Навіны на тэму: суды
07.03.2009 76-гадовы пенсіянер судзіцца з гарвыканкамам
У судзе Ленінскага раёна Берасця адбыўся разгляд іска пенсіянера Паўла Казлова да Берасцейскага гарвыканкама. Павел Казлоў просіць суд прызнаць забарону пікету гарвыканкамам незаконнай.
05.03.2009 Вышэйшы гаспадарчы суд адмовіў царкве “Новае жыцьцё”
Сёньня касацыйная калегія Вышэйшага гаспадарчага суда не задаволіла скаргу царквы “Новае жыцьцё” на рашэньне Вышэйшага гаспадарчага суда ад 13 студзеня 2009 году.
05.03.2009 Брэсцкі суд не адрэагаваў на дыскрымінацыю інвалідаў падчас пікетавання
Суддзя Ленінскага раённага суда Брэста Алена Дзенісенка адмовіла ў задавальненні скаргі правабаронцы Рамана Кісьляка і яшчэ трох заяўнікаў на рашэнне Брэсцкага гарвыканкама не дазволіць ім пікет у цэнтры горада.
05.03.2009 Справу “Новага Жыцця” зноў разглядае суд
Вышэйшы гаспадарчы суд сёння яшчэ раз вернецца да справы пратэстанцкай царквы "Новага жыцця" – прыхаджане царквы па-ранейшаму не згаджаюцца пакідаць уласны будынак, чаго, у сваю чаргу, патрабуюць менскія ўлады.
04.03.2009 Баранавічы: судзяць пікетчыка, які бараніў прадпрымальнікаў
Сёньня ў Баранавічах адбылося першае судовае паседжаньне па справе Рыгора Грыка. Міліцыянты абвінавачваюць дэмакратычнага актывіста ў арганізацыі не дазволенага ўладай пікету 12 студзеня й у распаўсюдзе недзяржаўнай прэсы.
04.03.2009 Чарговы штраф за беларускую мову
Суд Цэнтральнага раёну Гомеля аштрафаваў на 525 тысячаў рублёў удзельнікаў акцыі ў падтрымку роднай мовы.
04.03.2009 Актывістаў “Маладога фронту” пакаралі мільённымі штрафамі
Буйнымі грашовымі штрафамі скончыліся суды над актывістамі “Маладога фронту”, якія 2 сакавіка каля адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі пратэставалі супроць палітычнага тэрору.
03.03.2009 Маладафронтавец Арцём Дубскі змешчаны ў следчы ізалятар у Асіповічах
Актывіст арганізацыі "Малады фронт" Арцём Дубскі змешчаны ў следчы ізалятар у Асіповічах. У дачыненні да яго распачата крымінальная справа за ўхіленне ад адбывання пакарання ў выглядзе абмежавання волі. На працягу трох дзён пракурор мусіць вырашыць, пакінуць Дубскага пад вартай або вызваліць пад падпіску аб нявыездзе.
03.03.2009 Сёньня – суды над удзельнікамі пікету ля рэзыдэнцыі прэзыдэнта
2 сакавіка пяць актывістаў “Маладога Фронту” сталі насупраць будынку адміністрацыі прэзыдэнта з расьцяжкай “Не палітычнаму тэрору”. Да іх выйшлі ахоўнікі. На патрабаваньне спыніць пікет, маладафронтаўцы адказалі, што яны маюць права выказваць сваё меркаваньне.
02.03.2009 Вярхоўны Суд не задаволіў скаргу Панамарова
Намеснік старшыні Вярхоўнага Суда Валер Калінковіч палічыў пакаранне актывіста буйным штрафам за падрыхтоўку сустрэчы з сябрамі Таварыства аховы помнікаў правамерным.
02.03.2009 Свята ля елкі – нагода для пакарання?
Баранавіцкія актывісты Мікола Чарнавус і Рыгор Грык атрымалі позвы ў суд Баранавіцкага раёна ў якасці асоб, якіх прыцягваюць да адміністрацыйнай адказнасці па арт 23 ч. 34.2 Адміністрацыйнага кодэкса РБ за арганізацыю несанкцыянаванага мерапрыемства ля елкі 12 студзеня ў Баранавічах. Судовае паседжанне адбудзецца 4 сакавіка.
27.02.2009 "Рэпарцёры без межаў" асудзілі прызнанне нумара часопіса "ARCHE" экстрэмісцкім
У распаўсюджанай 27 лютага заяве праваабарончай арганізацыі "Рэпарцёры без межаў" асуджаецца рашэнне суду Маскоўскага раёна Брэста аб прызнанні экстрэмісцкім № 7-8 часопіса "ARCHE-Пачатак".
27.02.2009 Суд прызнаў гвалтоўны прызыў Франака Вячоркі ў армію «законным»
Менскі гарадзкі суд пакінуў у сіле рашэньне суду Савецкага раёну, які прызнаў законным прызыў Франака Вячоркі.
26.02.2009 Гарадоцкі праўдашукальнік прайграў, але не здаецца
Гарадоцкі раённы суд адмовіў актывісту руху “За свабоду” Леаніду Аўтухову, які патрабаваў прыцягнуць да адказнасьці намесьніцу старшыні райвыканкаму за парушэньне канстытуцыйнага права грамадзян на правядзеньне сходаў.
26.02.2009 26 лютага - касацыйны суд у справе Франака Вячоркі
26 лютага ў 15:00 у Менскім гарадзкім судзе (вул. Дуніна-Марцінкевіча, д.1) пачнецца слуханьне скаргі на рашэньне раённага суду ў справе незаконнага прызыву Франака Вячоркі ў войска. Касацыйную скаргу падаў бацька Франака Вінцук Вячорка, які ёсьць афіцыйным прадстаўніком свайго сына ў судзе.










