Навіны на тэму: суды

Жанна Літвіна: "Такімі дзеяннямі перакрэсліваюцца ўсе абвешчаныя добрыя намеры"

25.02.2009 Жанна Літвіна: "Такімі дзеяннямі перакрэсліваюцца ўсе абвешчаныя добрыя намеры"

Старшыня БАЖ Жанна Літвіна каментуе судовае рашэнне аб прызнанні нумару «ARCHE» экстрэмісцкім.

25.02.2009 Цi патрэбны краiне суд, якi за год не разгледзеў нiводнай справы?

Тыдзень я штодня праязджала каля гэтага будынка. З ранiцы ў парадны пад'езд уваходзяць лiчаныя людзi, але свет ва ўсiх вокнах гарыць ажно да шасцi вечара, да сканчэння працоўнага дня. Наведвальнiкаў не заўважыла ні разу. Наадварот, каля ўваходу часта прагульваецца мiлiцыянер. Вiдаць, сумна яму аднаму ля зачыненых дзвярэй, выходзiць, каб размяць ногi ды хоць на людзей паглядзець.

25.02.2009 Леанід Аўтухоў аспрэчвае ў судзе забарону на сход

У Гарадоцкім райсудзе пачаўся разгляд скаргі актывіста Руху "За Свабоду" Леаніда Аўтухова супраць Гарадоцкага райвыканкама, які не дазволіў правесьці сход грамадзян 9 студзеня гэтага году.

Нумар «ARCHE» прызналі «экстрэмісцкім»

25.02.2009 Нумар «ARCHE» прызналі «экстрэмісцкім»

Суд Маскоўскага раёна прызнаў № 7–8 часопіса «ARCHE-Пачатак» «экстрэмісцкімі матэрыяламі, якія падлягаюць знішчэнню». Слуханні праходзілі ў закрытым рэжыме і доўжыліся ўсяго гадзіну — з 9.30 да 10.30, а ў 11.45 суддзя ўжо абвясціла рашэнне.

У Берасці пачаўся суд над ARCHE

25.02.2009 У Берасці пачаўся суд над ARCHE

У Берасці сёння раніцай пачаўся суд аб прызнанні №7-8 незалежнага часопіса ARCHE экстрэмісцкім. Суддзя абвясціў паседжанне закрытым, такім чынам на ім прысутнічаюць толькі прадстаўнік КДБ і адвакат часопіса.

Скаргу Шылы разгледзяць вайскоўцы

24.02.2009 Скаргу Шылы разгледзяць вайскоўцы

Салігорскі гарадскі суд 20 лютага прыняў рашэнне перадаць скаргу Івана Шылы ў Лепельскі міжгарнізонны вайсковы суд.

Журналістаў пад суд

24.02.2009 Журналістаў пад суд

Сёньня ў судзе Цэнтральнага раёну Гомеля працягваюцца суды над удзельнікамі акцыі ў абарону беларускай мовы. Акцыя адбылася 21 лютага, у Міжнародны дзень роднай мовы. Гэтым разам судзяць сяброў Беларускай асацыяцыі журналістаў Зьмітра Кармазіна й Алега Рыжкова, якія асьвятлялі тыя падзеі.

19.02.2009 Арцёма Дубскага будуць судзіць 3-га сакавіка

Судовы працэс над кіраўніком Асіповіцкай філіі незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Арцёмам Дубскім прызначаны на 3-га сакавіка.

Забароненыя пікеты супраць АЭС

19.02.2009 Забароненыя пікеты супраць АЭС

Гарадзенскі абласны суд не задаволіў касацыйную скаргу грамадскага актывіста з Астраўца Міколы Уласевіча, які не пагадзіўся з рашэннем мясцовых уладаў аб забароне на правядзенне шэрагу пікетаў супраць пабудовы атамнай электрастанцыі на тэрыторыі Астравецкага раёна.

Cудовая эпапея ў Лельчыцах працягваецца

18.02.2009 Cудовая эпапея ў Лельчыцах працягваецца

Рашэнне суду наконт прэтэнзій раённых уладаў да пробашча каталіцкай парафіі ксяндза Віталя Мышоны будзе вынесенае ў пятніцу.

Суд адмовіў “Вольнаму гораду” і заступіўся за “Ленинский клич”

17.02.2009 Суд адмовіў “Вольнаму гораду” і заступіўся за “Ленинский клич”

Сёньня Чавускі раённы суд працягнуў разгляд адміністратыўнай справы паводле пазову рэдактара недзяржаўнай крычаўскай маланакладнай газэты «Вольны горад» Сяргея Няроўнага і заснавальніка гэтага выданьня Ўладзімера Кудраўцава да дзяржаўнай газэты“Ленинский клич”аб абароне годнасьці і дзелавой рэпутацыі.

Вярхоўны суд палічыў вайсковыя дамовы з Расеяй законнымі

17.02.2009 Вярхоўны суд палічыў вайсковыя дамовы з Расеяй законнымі

Вярхоўны Суд пакінуў без задавальненьня просьбу Маладога Фронту аб перадачы ў Канстытуцыйны Суд хадайніцтва аб прызнаньні дамоваў, падпісаных Лукашэнкам на пачатку лютага ў Маскве, супрацьзаконнымі, антыканстытуцыйнымі і пагажаючымі сувэрэнітэту Беларусі.

Суд адмовіўся ўзбуджаць справу па скарзе «Народнай волі» і Марыны Коктыш

17.02.2009 Суд адмовіўся ўзбуджаць справу па скарзе «Народнай волі» і Марыны Коктыш

Суд Маскоўскага раёна г. Мінска вырашыў не ўзбуджаць справы па скарзе рэдакцыі недзяржаўнай газеты «Народная воля» і Марыны Коктыш на адмову Пала­ты прадстаўнікоў акрэдытаваць журналістку.­

Касацыйная скарга сямі берасцейскіх актывістаў не задаволена

17.02.2009 Касацыйная скарга сямі берасцейскіх актывістаў не задаволена

У Берасцейскім абласным судзе адбыўся разгляд касацыйнай скаргі сямі берасцейскіх актывістаў, Рамана Кісляка, Сяргея і Вольгі Вакуленка, Уладзіміра Красько, Віктара Клімуса, Яўгена Сашко і Зміцера Шыманскага, на рашэнне суда Ленінскага раёна Берасця ад 16 снежня 2008 года. Актывісты ў сваёй скарзе прасілі прызнаць рашэнне суда незаконным і парушаючым іх правы.

Агітаваць "супраць" нельга?

13.02.2009 Агітаваць "супраць" нельга?

Гомельскі абласны суд цалкам пагадзіўся з раённым, палічыўшы забарону гарвыканкамам агітацыйных пікетаў супраць праўладнага кандыдата на выбарах у Палату прадстаўнікоў правамернай.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства