Навіны на тэму: суды
23.04.2008 Суд над Парсюкевічам: пракурор падтрымаў абвінавачаньне
У Маскоўскім судзе Менску працягваецца працэс над прадпрымальнікам зь Віцебску Сяргеем Парсюкевічам, якога вінавацяць у зьбіцьці міліцыянта.
23.04.2008 Паўла Севярынца аштрафавалі
22 красавіка ў Маскоўскім судзе Менску адбыўся адміністрацыйны працэс над вядомым палітыкам Паўлам Севярынцам.
23.04.2008 Восем новых палітвязьняў
Вынесьлі прысуд удзельнікам "працэсу 14-ці": Андрэй Кім пойдзе ў турму на паўтара году, Уладзімер Сяргееў і Антон Койпіш заплацяць 3,5 млн рублёў штрафу, астатнія 7 чалавек атрымалі па 2 гады абмежаваньня волі без накіраваньня ў калёніі адкрытага тыпу. Андрэй Кім прысуджаны да 1,5 году калёніі агульнага рэжыму.
23.04.2008 Сёньня працягнецца суд над прадпрымальнікам Парсюкевічам
Разгляд крымінальнай справы віцебскага прадпрымальніка Сяргея Парсюкевіча пачаўся 22 красавіка ў Маскоўскім судзе беларускай сталіцы. Яго абвінавачваюць у тым, што падчас адбыцьця адміністратыўнага арышту на Акрэсьціна Парсюкевіч нібыта напаў і зьбіў міліцыянта. У першы дзень былі заслуханыя сьведчаньні пацярпелага і абвінавачанага, а таксама два сьведкі з боку пацярпелага. Прадпрымальніку пагражае да шасьці гадоў зьняволеньня.
22.04.2008 Пачаўся працэс над Севярынцам
У Маскоўскім судзе Менску пачаўся працэс над моладзевым актывістам Паўлам Севярынцам.
22.04.2008 Андрэй Кім пакараны зьняволеньнем на паўтары гады
22 красавіка ў судзе Цэнтральнага раёну Менску агучаны прысуд 10 моладзевым актывістам за ўдзел у акцыі прадпрымальнікаў 10 студзеня.
21.04.2008 Прысуд па "справе 14-ці" будзе абвешчаны заўтра аб 11 гадзіне
Сёньня ў судзе Цэнтральнага раёну Мінска працягваўся разгляд крымінальнай справы супраць дэмакратычных моладзевых актывістаў, якіх абвінавачваюць у крымінальным злачынстве па ч.1 арт. 342 КК РБ – “Арганізацыя альбо актыўны ўдзел у групавых дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак”. Заслуханыя апошнія словы падсудных. Абвяшчэньне прысуду прызначана на 22 красавіка аб 11 гадзіне.
21.04.2008 «Працэс 14-ці». Дзень чацьвёрты.
У судзе Цэнтральнага раёну Менску завяршаецца суд над удзельнікамі акцыі пратэсту прадпрымальнікаў 10 студзеня.
21.04.2008 Пракурор патрабуе для Кіма 2 гады турмы
Пракурор запрасіў пакараць Андрэя Кіма 2 гадамі пазбаўленьня волі агульнага рэжыму. Моладзевых актывістаў М. Пашкевіча, А. Дубскага і А. Бондара – па 2,5 гады абмежаваньня волі (хіміі), астатнім – па 2 гады папраўчых працаў без накіраваньня в папраўчыя ўстановы. Адвакат Тацяны Цішкевіч Аляксандр Галіеў хадайнічае, каб дзяўчыну вызвалілі ад адбыцьця пакараньня.
21.04.2008 Працэс па "справе 14-ці" завяршаецца
Сёньня ў судзе Цэнтральнага раёну сталіцы у 11 гадзінаў пачаўся працяг разгляду крымінальнай справы па абвінавачанньню 10 моладзевых актывістаў у актыўных дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак. Абвешчана пра завяршэньне судовага сьледзтва. Судзьдзя Алена Ільіна адхіліла хадайніцтва пра допыт сьведкаў з боку абароны. Пашкевічу і Койпішу судзьдзя вынесесла судовую перасьцярогу. Пачаліся судовыя спрэчкі. Выступае пракурор.
21.04.2008 Паўла Севярынца будуць судзіць за “хрысціянскіх дэмакратаў”
22 красавіка ў Маскоўскім раённым судзе Менска а 14 гадзіне адбудзецца судовы працэс над сустаршынем "Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі" Паўлам Севярынцам.
18.04.2008 Анжаліка Борыс і Ігар Банцар аштрафаваныя
Кіраўнічка непрызнанага беларускімі ўладамі “Саюза палякаў у Беларусі” Анжаліка Борыс, журналіст “Magazyn Polski” Ігар Банцар і кіроўца Віктар Борыс пакараныя штрафам у памеры 15 базавых адзінак за знаходжанне ў памежнай зоне без неабходных дакументаў. Такое рашэнне вынесла сёння адміністрацыйная камісія Лідскай вайсковай часткі №1234 на чале з падпалкоўнікам Уладзімірам Ляўдам.
18.04.2008 На "працэс 14-ці" прыйшлі актывісты БРСМ (аднаўляецца)
Заля пасяджэньняў суду Цэнтральнага раёну Менску напоўненая, у яе ўвайшлі падсудныя, іх родныя, моладзевыя актывісты, палітыкі Лявон Баршчэўскі, Вячаслаў Сіўчык і іншыя.
17.04.2008 Добруш: вясковая настаўніца-актывістка засталася бяз працы
Судзьдзя Добрускага раённага суду Вольга Сычова адхіліла пазоў настаўніцы Вуцеўскай сярэдняй школы, сябры Аб’яднанай грамадзянскай партыі Клаўдзіі Варанец да аддзелу адукацыі аб аднаўленьні на працы.
17.04.2008 "Справа 14-ці". Дзень другі.
Судовы дзень скончаны. Працяг працэсу заўтра а 10-й.










