Навіны на тэму: суды

25.09.2007 26 верасьня працяг судовага паседжаньня ў справе ліквідацыі Менскага гарадзкога грамадзкага аб’яднаньня "Цэнтр Супольнасьць"

25 верасьня ў Менскім гарадзкім судзе пачаўся разгляд іску гарадзкога ўпраўленьня юстыцыі, якое патрабуе прыняць рашэньне аб ліквідацыі неўрадавай дэмакратычнай арганізацыі Менскае гарадзкое аб'яднаньне "Цэнтр Супольнасьць". Працэс вядзе судзьдзя Рымашэўская, "Цэнтр "Супольнасьць " прадстаўляюць юрысты Юры Чавусаў і Вольга Смалянка.

25.09.2007 Баранавічы: працягваюцца суды над моладзевымі актывістамі

Сёньня ў Баранавічах адбыліся яшчэ два суды над актывістамі, што падтрымалі Яраслава Грышчэню 10 верасьня. Судзілі Івана Шылу з Салігорску і Ўладзімера Ўсьціновіча зь мястэчка Асьвея Верхнядзьвінскага раёну.

24.09.2007 Адміністратыўная справа супраць актывісткі Моладзі БНФ Аляксандры Клімовіч адпраўленая на дапрацоўку

Падчас разгляду справы быў зачытаны пратакол, які складаўся івацэвіцкімі міліцыянтамі, заслуханы паказаньні сьведкаў з боку абароны, выказаў сваю пазыцыю адвакат. Ніхто з міліцыянтаў, якія складалі пратакол, на суд не прыехаў і судзьдзя ўбачыўшы ў ім памылкі, адправіла пратакол на дапрацоўку.

24.09.2007 Актывіст Моладзі БНФ Кастусь Грахаў пакараны 10 суткамі арышту

Супрацоўнікі АМАПу затрымалі моладзевага актывіста 23 верасьня ў цэнтры Менску і папрасілі паказаць рэчы. У торбе было выяўлена каля 100 налепак з заклікам да ўдзелу ў Еўрапейскім маршы, запланаваным на 14 кастрычніка. У Цэнтральным РАУС сталіцы на Кастуся Грахава склалі адміністратыўны пратакол па ч.1 арт. 23.34 КаАП РБ - парушэньне устаноўленага парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў.

24.09.2007 Суды над апазыцыяй на Берасьцейшчыне будуць доўжыцца да кастрычніка

На Берасьцейшчыне працягваюцца суды над актывістамі дэмакратычнага руху. У Берасьці судзяць затрыманых 19 жніўня ўдзельнікаў сходу пад час прэзэнтацыі кнігі Паўла Севярынца “Лісты зь лесу”. Некаторых зь іх – завочна. Аналягічная сытуацыя ў Баранавіцкім судзе. Там судзяць моладзевых актывістаў, якія прыйшлі 10 верасьня падтрымаць Яраслава Грышчэню каля будынку Баранавіцкага суду.

20.09.2007 Рух «За Свабоду» ніяк не зарэгіструюць

Сёньня Вярхоўны Суд адмовіў пакуль не зарэгістраванаму руху «За Свабоду» ў скарзе на дзеяньні Мінюсту.

20.09.2007 Яшчэ двух “маладафронтаўцаў” асудзілі завочна

Суд Баранавічаў разгледзеў адміністрацыйныя справы Руслана Рудэнкі зь Менску і Надзеі Крапівінай зь Горадні. Судзьдзя Аксана Кушава завочна абвінаваціла іх у дробным хуліганстве, якое яны нібыта здесьнілі пад час суду над Яраславам Грышчэнем 10 верасьня.

20.09.2007 Вярхоўны суд падтрымаў Мінюст, які адмовіў руху “За Свабоду” ў легалізацыі

Вярхоўны суд Беларусі не задаволіў скаргу руху “За Свабоду” на рашэнне Міністэрства юстыцыі. Нагадаем, чыноўнікі адмовілі руху, лідэрам якога з’яўляецца Аляксандр Мілінкевіч, у рэгістрацыі.

20.09.2007 Рэчыца: грамадзкі актывіст Леанід Невар асуджаны на 6 сутак

Учора судзьдзя Рэчыцкага раённага суду Анатоль Стрэльчанка пакараў грамадзкага актывіста Леаніда Невара на 6 сутак арышту.

19.09.2007 Зьміцер Федарук аштрафаваны на 22 базавыя велічыні, Тацяна Буланава на 2

Сёньня ў Баранавічах адбыўся суд над актывістамі незарэгістраванага “Маладога фронту” Зьміцерам Федаруком і Тацянай Буланавай.

18.09.2007 Справа аб утрыманні непаўналетняй беларускай дзяўчынкі Вікі Мароз італьянскай сям'ёй перададзена ў суд Генуі.

Італьянскі бок пацвердзіў вінаватасць мужа і жонкі Алясандра Джуста і Марыі-К'яры Барначын, а таксама іх бацькоў і кіраўніка манастыра, дзе хавалі Віку. Паводле інфармацыі італьянскай прэсы, расследаванне абставінаў справы працягнецца. Абарона спадзяецца на тое, што Віка Мароз будзе запрошана ў суд у якасці сведкі.

18.09.2007 Сёньня працяг суду над Андрэям Цянютам

17 верасьня ў судзе Цэнтральнага раёну Гомелю пачаўся разгляд адміністратыўнай справы ў дачыненьні да моладзевага актывіста Андрэя Цянюты, затрыманага ў пятніцу, 14 верасьня, у Гомельскім універсітэце. Паколькі сьведкі-міліцыянты блыталіся ў паказаньнях, судзьдзя перанёс разгляд на сёньня.

У Баранавічах аштрафаваныя грамадзка-палітычныя актывісты, затрыманыя падчас судовага працэсу над  маладафронтаўцам Яраславам Грышчэням

17.09.2007 У Баранавічах аштрафаваныя грамадзка-палітычныя актывісты, затрыманыя падчас судовага працэсу над маладафронтаўцам Яраславам Грышчэням

Сёньня, 17 верасьня, у судзе горада Баранавічы і Баранавіцкага раёна разгледжаны адміністратыўныя справы, узбуджаныя ў дачыненьні да Зьмітра Кургі і Олінай Элы. Яны разам з іншымі актывістамі былі затрыманыя 10 верасьня, калі прыйшлі падтрымаць актывіста “Маладога Фронту” Яраслава Грышчэню, якога абвінавацілі ў палітычна матываваным крымінальным злачынстве па арт. 193.1 КК РБ.

14.09.2007 У Гародні будуць судзіць Уладзіміра Ларына

У Гародні Уладзімір Ларын, намеснік старшыні гарадской арганізацыі АГП выкліканы ў аддзяленне міліцыі. Яшчэ ўчора яму дахаты прыйшла позва з выклікам у міліцыю, але грамадска-палітычнага актывіста не было дома.

14.09.2007 Апазіцыйны актывіст, дэпутат Вярхоўнай Рады 13 скліканьня Андрэй Клімаў прысуджаны да 2 гадоў калоніі строгага рэжыму за публікацыю ў Інтэрнэце.

Сёмага жніўня 2007 у сродках масавай інфармацыі з'явілася інфармацыя аб тым, што Андрэй Клімаў прысуджаны да двух гадоў калоніі. Інфармацыю пра суд над Клімавым журналісту Андрэю Груздзіловічу пацвердзілі ў Пракуратуры і Цэнтральным судзе горада Менска.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства