Навіны на тэму: суды

10.09.2007 Андрэй Бастунец: Прысуд Клімаву паказвае ўсю неабгрунтаванасць заяваў пра «бескантрольнасць» Інтэрнэту

Увечары 7 верасня стала вядома, што грамадскі актывіст Андрэй Клімаў ужо больш як месяц таму асуджаны на 2 гады пазбаўлення волі за распаўсюд праз Інтэрнэт заклікаў супраць дзейнай улады. Пра гэта паведаміла 8 верасня Радыё “Свабода” са спасылкай на прэсавага сакратара пракуратуры г. Мінска Алега Агафонава. Дагэтуль у пракуратуры журналістам увесь час казалі, што справа Андрэя Клімава яшчэ расследуецца.

10.09.2007 У судзе па справе Яраслава Грышчэні абвешчаны перапынак

У Баранавіцкім судзе абвешчаны перапынак да 14-30. Пад час ранішняга судовага паседжаньня суддзя дапытала пяць сведкаў з васьмі. Прычым, як паведаміла “Свабода”, адзін сьведка заявіў у судзе, што Яраслаў Грышчэня даваў яму агітацыйныя ўлёткі і налепкі. Калі ж яго папрасілі паказаць Яраслава Грышчэню, то сьведка прызнаўся, што ён першы раз бачыць актывіста ў залі суду, і што гэтыя сьведчаньні яму загадалі даць міліцыянты.

10.09.2007 У Воршы судзяць затрыманых Алеся Пушкіна і Аляксея Янушэўскага

Алеся Пушкіна і Аляксея Янушэўскага затрымалі ўчора па завяршэньні бардаўскага фэсту "Аршанская бітва -2007", і мінулую ноч вядомы мастак і менскі моладзевы актывіст правялі ў аршанскім ізалятары часовага ўтрыманьня.

10.09.2007 Дзяніса Садоўскага пасадзілі на 5 сутак

Аршанская суддзя Тацяна Рыбакова пакарала сёньня адміністратыўным арыштам моладзевага актывіста Дзяніса Садоўскага. Актывіст атрымаў 5 сутак зняволеньня па артыкуле 17.1 Кодэксу ад адміністратыўных правапарушэньнях. Ён быў затрыманы 8 верасня пад Воршай пад час сьвяткаваньня ўгодкаў Аршанскай бітвы.

10.09.2007 У Баранавічах судзяць Яраслава Грышчэню

У Баранавічах распачаўся суд над Яраславам Грышчэнем. Ля будынку сабраліся каля паўсотні чалавек, сярод іх вядомыя беларускія палітыкі, праваабаронцы і моладзевыя актывісты. Аднак большасьць з сабраных не змагла патрапіць у залю, бо для працэсу вылучылі вельмі маленькае памяшканьне, да таго ж значная частка яго была загадзя занятая.

05.09.2007 Людміла Атакулава пакарана арыштам на сем сутак

Неапраўдана жорсткае пакараньне для дзяўчыны вынес салігорскі суддзя Бураўцоў. Людміла Атакулава пакарана адміністратыўным арыштам на 7 сутак па артыкулу 23.34. Кодэксу аб адміністратыўнах правапарушэньнях (парушэньне парадку арганізацыі і правядзееньня масавых мерапрыемстваў.

05.09.2007 У Берасьці судзяць удзельнікаў сустрэчы з П.Севярынцам

Сёньня суд Маскоўскага раёну Берасьця разглядае адміністрацыйныя справы Яўгена Бяласіна і Вячаслава Круглова. Абодва былі затрыманыя 19 жніўня ў Берасьці на прэзэнтацыі кнігі Паўла Севярынца “Лісты зь лесу”. Але паводле міліцэйскіх пратаколаў суд абвінавачвае актывістаў ва ўдзеле ў несанкцыянаваным сходзе.

05.09.2007 Кіраўніцтва Акадэміі кіраваньня пры Прэзідэнце выклікалі ў суд

Сёння ў Кастрычніцкім раённым судзе Мінску працягнецца разгляд справы студэнта Юрыя Алейніка, якога напярэдадні летняй сесіі выключылі з Акадэміі кіравання пры прэзідэнце па палітычных матывах. Цяпер Юрась дамагаецца аднаўлення ў гэтай вну.

Нясьвіж. 4 верасьня. Фотарэпартаж

05.09.2007 Нясьвіж. 4 верасьня. Фотарэпартаж

Учора каля Нясьвіскага раённага суду было незвычайна ажыўлена. Мінакі цікавіліся: што тут адбываецца. Ім тлумачылі: “Судзяць Насту Азарку”. “- А за што?” “– Ды ні за што!” Гэтае нізашто, як вызначыла суддзя Марына Дунаева, у Беларусі каштуе 500 базавых велічыняў, або болей за 7 тысяч даляраў. А адзін міліцыянт, дзесяткі якіх патрулявалі тэрыторыю каля будынка суду, нават паведаміў “Судзяць нашу Азарку”. Міліцыя баялася правакацый і баялася сама. Пэўна свой адбітак накладвае правінцыяналізм невялікага гарадка, дзе ўсе ведаюць адзін аднога.

05.09.2007 У Салігорску суддзя Бураўцоў пакараў штрафамі Віктара Дзенісевіча і Касю Галіцкую

У Салігорску пачаліся суды над 9 моладзевымі актывістамі, якія былі затрыманы ўчора ля будынку суда ў часе працэсу над Іванам Шылам. і правялі ноч ў салігорскім ізалятары часовага ўтрыманьня. На іх блыі складзены пратаколы аб правапарушэньні па артыкуле 23.34. (парушэньне парадку арганізацыі і правядзееньня масавых мерапрыемстваў. Учора пад час жорсткага затрыманьня актывістаў амапаўцы прымянялі фізічную сілу, сярод юнакоў ёсьць зьбітыя.

04.09.2007 3 верасня Першамайскі суд Мінска задаволіў іск бацькоў экс-дэпутата Сяргея Скрабца, якія прасілі вызваліць з-пад арышту іх хатнюю маёмасць.

На мэблю і іншую маёмасць бацькоў прэтэндаваў “Беларусбанк”, якому Сяргей Скрабец вінны паводле суду болей за 500 тысяч долараў.

Пракурор запрасіў асудзіць Івана Шылу без прызначэньня пакараньня

04.09.2007 Пракурор запрасіў асудзіць Івана Шылу без прызначэньня пакараньня

Судовы разгляд крымінальнай справы, узбуджанай на непаўнагадовага моладзевага актывіста Івана Шылы па арт. 193.1 КК, у Салігорску падыходзіць да завяршэньня. Пракурор запатрабаваў асудзіць Шылу без прызначэньня пакараньня, а адвакат папрасіла апраўдаць хлопца. Прысуд будзе абвешчаны ў ў 17:45.

04.09.2007 Затрыманых у Нясьвіжы журналістаў адпусьцілі. Пракурор запрасіў для Насты Азаркі пакараньне - штраф у памеры 500 базавых велічыняў

Дастаўленых у Нясьвіжскае РАУС незалежных журналістаў Сяргея Сыса і Уладзіміра Грызіна пасьля праверкі дакументаў па міліцэйскай базе адпусьцілі. На судовым паседжаньні пасьля перапынку будзе абвешчаны прысуд па крымінальнай справе, узбуджанай на Насту Азарку па арт. 193.1 КК, пракурор запрасіў прызначыць пакараньне ў выглядзе штрафу памерам у 500 базавых велічыняў.

04.09.2007 Алесь Разанаў і Віктар Маркавец судзяцца з МТС

Паэт і мастак патрабуюць прызнаць факт выкарыстаньня створанага імі супольна графічнага вобразу.

04.09.2007 Моладзевы актывіст Юрка Бакур аштрафаваны на 3 базавыя велічыні

Сёньня ў судзе Маскоўскага раёну Берасьця судзьдзя Сьмірнова Вольга Конанаўна вынесла рашэньне па адміністратыўнай справе Юркі Бакура, сябра "Руху "За Свабоду". Ён прызнаны віноўным ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве 19 жніўня, калі адбывалася прэзэнтацыі кнігі Паўла Севярынца “Лісты зь лесу”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства