Навіны на тэму: суды

09.10.2008 Былы міліцыянт з Шаркоўшчыны абараніў свой гонар

Суддзя Віцебскага абласнога суду Людміла Ларына на выяздным паседжанні ў раённым цэнтры Шаркоўшчына вынесла апраўдальны прыгавор па справе былога міліцыянта Аляксандра Бабіча, якому раней быў вынесены прысуд па крымінальных артукулах: пазбаўленне волі на 2 гады і 2 месяцы.

03.10.2008 «Урок беларускае мовы» прызнаны экстрэмізмам

У газэце «Звязда» ад 2 кастрычніка зьмешчаны рэспубліканскі сьпіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Паводле рашэньня суду Кастрычніцкага раёну Горадні ў гэты сьпіс трапілі фільм «Урок беларускай мовы» Міраслава Дэмбіньскага, а таксама запіс канцэрту «Салідарныя зь Беларусьсю», які праходзіў у Варшаве 12 сакавіка 2006 году.

02.10.2008 Выбары скончыліся –запрацавалі суды

На Віцебшчыне распачаліся працэсы, ініцыяваныя паводле выбарчых праблем, але знарок адкладзеныя ўладамі на пазьнейшы час

01.10.2008 Незалежны прафсаюз судзіцца з райвыканкамам

Учора ў Рэчыцкім раённым судзе распачаты папярэдні разгляд пазову незалежнага Беларускага прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасьці да мясцовага райвыканкаму. Апошні адмовіўся паставіць на ўлік створаную тут раённую прафсаюзную суполку.

25.09.2008 У бацькоў С.Скрабца канфіскуюць маёмасьць

Судовая калегія ў грамадзянскіх справах Вярхоўнага суду Беларусі адмовіла ў задавальненьні скаргі Ніне і Мікалаю Скрабцам — бацькам апазыцыйнага палітыка Сяргея Скрабца.

25.09.2008 МФ судзіцца з гарвыканкамам

25 верасьня, у чацьвер, у 10.00 у Полацкім гарадзкім судзе адбудзецца судовы працэс з нагоды адмовы гарвыканкамам Полацкаму Маладому Фронту ў правядзеньні пікета “БАЙКОТ!”.

19.09.2008 Газета "Свабода" па-за законам

Суд Іўеўскага раёна на падставе заявы Упраўленне КДБ па Гродзенскай вобласці прызнаў незарэгістраваную газэту “Свабода” экстрэмісцкім выданнем і вынес рашэнне аб знішчэнні наклада, канфіскаванага некалькі тыдняў таму.

18.09.2008 Спіртавоз альбо яшчэ адна гісторыя з суда над "экстрэмістамі".

У траўні 2006 года на памежным пераходзе Кузьніца Беластоцкая арганізацыя "Wolna Bialorus" праводзіла пікет. Бел-чырвона-белыя сцягі, плякаты, раздаваліся улёткі і CD з праграма Мілінкевіча і іншымі дэм.пастановамі і т.п.

18.09.2008 Адказчыкамі па справе аб «экстрэмісцкіх матэрыялах» праходзяць 9 чалавек

­Сёння раніцай у судзе Кастрычніцкага раёна Гродна адбылася папярэдняя сустрэча бакоў па грамадзянскай справе «Аб прызнанні інфармацыйных матэрыялаў экстрэмісцкімі». Як высветлілася ў судзе, адказчыкамі па справе выступаюць 9 асобаў, у якіх у апошнія гады на мяжы вымалі «патэнцыйна экстрэмісцкую» прадукцыю.

18.09.2008 Справу “экстрэмістаў” перанеслі на кастрычнік

Сёння ў гродненскім судзе Кастрычніцкага раёну адбылося паседжанне па справе так званых эсктрэмісцкіх матэрыялаў, канфіскаваных гродненскімі памежнікамі ў шэрагу грамадскіх актывістаў.

16.09.2008 Гародня: Масавы “экстрэмізм”

Пяцёра грамадзка-палітычных актывістаў адразу выклікаюць 18 верасня ў суд Кастрычніцкага раёна Гародні.

15.09.2008 Пухавічы: суд стаў на бок улады

15 верасня судзьдзя Пухавіцкага раёну Лілія Рухлевіч адхіліла скаргу жыхароў пасёлку Дружны на кіраўніцтва Пухавіцкага райвыканкаму. Рашэньне суду не дазваляе насельніцтву знаёміцца з дакумэнтамі Пухавіцкага райвыканкаму, зьвязанымі з будаўніцтвам хімічнага заводу расейскай прыватнай кампаніі “Август”.

15.09.2008 КДБ выклікае ў суд

Моладзевы актывіст Яўген Скарабутан з Зэльвы і сябра АГП Уладзімер Ларын з Горадні атрымалі ў выходныя позвы ў Кастрычніцкі суд Горадні на 18 верасьня.

15.09.2008 У кампутары Трубкіна праз паўтары гады знайшлі экстрэмісцкія матэрыялы

13 верасня студэнт-каліновец Беластоцкага ўніверсітэта Аляксей Трубкін атрымаў па пошце па месцу жыхарства ў Наваполацку паперы з гродненскага абласнога камітэта КДБ, згодна якіх хлопцу трэба з’явіцца а 9-й гадзіне 18 верасня ў гродненскі суд Кастрычніцкага раёну. Студэнта абвінавачваюць у экстрэмізме.

У Вярхоўным Судзе  разглядаецца яшчэ 6 скаргаў

10.09.2008 У Вярхоўным Судзе разглядаецца яшчэ 6 скаргаў

Сёньня ў 11-й гадзін Вярхоўны суд Беларусі пачаў разгляд яшчэ шасьці скаргаў незарэгістраваных кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Такім чынам, вядома, што з апэляцыяй у вышэйшую судовую ўстанову краіны зьвярнуліся ўжо 15 асобаў. Раней старшыня Вярхоўнага суду Валянцін Сукала казаў пра 14 зваротаў, але яшчэ адзін прыйшоў па пошце. Таму ў Вярхоўным судзе не выключаюць, што могуць дадацца яшчэ некалькі скаргаў

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства