Навіны на тэму: суды
11.06.2009 Рэдактар раёнкі абвінавачвае недзяржаўную газету “Борисовские новости” ў абразе
10 чэрвеня ў Барысаўскім раённым судзе пачалося судовае паседжаньне па пазове рэдактара газэты Барысаўскага райвыканкаму "Адзінства" Пратасевіч В. М. да журналіста газеты "Барысаўскія навіны" Ніцкага В. І. і выдаўца ПВУП "Букас мэдыя-цэнтар".
11.06.2009 БХД абскарджвае адмову ў рэгістрацыі ў Вярхоўным судзе
10 чэрвеня кіраўніцтва “Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі” накіравала скаргу ў Вярхоўны Суд на дзеянні Міністэрства юстыцыі падчас працэдуры дзяржаўнай рэгістрацыі БХД. Хрысьціянскія дэмакраты праз ВС патрабуюць зарэгістраваць партыю.
11.06.2009 Валянцін Стэфановіч: “Гэты суд — спроба дыскрэдытаваць праваабарончы рух”
Першы дзень судовага працэсу над праваабаронцам Леанідам Сьвецікам пачаўся з таго, што з залі суду мусілі выйсьці незалежныя журналісты, якія пісалі пра зьяўленьне ў Віцебску ў 2006-07 гг. лістоў з пагрозамі ад імя “віцебскай філіі “Русского Национального Единства”, у датычнасьці да напісаньня й распаўсюду якіх вінавацяць Сьвеціка.
10.06.2009 Суд над праваабаронцам Леанідам Сьвецікам: новыя сюрпрызы
У Віцебскім абласным судзе сёньня слухаецца крымінальная справа па абвінавачваньні праваабаронцы Леаніда Сьвеціка.
10.06.2009 Дубскага аштрафавалі за “Свабоду Аўтуховічу”
Сёння, 10 чэрвеня, адміністратыўная камісія Асіповіцкага райвыканкаму пакарала Арцёма Дубскага штрафам у памеры 25 базавых велічыняў (875 тысяч рублёў).
09.06.2009 10 чэрвеня – суд над праваабаронцам Леанідам Свецікам
Разгляд крымінальнай справы віцебскага праваабаронцы Леаніда Свеціка ў Віцебскім абласным судзе прызначаны на 10 чэрвеня. Суддзёй у гэтай справе прызначана Галіна Урбановіч. Леаніда Свеціка вінавацяць у распальваньні расавай, нацыянальнай ці рэлігійнай варожасьці па ч.1 арт. 130 Крымінальнага Кодэксу Рэспублікі Беларусь.
08.06.2009 Падаткавая супраць газэты «Борисовские новости».
9 чэрвеня ў Барысаве паўторна будзе слухацца адміністратыўная справа супраць выдаўца недзяржаўнай мясцовай газеты «Борисовские новости».
08.06.2009 Удзельнікаў акцыі ў Ваўкавыску пакаралі штрафамі
У Ваўкавыску скончыўся суд над удзельнікамі акцыі, якая адбылася 16 траўня. Тады сябры АГП з Гародні і Ваўкавыску, пры падтрымцы сяброў Грамадзянскага Форуму выйшлі на вуліцы гораду з павялічанымі здымкамі Аўтуховіча, каб прыцягнуць увагу грамадзкасці да яго справы і галадоўкі, якую той трымае ў турме.
08.06.2009 У Ваўкавыску судзяць салідарных з Аўтуховічам
У Ваўкавыску судзяць удзельнікаў акцыі ў падтрымку Аўтуховіча. Усяго іх восем чалавек: Юры Істомін, Зьміцер Бандарчук, Аляксандра Васілевіч, Алег Калінкоў, Міхаіл Ладуцька, Андрэй Ігнацюк, Павал Драчоў і Віталь Гуляк.
04.06.2009 Суд у справе Івана Шылы адбыўся безь яго
Салігорскі суд разгледзеў пазоў маладафронтаўца Івана Шылы да вайскоўцаў. Іван намагаецца, каб суд прызнаў дзеяньні вайскоўцаў і мэдыкаў падчас гвалтоўнага вайсковага прызыву незаконнымі. Камандаваньне часткі пад Лепелем, дзе служыць маладафронтавец, не адпусьціла Івана на суд. Нягледзячы на хадайніцтва бацькі і адваката хлопца, суд палічыў магчымым разглядаць пазоў без Івана.
04.06.2009 Пазоў Асамблеі няўрадавых дэмакратычных аб'яднанняў да Мінюста не задаволены
Вярхоўны суд не задаволіў пазоў Асамблеі няўрадавых дэмакратычных аб'яднанняў да Міністэрства юстыцыі, якое адмовіла ў рэгістрацыі гэтага грамадскага аб'яднання.
02.06.2009 Праваабаронца Алег Воўчак абскардзіў рашэнне па пазове да «Советской Белоруссии»
Праваабаронца Алег Воўчак падаў касацыйную скаргу на рашэнне, вынесенае 15 траўня па пазове аб абароне гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі і пакрыцці маральнай шкоды да газеты «Советская Белоруссия». Скарга пададзеная 1 чэрвеня. Праваабаронца называе рашэнне суда незаконным, паведамляе «Беларускі партызан».
02.06.2009 Івана Шылу не адпускаюць на суд
Камандзір вайсковай брыгады Ігар Пільневіч паведаміў бацьку Івана Шылы, што не адпусьціць хлопца на суд у Салігорск, 4 чэрвеня.
01.06.2009 Cуд над Максімам Дашуком адкладзены
Разгляд крымінальнай справы моладзевага актывіста Максіма Дашука ў судзе Маскоўскага раёну Менску, прызначаны на 1 чэрвеня, перанесены на нявызначаны тэрмін. У 14 гадзінаў каля будынку суду сабраліся тыя, хто прыйшоў падтрымаць моладзевага актывіста, а таксама журналісты. Аднак, як патлумачылі ў канцэлярыі суду, паседжанне пераносіцца з прычыны хваробы аднаго з народных засядацеляў. Дата судовага разгляду пакуль не прызначаная.
01.06.2009 Журналістку папярэдзілі
Карэспандэнтка Радыё «Рацыя» Тамара Шчапёткіна атрымала адміністратыўнае пакаранне ў выглядзе вуснага папярэджання за «парушэнне грамадскага парадку падчас правядзення масавага мерапрыемства». (ч.1 арт. 23.34 КаАП).










