Навіны на тэму: суды
19.10.2007 "Гомельская праўда" папросіць прабачэння за няпраўду
Зыск аб абароне гонару і годнасці сябра БАЖ, грамадскага актывіста Леаніда Судаленкі да дзяржаўнай абласной газеты “Гомельская праўда” разглядаўся 18 кастрычніка ў судзе Чыгуначнага раёна Гомеля. Прадстаўніца “Гомельскай праўды” Алена Аленчанка ад імя рэдакцыі пагадзілася без судовага разбіральніцтва апублікаваць абвяржэнне звестак, надрукаваных у артыкуле “Своих детей – за границу, чужих – “в борцы за демократию” у нумары газеты ад 2 жніўня.
19.10.2007 Жлобінскі раённы суд пагадзіўся з мясцовым гарвыканкамам
Суд пакінуў у сіле рашэнне мясцовага выканкама аб забароне правядзення пікета ў падтрымку Аляксандра Казуліна.
19.10.2007 Пра лiнгвiстаў у пагонах i даверлiвых суддзяў
...Невялiкi кабiнет-пенал. Чырвона-зялёны афiцыйны сцяг, партрэт Аляксандра Лукашэнкi, а за сталом пад iмi — прыгожая, але хмурная жанчына. Я спецыяльна зранку паехала ў суд Цэнтральнага раёна Мiнска, каб яе пабачыць. У той дзень на разглядзе ў суддзi Паўлючук была справа пра вяртанне пазык. Ля кабiнета пад нумарам 408 — натоўп. Пытаюся: “У якасцi каго выклiкалi?” Высветлiлася — сведкi. Такiм чынам, Таццяна Паўлючук усё-такi выклiкае сведак у суд, хаця шмат хто з вядомых у Беларусi людзей у гэта наўрад цi паверыць.
18.10.2007 23 кастрычніка ў Вярхоўным судзе Беларусі пачнецца разгляд скаргі ГПА “Вясна” на адмову Мінюста ў рэгістрацыі
Заснавальнікі ГПА “Вясны” зьвяртаюцца да прадстаўнікоў беларускай і міжнароднай грамадзкасьці, да партыйных лідэраў і журналістаў, да сваіх сяброў і ўсіх тых, каму патрэбна дапамога праваабаронцаў, прыйсьці 23 кастрычніка ў 11 гадзінаў у Вярхоўны суд, каб падтрымаць іх.
18.10.2007 У судзе Нясьвіскага раёну адбыўся суд над намесьнікам старшыні ?ады моладзі БНФ Сержуком Семенюком.
Яго абвінавацілі ў зьдзяйсьненьні адміністратыўнага правапарушэньня па арт. 17.1 КаАП дробнае хуліганства.
17.10.2007 У судзе Маскоўскага раёну Менску адбыўся разгляд справаў сябраў Моладзі БНФ Ірыны Сьмяян і Марыі ?удакоўскай.
Дзяўчаты бралі ўдзел у летніку каля вёскі Косава 17-19 жніўня. Нагадаем, што тады былі складзеныя пратаколы за дробнае хуліганства на 16 удзельнікаў летніку.
16.10.2007 Суд пакараў штрафам сябра Моладзі БНФ Алеся Мыцько
15 кастрычніка ў Першамайскім судзе Менску разглядалася справа актывіста Моладзі БНФ Алеся Мыцко, якога абвінавацілі ў нецэнзурнай лаянцы падчас знаходжаньня ў жніўні ў моладзевым летніку каля вёскі Косава.
15.10.2007 "Народная воля" абскарджвае рашэнне па зыску А. Праляскоўскага
Газета “Народная воля” і журналістка Марына Коктыш падалі касацыйную скаргу ў Мінскі гарадскі суд на рашэнне суда Ленінскага раёна па зыску Алега Праляскоўскага да рэдакцыі выдання і яго супрацоўніцы. Зыскоўцы патрабуюць адмяніць вынесенае рашэнне і адмовіць у зыску цалкам – як у частцы грашовай кампенсацыі, так і ў апублікаванні абвяржэння.
12.10.2007 Суд адмовіў у рэгістрацыі маладым сацыял-дэмакратам
12 кастрычніка Вярхоўны суд адхіліў скаргу Маладзёжнага грамадскага аб’яднання “Маладыя сацыял-дэмакраты – Маладая Грамада” на адмову ў рэгістрацыі арганізацыі.
11.10.2007 Жаночую партыю "Надзея" зачынілі
Вярхоўны суд Беларусі прыняў рашэньне аб ліквідацыі жаночай партыі "Надзея". ?ашэньне ўступае ў сілу неадкладна і ня можа быць абскарджанае. Афіцыйная прычына – парушэньні заканадаўства з боку партыі.
11.10.2007 Берасьцейскі абласны суд не задаволіў касацыйных скаргаў двух сябраў Партыі БНФ Сяргея Лазенкі і Яўгена Бяласіна.
За ўдзел у прэзентацыі кнігі былога палітвязьня Паўла Севярынца "Лісты з лесу" суд пакараў актывістаў штрафам, палічыўшы мерапрыемства несанкцыянаваным.
11.10.2007 Алеся Атрошчанкава асудзілі на 10 сутак
На 10 сутак арышту асудзілі моладзевага актывіста Алеся Атрошчанкава ў Цэнтральным судзе Менску. Міліцыянты засьведчылі, што актывіст “брыдкасловіў і паводзіў сябе нагла” ў грамадзкім месцы. А пачалася гэтая гісторыя з ўварваньня міліцыі ў кватэру Алеся Атрошчанкава паводле сыгналу пра “падазроны трупны пах”.
09.10.2007 Магілёў: актывісты судзяцца зь міліцыяй
У Ленінскім судзе Магілёва пачаліся слуханьні грамадзянскай справы на пазоў грамадзкіх актывістаў Аляксандра Каралёва, Аляксея Паўлоўскага да Юр’я Дарашэнкі. Яны вінавацяць міліцыянтаў Яўгена Жылінскага, Аляксандра Сыраежкіна ды Тацяну Мартынаву ў зьнявазе гонару, годнасьці й дзелавой рэпутацыі.
08.10.2007 Вярхоўны суд Беларусі не задаволіў касацыйную скаргу незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” на рашэньне Менскага гарадзкога суду аб адмове ў рэгістрацыі.
Цяпер усе ўнутраныя механізмы абароны сваіх правоў вычарпаныя, застаюцца толькі міжнародныя.
08.10.2007 Прысуд па адміністратыўнай справе Ільлі Богдана будзе абвешчаны 9 кастрычніка
Сёньня адбылося судовае паседжаньне па справе намесьніка старшыні Моладзі БНФ Ільлі Богдана, абвінавачанага ў хуліганцкіх дзеяньнях падчас правядзеньня моладзевага летніку ў жніўні.










