Навіны на тэму: суды

За “скаты” пад фота міліцыянераў – 1,5 гады “хатняй хіміі” і 2000 рублёў кампенсацыі

11.03.2021 За “скаты” пад фота міліцыянераў – 1,5 гады “хатняй хіміі” і 2000 рублёў кампенсацыі

У судзе Фрунзенскага раёна г. Мінска 10 сакавіка пачаўся судовы працэс над Дар’яй З., якую абвінавачвалі ў публічнай абразе прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў (арт. 369 Крымінальнага кодэкса).

Як у Гродне судзяць чатырох фігурантаў "справы Ціханоўскага". Фотарэпартаж

11.03.2021 Як у Гродне судзяць чатырох фігурантаў "справы Ціханоўскага". Фотарэпартаж

Сёння Следчы камітэт паведаміў, што завяршыў расследаванне вылучаных са "справы Ціханоўскага" 9 крымінальных справаў у дачыненні да 25 саўдзельнікаў.

Магілёўца асудзілі на 2 месяцы арышту за палітычныя надпісы на асфальце

11.03.2021 Магілёўца асудзілі на 2 месяцы арышту за палітычныя надпісы на асфальце

Сёння ў судзе Ленінскага раёна Магілёва вынесены прысуд 18-гадоваму Сяргею Турунову, якога прызналі вінаватым у псаванні маёмасці і нанясенні шкоды дарожна-маставому прадпрыемству на суму 56 рублёў 73 капейкі.  

Для "тэрарыста" Вярбіцкага пракурор запрасіў дзевяць з паловай гадоў калоніі

11.03.2021 Для "тэрарыста" Вярбіцкага пракурор запрасіў дзевяць з паловай гадоў калоніі

У судзе  Смаргонскага раёна 11 сакавіка працягваўся разгляд крымінальнай справы, заведзенай  на жыхара Гальшанаў Івана Вярбіцкага.

У Берасці вынесены прысуд за абразу супрацоўнікаў міліцыі

11.03.2021 У Берасці вынесены прысуд за абразу супрацоўнікаў міліцыі

10 сакавіка ў судзе Маскоўскага раёна Берасця абвешчаны прысуд па крымінальнай справе Уладзіслава Яршова. Яго прызналі вінаватым у здзяйсненні злачынства па арт. 369 КК РБ (Знявага прадстаўніка ўлады) і прызначылі пакаранне ў выглядзе 2 гадоў "хатняй хіміі".

Палітзняволенага Дзмітрыя Фурманава, якога судзяць па справе “Ціханоўскага”, змясцілі ў карцар

10.03.2021 Палітзняволенага Дзмітрыя Фурманава, якога судзяць па справе “Ціханоўскага”, змясцілі ў карцар

Нават сам Дзмітрый не ведае, што стала прычынай дысцыплінарнага спагнання.

Мінчука асудзілі за SMS-паведамленне у адрас жонцы амапаўца, але ён яго не пасылаў

10.03.2021 Мінчука асудзілі за SMS-паведамленне у адрас жонцы амапаўца, але ён яго не пасылаў

Алега Зубрыцкага асудзілі на тры гады "хіміі" за SMS-паведамленне з пагрозамі, дасланае ў адрас жонкі амапаўца Ганны Навумчык (ёй Алег таксама павінен выплаціць маральную кампенсацыю памерам у 2500 беларускіх рублёў). Сам Зубрыцкі кажа, што паведамленне не пасылаў, а яго абарона звяртае ўвагу на адсутнасць доказаў.

Чатыры ўдзельнікі вераснёвай акцыі ў Гродна атрымалі ад 3 да 3,5 гадоў "хіміі"

10.03.2021 Чатыры ўдзельнікі вераснёвай акцыі ў Гродна атрымалі ад 3 да 3,5 гадоў "хіміі"

10 сакавіка ў судзе Ленінскага раёна Гародні завяршыўся судовы працэс у дачыненні да пяці гарадзенцаў, якіх вінавацілі адразу па двух артыкулах крымінальнага кодэксу за ўдзел ў акцыі пратэсту шостага верасня: па арт. 342 КК (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і па арт. 364 КК (гвалт у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі).

У Жлобіне вынесеныя два прысуды удзельнікам акцый пратэсту

10.03.2021 У Жлобіне вынесеныя два прысуды удзельнікам акцый пратэсту

Дзявятага сакавіка вынесеныя прысуды Сяргею Бекарэвічу і Андрэю Расулаву

Гродна: пасажыр збітага таксіста Аляксея Лапы не прыйшоў на свой суд, і яго абвясцілі ў вышук

10.03.2021 Гродна: пасажыр збітага таксіста Аляксея Лапы не прыйшоў на свой суд, і яго абвясцілі ў вышук

10 сакавіка ў судзе Кастрычніцкага раёну Гародні мусіў адбыцца працяг разгляду крымінальнай справы супраць гарадзенца Ігара Лазавіка, які са сведкі па гучнай справе таксіста Аляксея Лапы ператварыўся ў абвінавачанага па арт. 364 Крымінальнага кодэксу (гвалт у адносінах да міліцыянта). Аднак на пасяджэнне Лазавік не з'явіўся. Па звестках адваката, ён з'ехаў з краіны. 

Што адбываецца ў судах па адміністрацыйных справах 9 і 10 сакавіка?

10.03.2021 Што адбываецца ў судах па адміністрацыйных справах 9 і 10 сакавіка?

У Мінску і рэгіёнах 9 і 10 сакавіка адбываюцца суды над мірнымі пратэстоўцамі, а таксама затрыманымі на чаяванні з суседзямі. 

Брэст: два з паловай гады калоніі за "удар супрацоўніка ў вобласць твару"

10.03.2021 Брэст: два з паловай гады калоніі за "удар супрацоўніка ў вобласць твару"

Доказы грунтуюцца на сведчаннях пацярпелага і сведкі.

У Брэсце на 3-4,5 гады калоніі асудзілі дзевяць чалавек па справе аб масавых беспарадках 10 жніўня

10.03.2021 У Брэсце на 3-4,5 гады калоніі асудзілі дзевяць чалавек па справе аб масавых беспарадках 10 жніўня

У судзе Маскоўскага раёна Брэста 10 сакавіка агучылі прысуд па справе аб масавых беспарадках (ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса) 10 жніўня на вуліцах абласнога цэнтра.

Палітвязня Дзяніса Дземуха асудзілі на паўтары гады калоніі

09.03.2021 Палітвязня Дзяніса Дземуха асудзілі на паўтары гады калоніі

У судзе Заводскага раёна Мінска 9 сакавіка літаральна за некалькі гадзін была разгледжаная крымінальная справа супраць палітычнага зняволенага Дзяніса Дземуха. Суддзя Алег Каляда прызнаў Дзяніса вінаватым у здзяйсненні злачынства па арт. 342 Крымінальнага кодэкса і прысудзіў яму 1 год і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Жыхарка Стоўбцаў атрымала паўтары гады «хатняй хіміі» за абразу супрацоўніка ДАІ

09.03.2021 Жыхарка Стоўбцаў атрымала паўтары гады «хатняй хіміі» за абразу супрацоўніка ДАІ

Дзевятага сакавіка ў судзе Стаўбцоўскага раёна суддзя Людміла Шуцько вынесла прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да мясцовай жыхаркі Вольгі Калкоўскай, абвінавачанай па артыкуле 369 Крымінальнага кодэкса (Fбраза прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў).

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства