Навіны на тэму: суды
15.03.2021 "Білі нагамі ў міліцэйскія шчыты". У Жлобіне судзяць яшчэ траіх удзельнікаў акцый пратэсту
Ім прад’яўленыя абвінавачванні ў арганізацыі або актыўным ўдзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак і па артыкуле 364 КК (Гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў).
15.03.2021 Ператрусы па "справе Ціханоўскага" санкцыянаваў намеснік Генпракурора. Працягваецца суд над кіроўцам аўтадома "Страна для жизни"
За кратамі Аляксандра Арановіча ўтрымліваюць ўжо дзясяты месяц.
15.03.2021 За жартоўную дыскусію ў тэлеграм-каналах - восем год і адзін месяц калоніі
У судзе Смаргонскага раёна 15 сакавіка вынесены прысуд па крымінальнай справе, заведзенай на жыхара Гальшанаў Івана Вярбіцкага.
15.03.2021 Судзяць нават за святкаванне Масленіцы: адміністрацыйныя працэсы ў Мінску і Лідзе
У Мінску і рэгіёнах 15 сакавіка адбываюцца суды над мірнымі пратэстоўцамі, а таксама над затрыманымі пад час святкавання Масленіцы.
15.03.2021 Дваім – калонія. У Брэсце асудзілі другую "дзесятку" па "справе карагодаў"
Суд Ленінскага раёна Брэста 15 сакавіка вынес прысуды па крымінальнай справе па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса за ўдзел 13 верасня ў карагодзе на скрыжаванні бульвара Касманаўтаў і праспекта Машэрава, калі пратэстоўцы былі разагнаныя вадамётам.
12.03.2021 "Людзі крычалі, прасілі аб дапамозе". За падзеі 9 жніўня ў Мінску судзяць палітвязня Дзяніса Чыкалёва
У судзе Фрунзенскага раёна Мінска пачаўся разгляд крымінальнай справы супраць 34-гадовага палітвязня з Гомеля Дзяніса Чыкалёва за падзеі 10 жніўня ў Мінску.
12.03.2021 Палітвязня з Рэчыцы асудзілі на год і два месяцы калоніі за абразу Лукашэнкі
Стала вядома, што 10 сакавіка суд Рэчыцкага раёна вынес прысуд жыхару Рэчыцы, палітвязню Уладзіміру Міхалку за абразу Аляксандра Лукашэнкі і прадстаўнікоў улады, піша "Флагшток".
12.03.2021 Канфлікт кіроўцы і пешахода з БЧБ-сцягам прывёў да іншай крымінальнай справы
12 сакавіка ў судзе Заводскага раёна пачаўся працэс у дачыненні да двух менчукоў, якія, паводле версіі следства, хацелі адпомсціць кіроўцу BMW
12.03.2021 Шэсць гадоў калоніі — за падпал "апоркі"
42-гадовага бабруйчаніна прызналі вінаватым у падпале і хуліганстве і прысудзілі да шасці гадоў калоніі
12.03.2021 «Да панядзелка я дацягну». Працягнуўся суд над рок-музыкантам, які дзясяты дзень трымае «сухую» галадоўку
Чарговае паседжаньне па справе Ігара Банцэра пачалося ў судзе Ленінскага раёну Горадні 12 сакавіка
12.03.2021 Пачаўся суд над палітвязнем Дзмітрыем Кубаравым. Яго лічаць арганізатарам масавых беспарадкаў
12 сакавіка ў судзе Фрунзенскага раёна Мінска распачаўся разгляд крымінальнай справы супраць палітычнага зняволенага, дызайнера Дзмітрыя Кубарава. Яго вінавацяць у арганізацыі масавых беспарадкаў (ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэкса). Першапачаткова справа была ўзбуджана па ч. 2 арт. 293 (Удзел у масавых беспарадках), аднак пазней справу перакваліфікавалі на ч. 1 гэтага артыкула. Паводле яго, палітвязню пагражае да 15 гадоў зняволення.
12.03.2021 Тры гады калоніі і 13 тысяч кампенсацыі: у Мінску вынесены прысуд па справе за пагрозы службовым асобам
Суд Ленінскага раёна Мінска вынес прысуд 22-гадоваму Аляксандру Іванову
12.03.2021 "Выйшаў да "Рыгі", каб пабачыць арганізатараў". Судзяць мінчука Аляксея Мельнікава
У судзе Заводскага раёна Мінска 12 сакавіка пачаўся разгляд крымінальнай справы, узбуджанай у дачыненні да жыхара Мінска, палітычнага зняволенага Аляксея Мельнікава.
11.03.2021 За надпіс на плоце «СБ — с... бойцеся» мужчыну пакаралі годам "хіміі"
У Савецкім судзе Мінску 11 сакавіка вынеслі прысуд па крымінальнай справы па ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэксу («Хуліганства») супраць 36-гадовага Юрыя Дрэка за надпіс на агароджы будаўнічай пляцоўкі «СБ — с... бойцеся».
11.03.2021 "Пайшла дапамагчы параненым". Працяг суду над Аляксандрай Патрасаевай
У судзе Маскоўскага раёна Менска 11 сакавіка працягваўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да палітзняволенай Аляксандры Патрасаевай. Дзяўчыну абвінавачваюць па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу – удзел у масавых беспарадках.










