Навіны на тэму: суды

Сёння Вярхоўны Суд разглядае скаргу заснавальнікаў “Нашай Вясны”

10.08.2009 Сёння Вярхоўны Суд разглядае скаргу заснавальнікаў “Нашай Вясны”

Вярхоўны суд Беларусі 10 жніўня разгладае скаргу заснавальнікаў Грамадскага праваабарончага аб’яднання “Наша Вясна” на адмову Міністэрства юстыцыі ў дзяржаўнай рэгістрацыі аб’ядняння. Судовае паседжанне пачалося а 10-ай раніцы.

Леанід Свецік – супраць дыскрымінацыі грамадзянаў у працоўнай сферы

07.08.2009 Леанід Свецік – супраць дыскрымінацыі грамадзянаў у працоўнай сферы

Праваабаронца з Віцебска Леанід Свецік, нядаўна прызнаны вінаватым ў абсурднай крымінальнай справе, у чарговы раз пацвердзіў сваё прызванне адстойваць правы людзей. Ён ініцыяваў унясенне зменаў у працоўнае заканадаўства з мэтай спынення дыскрымінацыі грамадзянаў краіны. Канстытуцыйны Суд разгледзеў зварот праваабаронцы і пряняў рашэнне, у якім рэкамендуе ўнесці змены ў Працоўны кодэкс і Закон “Аб занятасці насельніцтва Рэспублікі Беларусь”. Калегі-праваабаронцы назвалі вынікі намаганняў Л. Свеціка без перабольшвання ўнікальным дасягненнем.

13 жніўня - суд над Леанідам Аўтуховым

06.08.2009 13 жніўня - суд над Леанідам Аўтуховым

13 жніўня а 10:00 у Гарадку адбудзецца суд над затрыманым 27 ліпеня Леанідам Аўтуховым. Кіраўнік гарадоцкай суполкі Партыі БНФ разам з актывістамі Партыі і Моладзі БНФ ладзіў традыцыйную акцыю з нагоды абвяшчэньня незалежнасьці Беларусі зь узьняцьцьём бел-чырвона-белых сьцягоў.

Надпіс на райвыканкаме камунальшчыкі з Баранавіч ацанілі больш чым у  3 мільёны рублёў

04.08.2009 Надпіс на райвыканкаме камунальшчыкі з Баранавіч ацанілі больш чым у 3 мільёны рублёў

Суд Баранавіцкага раёна 4 жніўня прыступіў да разгляду зыску мясцовага жыллёвага рамонтна-эксплуатацыйнага упраўлення да трох юнакоў, якіх абвінавацілі ў нанясеньні надпісу “Нет АЭС” на будынку мясцовага райвыканкама. Камунальшчыкі пры гэтым за кошт падлеткаў хацелі добра папоўніць уласную касу і запрасілі ў суда спагнаць з іх матэрыяльнага ўрону на суму 3 мільёны 350 тысяч рублёў.

Узбуджаная грамадзянская справа па нерэгістрацыі бярозаўскай "Спадчыны"

28.07.2009 Узбуджаная грамадзянская справа па нерэгістрацыі бярозаўскай "Спадчыны"

Гарадзенскі абласны суд узбудзіў грамадзянскую справу па скарзе дэмакратычных актывістаў з Бярозаўкі на адмову Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гарадзенскага аблвыканкама ў рэгістрацыі грамадскага культурна-асветніцкага аб’яднання “Спадчына”.

Да ўвагі журналістаў і прадстаўнікоў грамадзкасці: разгляд скаргі праваабаронцаў пераносіцца

25.07.2009 Да ўвагі журналістаў і прадстаўнікоў грамадзкасці: разгляд скаргі праваабаронцаў пераносіцца

На 27 ліпеня ў Вярхоўным судзе быў прызначаны разгляд скаргі заснавальнікаў ГПА "Наша Вясна" на адмову ў дзяржрэгістрацыі, аднак у сувязі з ад'ездам прадстаўнікоў грамадзкага аб'яднання паседжанне не адбудзецца.

Абвешчаны прысуд прадпрымальніцы Вользе Мінько

24.07.2009 Абвешчаны прысуд прадпрымальніцы Вользе Мінько

Суд Баранавіцкага раёна і г.Баранавічы пакараў прадпрымальніцу Вольгу Мінько па арт. 23.4 КаАП за нібыта непадпарадкаванне службовай асобе пры выкананні ёю службовых абавязкаў штрафам у памеры 25 базавых велічыняў.

Вярхоўны суд Беларусі не задаволіў скаргу партыі БХД на Міністэрства юстыцыі

22.07.2009 Вярхоўны суд Беларусі не задаволіў скаргу партыі БХД на Міністэрства юстыцыі

Суддзя Вярхоўнага Суда Валерый Самалюк агучыў сёння сваё рашэнне па скарзе БХД на Міністэрства юстыцыі. Суд вырашыў “не задавальняць скаргу партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя.” “Рашэнне канчатковае і абскарджванню ў Канстытуцыйным Судзе не падлягае”, - дадаў Самалюк.

Берасцейскі абласны суд не бачыць падставаў для рэгістрацыі “Берасцейскай вясны”

21.07.2009 Берасцейскі абласны суд не бачыць падставаў для рэгістрацыі “Берасцейскай вясны”

У Берасцейскім абласным судзе адбылося паседжанне па скарзе праваабаронцаў на адмову ў рэгістрацыі Берасцейскім аблвыканкамам абласнога праваабарончага цэнтра “Берасцейская вясна”. Абласны суд сваім рашэннем падтрымаў адмову аблвыканкама.

21.07.2009 Сёньня ў Вярхоўным судзе працяг разгляду скаргі БХД

20 ліпеня Вярхоўны Суд пачаў слуханні па скарзе партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя да Міністэрства юстыцыі на рашэнне ў адмове партыі ў дзяржаўнай рэгістрацыі. Цягам першага дня паседжання суд паспеў выслухаць выступы бакоў, а таксама частку сведкаў, выкліканых БХД. Сёння слуханні працягнуцца.

Актывіст ПКБ звярнуўся да Валянціна Сукалы

16.07.2009 Актывіст ПКБ звярнуўся да Валянціна Сукалы

Сябра ЦК ПКБ, грамадскі актывіст з Баранавіч Віктар Цяпін звярнуўся з адкрытым лістом да старшыні Вярхоўнага суда Сукалы пад назвай "На чыёй вы старане, Валянцін Алегавіч?".Актывіст даводзіць старшыні ВС, што многа гадоў высілкамі выканаўчай улады ў правінцыі адменена свабода сходаў, мітынгаў, дэманстрацый і пікетаў, гарантаваных Канстытуцыяй. Суддзі дэ-факта узаконілі адмену цэлага шэрагу палажэнняў Канстытуцыі.

15.07.2009 Горадня: суд адмяніў штрафы за падтрымку Аўтуховіча

14 чэрвеня абласны суд Гарадзенскай вобласьці адмяніў рашэньне Ваўкавыскага раённага суда па справе 8 сябраў АГП, якія правялі акцыю ў падтрымку Аўтуховіча і былі асуджаныя. Справу адправілі на перагляд.

15.07.2009 Прысуды з абмежаваннем волі маладым антыфашыстам

Суд Маскоўскага раёна горада Брэста пакараў трох маладых людзей, якія нібыта ўчынілі бойку ў аўтобусе. Прадстаўнікі Хельсінкскага камітэта ў Брэсце кажуць: справа курыравалася КДБ.

Пратэстанцкую царкву аштрафавалі за «нестатутную дзейнасць»

14.07.2009 Пратэстанцкую царкву аштрафавалі за «нестатутную дзейнасць»

14 ліпеня суд горада Баранавічы і Баранавіцкага раёна аштрафаваў на 10 базавых велічынь царкву «Новае пакаленне» аб'яднання абшчын хрысціян поўнага Евангелля.

“Нашай Вясне” прызначаць дату разгляду скаргі ў Вярхоўным Судзе

13.07.2009 “Нашай Вясне” прызначаць дату разгляду скаргі ў Вярхоўным Судзе

Распарадчае паседжаньне па скарзе заяўнікаў грамадскага праваабарончага аб’яднаньня “Наша Вясна” на адмову ў рэгістрацыі Міністэрствам юстыцыі прызначанае на 16 ліпеня.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства