцца 4 верасьня ў ваеннай калегіі Вярхоўнага суду. Справу будуць разглядаць пры зачыненых дзьвярах.
29.08.2007 Ліквідаваная Беларуская экалягічная партыя зялёных (БЭЗ)
Сёньня Вярхоўны суд Беларусі ліквідаваў Беларускую экалягічную партыю зялёных (БЭЗ). Задаволены пазоў Міністэрства юстыцыі. Паводле яго, БЭЗ “не змагла ўпарадкаваць сваю дзейнасьць у адпаведнасьці са зьменамі і дапаўненьнямі ў закон “Аб палітычных партыях”, якія набылі сілу ў ліпені 2005 году”.
29.08.2007 Суд над Яраславам Грышчэнем адбудзецца 10 верасьня
Сёньня моладзеваму актывісту Яраславу Грышчэню прыйшоў пазоў з Баранавіцкага раённага суду.
29.08.2007 Кастусю Лукашову пакінулі крымінальны прысуд
Увечары 28 жніўня Менскі гарадзкі суд пакінуў бязь зьменаў крымінальны прысуд Кастусю Лукашову. Раней брат Вячаслава Сіўчыка быў асуджаны на два гады ўмоўна за нібыта зьдзейсьнены супраціў міліцыі.
28.08.2007 Прысуд, вынесены Паўлу Севярынцу, будзе абскарджаны
27 жніўня пададзена скарга на рашэнне суда Маскоўскага раёна Брэста, які 22 жніўня прыгаварыў апазіцыйнага палітыка Паўла Севярынца да 15 сутак арышту па ч. 3 арт. 23.34 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях (парушэнне ўстаноўленага парадку правядзення масавых мерапрыемстваў паўторна на працягу года).
28.08.2007 Cуд апраўдаў Насту Азарку, Алеся Жукава і Арцёма Дубскага
Актывістаў незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Насту Азарку, Алеся Жукава і старшыню Асіповіцкай філіі "Моладзі БНФ" Арцёма Дубскага, якіх затрымалі ў Нясвіжы ўначы 25 жніўня, вінавацілі ў дробным хуліганстве. Падставай для абвінавачаньня стаў надпіс на плоце, які напісалі маладафронтаўцы: “Беларусь – гэта сьвятое”. Міліцыянты сьцьвярджалі, што гэты выраз ёсьць абразай грамадства. Аднак адвакат Аляксандр Галіеў пераканаў суддзю Дзьмітрыя Гвазда ў тым, што знявага і абраза ў гэтым выразе адсутнічаюць. Акрамя таго, адвакат спасылаўся на норму новага Адміністратыўнага Кодэксу, па якой меў месца адміністратыўны саўдзел, што ў пратаколах не было адлюстравана належным чынам.
27.08.2007 Суды ў Нясвіжы адбудуцца сёньня
Затрыманых у Нясвіжы ў суботу ўначы актывістаў Маладога фронту будуць судзіць сёньня. Насту Азарку, Насту Палажанку, Арцёма Дубскага і Аляксандра Жукава затрымалі за надпіс, зроблены на плоце - “Беларусь – гэта сьвятое!”. Яшч моладзевыя актывісты раздавалі ўлёткі ў падтрымку Насты Азаркі, крымінальная справа якой будзе разглядацца ў мясцовым судзе 4 верасьня.
23.08.2007 Абласны суд адмовіў Тацяне Севярынец ва ўзнаўленьні на працы
Тацяна Севярынец зьвярнулася да Судовай калегіі Віцебскага абласнога суду з тым, каб адмяніць рашэньне Першамайскага раённага суду, які пацьвердзіў законнасьць ейнага звальненьня. Аднак абласны суд ейнай скаргі не задаволіў. Маці вядомага палітыка, настаўніцу расейскай мовы вышэйшай катэгорыі з амаль 35-гадовым працоўным стажам звольнілі зь сярэдняй школы №40, нібыта, за прагулы.










