Навіны на тэму: суды

02.11.2008 Заява Івана Шылы пра аднаўленьне ў школе не задаволена

Судзьдзя Вольга Пракаповіч у пятніцу адхіліла заяву Ўладзімера Шылы з патрабаваньнем да гарадзкога адзьдзелу адукацыі прызнаць незаконным выключэньне з салігорскай СШ № 4 яго сына Івана.

31.10.2008 Непаўнагадовага актывіста запалохваюць вопісам маёмасьці

На днях да непаўнагадовага актывіста лідзкай філіі «Маладога Фронту» Рамана Тункеля завіталі судовыя прыставы, якія прыстрашылі бацькоў апазыцыянера вопісам маёмасьці.

30.10.2008 Брэсцкі абласны суд разгледзіць скаргу Аляксандра Меха

Сёньня, 30 кастрычніка, ў Брэсцім абласным судзе адбудзецца разгляд скаргі Аляксандра Меха на звальненне.

29.10.2008 Бязногага інваліда пакаралі за плакат «Хто скраў мае льготы?»

Суд пакараў інваліда-вазочніка Ўладзімера Вусікава за правядзеньне пікету ля будынка Магілёўскага гарвыканкаму

27.10.2008 М.Чарнавус: “Буду судзіцца да перамогі”

Сёньня суд гораду Баранавічы адхіліў пазоў прадпрымальніка Мікалая Чарнавуса аб абароне гонару і годнасьці да газэты Баранавіцкага гарвыканкаму “Наш край”.

23.10.2008 Прадпрымальнік супраць дзяржаўнай газэты

Суд горада Баранавічы 23 кастрычніка разглядаў пазоў прадпрымальніка Мікалая Чарнавуса аб абароне гонару і годнасьці да газэты Баранавіцкага гарвыканкаму «Наш край».

23.10.2008 З «Борисовских новостей» патрабуюць 15 тысяч долараў за маральную шкоду

Рэдакцыя газеты «Борисовские новости» атрымала зыск у суд ад рэдактаркі мясцовай газет¬ы «Адзінства», заснавальнікам якой з’яўляецца Барысаўскі раённы выканаўчы камітэт. Рэдактарка «Адзінства» Вера Пратасевіч палічыла, што ў артыкуле «Предвыборная стряпня или очередная ложь», надрукаваным у «Борисовских новостях», былі закранутыя яе гонар і годнасць.

23.10.2008 Суды над апазыцыйнымі кандыдатамі ў дэпутаты працягваюцца

У сераду Ельскі раённы суд завочна аштрафаваў актывіста АГП, назіральніка Дзяніса Рабянка быццам бы за парушэньне заканадаўства аб выбарах на 500 даляраў. Сёньня ў Баранавічах адбудзецца судовы працэс паводле пазову былога кандыдата ў дэпутаты Мікалая Чарнавуса аб абароне гонару і годнасьці. У чаканьні суду былы віцебскі міліцыянт Андрэй Левінаў.

22.10.2008 Ці адновяць Івана Шылу ў школе?

31 кастрычніка ў Салігорскім раённым судзе будзе разглядацца справа аб выключэньні маладафронтаўца Івана Шылы са школы.

20.10.2008 Вярхоўны суд адмовіў А.Шарэнду, аштрафаванаму за акцыю прадпрымальнікаў

Вярхоўны суд не задаволіў скаргу брэсцкага актывіста апазіцыі Андрэя Шарэнды. Апазіцыянер абскарджваў штраф у 50 базавых велічыняў за ўдзел 21 студзеня 2008 года ў акцыі пратэсту прадпрымальнікаў у Мінску.

17.10.2008 "Дробныя хуліганы" судяцца з Берасцейскім гарвыканкамам

17 кастрычніка старшыня суда Ленінскага раёна Берасця Пётр Баброўскі пачаў разгляд скаргі 19-ці так званых "дробных хуліганаў" - грамадскіх актывістаў, якія ў розныя часы адседзелі за кратамі ў ізалятары часовага ўтрымання.

17.10.2008 Звольнены міліцыянт патрабуе 55 мільёнаў за паклёп

Кастрычніцкі суд Віцебску пачаў разгляд заявы былога ўчастковага інспэктара Андрэя Левінава, які вінаваціць супрацоўнікаў абласной управы МУС у распаўсюдзе паклёпніцкіх зьвестак.

14.10.2008 Незалежны прафсаюз? Не рэгістраваць!

Учора Рэчыцкі раённы суд адхіліў пазоў незалежнага Беларускага прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасьці да мясцовага райвыканкаму на адмову паставіць на ўлік створаную тут раённую першасную суполку.

10.10.2008 Рэжысёр «экстрэмісцкага» фільма: «Я разлічваў хіба што на ацэнку журы, але ніяк не суда»

Рэжысёр польскага дакументальнага фільма ­«Lekcja Bialoruskiego» («Урок беларускай мовы») М­іраслаў Дэмб­іньскі быў агаломшаны весткай пра тое, што яго твор у Б­еларусі ­быў прызнаны экстрэміс­цкім матэрыялам­ і зараз падлягае знішчэнню.

10.10.2008 Ваенкамат ізноў судзіцца з Паўлам Наздрой

9 кастрычніка мазырскага актывіста аргкамітэту па стварэньні БХД Паўла Наздру выклікалі ў суд. Ад актывіста патрабуюць выплаты штрафу ў памеры дзвюх базавых велічынь, які даўно быў аплочаны Паўлам. Копія квітанцыі аб аплаце не аказалася падцьверджаньнем для суда.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства