Навіны на тэму: суды
18.08.2009 Леанід Свецік абскардзіць прысуд Віцебскага абласнога суду
Судовая калегія па крымінальных справах Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь прызначыла дату разгляду касацыйных скаргаў віцебскага праваабаронцы Леаніда Свеціка і ягонага адваката Паўла Сапелкі на прысуд Віцебскага абласнога суду.
18.08.2009 За акцыю каля помніка 1000-годдзю Брэста суд аштрафаваў на 500 долараў
Суд Ленінскага раёна Брэста пакараў краязнаўца Дзяніса Турчаняка штрафам у памеры 1 млн 400 тыс. рублёў нібыта за ўмяшанне ў дзеянні міліцыі.
18.08.2009 У Берасьці судзяць за літару “Ў”
Сёньня ў судзе Ленінскага раёну Берасьця будуць судзіць актывіста “Маладога фронту” Міхаіла Ільіна. Пра гэта “Свабодзе” паведаміў праваабаронца Раман Кісьляк.
17.08.2009 Баранавіцкіх маладафронтаўцаў пакаралі штрафамі
У Баранавічах прайшлі суды над актывістамі незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Арцёмам Ластавецкім, Пятром Рузавым, Сямёнам Былінскім і Юрыем Багдановічам.
15.08.2009 Алесь Стральцоў не можа дамагчыся амністыі
Менскі гарадскі суд не задаволіў скаргу фігуранта “справы 14-ці” Алеся Стральцова на пастанову суду Цэнтральнага раёну ад 15 чэрвеня 2009 году. Дадзеная судовая пастанова змякчае пакаранне, ад якога малады чалавек ужо павінен быў быць вызвалены ў адпаведнасці з законам “Аб амністыі”.
14.08.2009 Суд адмовіў у задавальненні скаргі бярозаўскай "Спадчыны"
Гарадзенскі абласны суд вынес рашэнне па скарзе сяброў культурна-асветніцкага аб’яднання з Бярозаўкі “Спадчына”. Грамадскія актывісты абскарджвалі адмову упраўлення юстыцыі ў рэгістрацыі арганізацыі.
14.08.2009 Апазыцыянэраў апраўдалі, міліцыянтаў — да адказнасьці
Ваўкавыскі раённы суд перагледзеў справу 8 сябраў АГП і апраўдаў іх. У дачыненьні да міліцыянтаў, якія складалі пратаколы, вынесена прадстаўленьне на імя кіраўніка РАУС з тым, каб той вырашаў, да якой адказнасьці іх прыцягваць — крымінальнай ці адміністрацыйнай.
14.08.2009 Гарадзенскі абласны суд не задаволіў скаргу Івана Крука
Гарадзенскі абласны суд пакінуў без зменаў пастанову Астравецкага раённага суда, паводле якой актывіст грамадскай ініцыятывы “Астравецкая атамная - гэта злачынства” Іван Крук атрымаў штраф у буйным памеры за распаўсюд друкаваных выданняў.
13.08.2009 Кіраўніка суполкі «Сведкі Іеговы» аштрафавалі на 1 мільён рублёў
12 жніўня суддзя Чыгуначнага раёна Гомеля Віталь Козыраў пакараў штрафам кіраўніка рэлігійнай суполкі «Сведкі Іеговы» Юрыя Рашэтнікава.
13.08.2009 Баранавіцкі суд узяў бок праціўнікаў АЭС
13 жніўня ў Баранавіцкім судзе разглядаўся судовы пазоў мясцовага ЖРЭУ да трох маладых людзей, якіх затрымалі ў красавіку за нанясенне некалькіх графіці на сценах Баранавіцкага райвыканкаму і швейнай фабрыкі «Бараўчанка».
12.08.2009 Скаргу праваабаронцаў на адмову ў дзяржрэгістрацыі Вярхоўны Суд пакінуў без задавальнення
Грамадскае праваабарончае аб’яднанне“Наша Вясна” не дамаглося адмены рашэння Міністэрства юстыцыі аб адмове ў рэгістрацыі ў Вярхоўным Судзе.
12.08.2009 Справу па нерэгістрацыі “Берасцейскай Вясны” разгледзіць Вярхоўны Суд
Грамадзянская справа па скарзе заснавальнікаў “Берасцейскай Вясны” на адмову Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама ў рэгістрацыі грамадскага аб’яднання разам з касацыйнай скаргай на рашэнне абласнога суду накіраваныя ў Вярхоўны Суд. Разгляд справы прызначаны на 3 верасня.
12.08.2009 Стэфановіч: “Уладам ня ўдасца заткнуць нам рот”
Падчас працэсу ў Вярхоўным судзе прадстаўніца пракуратуры папрасіла адхіліць скаргу на адмову Міністэрства юстыцыі ў рэгістрацыі грамадзкага праваабарончага аб’яднаньня “Наша вясна”.
11.08.2009 Рашэнне па справе пра нерэгістрацыю “Нашай Вясны” Вярхоўны Суд агучыць заўтра
11 жніўня ў Вярхоўным Судзе адбыўся працяг слуханняў па скарзе праваабаронцаў на адмову Мінюста ў рэгістрацыі ГПА “Наша Вясна”. Сваё рашэнне суд агучыць 12 жніўня ў 14.30.
11.08.2009 У Гомелі судзяць старшыню рэлігійнай суполкі
Сёньня ў судзе Чыгуначнага раёну Гомеля распачаўся разгляд адміністрацыйнай справы супраць Юрыя Рашэтнікава — старшыні рэлігійнай суполкі Сьведкі Іеговы. Яго абвінавачваюць у “арганізацыі рэлігійнага масавага мерапрыемства” з парушэньнем устаноўленага парадку.










