Навіны на тэму: суды

22.01.2009 Вернікі Новага Жыцьця: храм не аддамо

Пратэстанцкая суполка “Новае жыцьцё” дагэтуль не атрымала пісьмовых аргумэнтаў гаспадарчага суду, які 13 студзеня адмовіў ёй па ўсіх пунктах пазову ў іхнай спрэчцы з гарадзкімі ўладамі. Вернікі зноў рыхтуюцца да абароны свайго храму.

21.01.2009 Актывіста Руху палічылі вінаватым у акцыі, якой не было

Мінскі абласны суд пакіну без зменаў рашэнне Клецкага суда пра пакаранне Сяргея Панамарова буйным штрафам. Па словах актывіста Руху "За Свабоду", супрацоўнікі Клецкай пракуратуры ў гутарцы з ім выказалі шчырае здзіўленне рашэннем абласнога суда і параілі звяртацца ў Вярхоўны суд. Юрысты лічаць, што праўда на баку Сяргея Панамарова.

16.01.2009 Прадпрымальнікі судзяцца з гарвыканкамам

Ленінскі суд Магілёва пачаў разгляд пазову жыхара мікрараёну Саломінка, былога кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Ігара Каваленкі супраць гарвыканкаму.

16.01.2009 Суд — завочны. Штраф — рэальны

15 студзеня ў суд Калінкавіцкага раёну позвай быў выкліканы сябра АГП Дзяніс Рабянок. Судовы выканаўца Антаніна Ўласава запатрабавала, каб беспрацоўны актывіст сплаціў 1 мільён 50 тысяч беларускіх рублёў штрафу, завочна вынесенага Ельскім раённым судом нібыта за парушэньне заканадаўства аб выбарах.

15.01.2009 Незалежнай газеце ў Барысаве налічылі 48 мільёнаў рублёў штрафу

Гаспадарчы суд Мінскай вобласці прысудзіў газеце "Борисовские новости" штраф у астранамічную суму 48 мільёнаў рублёў. Па словах заснавальніка фірмы "Букас медыя-цэнтр" і рэдактара выдання Анатоля Букаса, такая мера пагражае кампаніі банкруцтвам. Без працы могуць застацца 22 чалавекі.

14.01.2009 Дэмакратычныя актывісты дабіліся, каб суд над былым гомельскім псіхіятрам быў адкрытым

У судзе Навабеліцкага раёна Гомеля 13 студзеня прайшло чарговае пасяджэнне па справе былога ўрача абласной псіхіятрычнай бальніцы, які абвінавачваецца ў наўмысным падпале будынкаў.

13.01.2009 Гарадзкі суд не падтрымаў Аляксандра Баразенку

Сёньня Менскі гарадзкі суд разгледзеў касацыйную скаргу палітвязьня на прысуд, вынесены Цэнтральным райсудом сталіцы ў сьнежні, і адмовіў у яе задавальненьні.

13.01.2009 Абласны суд не апраўдаў гарадзенскіх абаронцаў дрэваў

Суд Гарадзенскай вобласці не задаволіў касацыйную скаргу абаронцаў дрэваў, якія паводле рашэння суда былі прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве і непадпарадкаванне міліцыянтам.

13.01.2009 Царкву «Новае жыццё» вымушаюць пакінуць будынак

Вышэйшы гаспадарчы суд прыняў рашэнне па справе будынку мінскай пратэстанцкай царквы «Новае жыццё». Суд прызнаў, што грамада мусіць пакінуць займаны цяпер будынак.

12.01.2009 Заўтра суд разгледзіць скаргу Аляксандра Баразенкі

Заўтра, 13 студзеня, а 10-ай гадзіне Менскі гарадскі суд разгледзіць касацыйную скаргу Аляксандра Баразенкі на рашэнне суда Цэнтральнага раёна.

09.01.2009 6000 подпiсаў за рэферэндум у Магiлёве сабралi прадпрымальнiкi рынку мiкрараёна «Саломiнка»

Ленiнскi суд Магiлёва прыняў да разгляду іск жыхара мiкрараёна "Саломiнка" Iгара Каваленкi супраць гарвыканкама. Гарвыканкам адмовiўся рэгiстраваць iнiцыятыўную групу па правядзеннi мясцовага рэферэндуму, што i стала прычынай для судовага разбіральніцтва. Суд прыняў справу да разгляду, i працэс пачнецца 16 студзеня.

08.01.2009 Забарону “Марша “дробных хуліганаў” суд прызнаў правамернай

Судовая калегія па грамадзянскіх справах прызнала забарону гарвыканкамам “Марша “дробных хуліганаў” правамернай.

06.01.2009 Алену Ільіну, якая судзіла апазіцыянераў, знялі з пасады суддзі

Алена Ільіна вызвалена ад пасады намесніка старшыні і суддзі суда Цэнтральнага раёна Мінска.

31.12.2008 Суд на Новы год

У судзе Цэнтральнага раёну Менску сёньня мусіў пачацца разгляд справы актывісткі кампаніі “Эўрапейская Беларусь” Мартай Маісеенка. Дзяўчыну затрымалі позна ўвечары 30 сьнежня й пратрымалі ў пастарунку ўсю ноч.

29.12.2008 10 мільёнаў рублёў за пасквілі

Рэдактар незалежнай газэты «Вольны горад» Сяргей Няроўны й заснавальнік выданьня Ўладзімер Кудраўцаў хочуць спагнаць з рэдакцыі газэты Крычаўскага райвыканкаму «Ленінскі кліч» кампэнсацыю маральнай шкоды ў памеры 10 мільёнаў рублёў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства