Навіны на тэму: суды
27.03.2009 У Віцебску судзілі ўдзельнікаў акцыі Дня Волі
Такога суду ў горадзе на Дзвіне яшчэ ня бачылі. Суддзя Кастрычніцкага суду Алёна Казілава правяла паседжанне адначасова па некалькім справам, у тым ліку па тым, якія нават не былі звязаныя паміж сабою. Спачатку яна разам разгледзела справы Сяржука Каваленкі, Ігара Базарава і Валера Аляксандрава.
27.03.2009 Актывістаў Саюза палякаў на Беларусі судзяць завочна
Нібыта за актыўны ўдзел у несанкцыянаванай акцыі, якая адбылася ў другой палове студзеня ў Горадні 15 базавых велічынь (525 тысяч рублёў) аштрафаваныя Андрэй Пачобут, Ігар Банцар і Мечыслаў Яскевіч. Апошнія былі асуджаныя завочна і нават не пабачылі судовае рашэнне.
26.03.2009 У Віцебску судзяць за Дзень Волі (Дапоўнена)
У судзе Кастрычніцкага раёна Віцебска сёньня праходзяць суды над удзельнікамі акцыі прымаркаванай да Дня Волі. Як паведамілі мясцовыя праваабаронцы, у судзе разглядаюцца адміністрацыйныя справы не пяцёх, а шасцёх удзельнікаў акцыі. Суддзя Алена Казілава задаволіла хадайніцтва Леаніда Аўтухова ў перакладчыку і перанесла разгляд на другую палову дня.. На 27 сакавіка перанесены справы Сяргея Каваленкі, Ігара Базарава, Валерыя Аляксандрава. Усіх іх абвінавачваюць у парушэньні артыкула 23.34. КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве)
Прысуд над яшчэ двумя ўдзельнікамі Алесем Кузняцовым і Міхасём Гранавым, магчыма, будзе вынесены сёння.
25.03.2009 У Гомелі адбыўся суд над Жукоўскім і Трыфанавым
У судзе Цэнтральнага раёна Гомелю адбыўся разгляд адміністратыўных справаў у дачыненні да актывістаў партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Канстанціна Жукоўскага і Сяргея Трыфанава. Актывістаў абвінавацілі па артыкуле 17.1 Адміністратыўнага кодэксу – “у хуліганстве”.
24.03.2009 Суд адмовіў Франаку Вячорку
Менскі міжгарнізонны вайсковы суд адмовіўся прызнаць незаконнымі дзеяньні вайскоўцаў і мэдыкаў падчас прызыву ў войска Франка Вячоркі. Нагадаем, 16 студзеня ў палату вайсковага шпіталя, дзе Франак праходзіў мэдычнае абсьледаваньне, уварваліся людзі ў цывільным. Яны зьбілі хлопца й адвезьлі ў ваенкамат. Там яму паведамілі, што праз паўгадзіны завязуць у войска.
23.03.2009 Мінгарсуд не палічыў патрэбным выконваць рашэнне ААН
Калегія па грамадзянскіх справах Мінгарсуда не задаволіла скаргу Віктара Карнеенкі на адмову з боку МЗС аднавіць дзейнасць "Грамадзянскіх ініцыятыў".
23.03.2009 Сёньня суд у справе Франка Вячоркі
На сёньня, 23 сакавіка, у Менскім вайсковым гарнізонным судзе прызначана паседжаньне ў справе лідэра моладзі БНФ Франка Вячоркі. Франак паскардзіўся на дзеяньні вайскоўцаў і мэдыкаў, якімі камандавалі людзі ў цывільным падчас прызыўной кампаніі.
23.03.2009 Фінькевіча будуць судзіць за нагу міліцыянта
У судзе Савецкага раёну Менску будуць судзіць лідэра руху “Маладая Беларусь” Артура Фінькевіча. Кіраўнікі міліцыі Савецкага раёну і супрацоўнікі КДБ затрымалі яго 21 сакавіка позна ўвечары ў падземным пераходзе на плошчы Перамогі.
19.03.2009 «Arche» атрымала матывацыйную частку судовага рашэння аб «экстрэмісцкіх» публікацыях
Рэдакцыя часопісу «Arche» атрымала матывацыйную частку рашэння Маскоўскага раённага суду Брэста аб прызнанні аднаго з нумароў часопісу экстрэмісцкім.
17.03.2009 Журналіста Анджэя Пачобута пакаралі штрафам
Паводле пастановы суда Ленінскага раёна Гародні, штраф у памеры 525 000 беларускіх рублёў атрымаў актывіст непрызнаванага беларускімі ўладамі Cаюза палякаў Анджэй Пачобут. Суддзя Наталля Козел палічыла яго вінаватым у здзяйсненні адміністратыўнага правапарушэння.
16.03.2009 Маюцца важкія падставы для прызнання прысуду Яне Паляковай незаконным і неабгрунтаваным
Прадстаўнікі праваабарончай супольнасці лічаць, што існуюць важкія падставы для прызнання прысуду, вынесенага Яне Паляковай, незаконным і неабгрунтаваным.
13.03.2009 Вярхоўны суд зноў не падтрымаў пазоў ГА "Гарызанталь" да Мінюста
Адзін з заснавальнікаў арганізацыі Валерый Ухналеў паведаміў БелаПАН, што Вярхоўнай суд Беларусі 11 сакавіка адмовіў у задавальненні пазову сацыяльна-патрыятычнага грамадскага аб'яднання (СПГА) "Гарызанталь" да Міністэрства юстыцыі з нагоды адмовы ў рэгістрацыі.
11.03.2009 Праваабаронцы занепакоеныя выказваннем П.Міклашэвіча пра рэферэндум па пытанні адмены смяротнага пакарання
Пытанне аб адмене смяротнага пакарання ў Беларусі, у адпаведнасці з Канстытуцыяй, можа быць вырашана толькі на рэферэндуме, адзначыў старшыня Канстытуцыйнага суда Беларусі Пётр Міклашэвіч на прэс-канферэнцыі 11 сакавіка. Паводле яго словаў, “у Канстытуцыі закладзены асобы парадак, што датычыцца адмены смяротнага пакарання”, паведамляе interfax.
11.03.2009 Гары Паганяйла: Прысуд Яне Паляковай быў вынесены незаконна
Толькі сёньня, 11 сакавіка, Неаніле Паляковай нарэшце выдалі копію прысуду, вынесенага Салігорскім судом яе дачцэ Яне Паляковай, якая скончыла жыцьцё самагубствам 7 сакавіка. Першае ж азнаямленьне з прысудам ужо дае падставы казаць пра грубае парушэньне закону на працэсе над Янай Паляковай, заяўляюць яе былыя калегі.
09.03.2009 Пакаралі без доказаў вінаватасці
Суддзя Аксана Сарахман пакарала буйным штрафам актывіста Рыгора Грыка за нібыта арганізацыю і правядзенне несанкцыянаванага мітынга прадпрымальнікаў.










