Навіны на тэму: суды
08.10.2009 “Права моцы, а не закону пануе ў нашых краінах”
6 кастрычніка Старшыня Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі і юрыст Уладзімір Лабковіч у якасьці назіральнікаў ад Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека і Сусьветнай арганізацыі супраць катаваньняў прысутнічалі на судзе па зыску прэзідэнта Чачэнскай рэсупблікі Ахмата Кадырава па абароне гонару, годнасьці, дзелавой рэпутацыі супраць расійскай праваабарончай арганізацыі “Мемарыял”.
08.10.2009 Штраф актывісту з Мазыра адменены
Гомельскі абласны суд спыніў справу супраць актывіста Руху "За Свабоду" Паўла Наздры з прычыны яе нязначнасці.
07.10.2009 Кадыраў перамог “Мемарыял”
Як паведамляе “Радыё Свабода”, расейскі суд 6 кастрычника загадаў праваабарончай арганізацыі “Мемарыял” спыніць закіды на адрас прэзыдэнта Чачні Рамзана Кадырава ў дачыненьні да забойства журналісткі і праваабаронцы Натальлі Эстэміравай. Суд прызнаў закіды беcпадстаўнымі і загадаў Мэмарыялу выплаціць Кадыраву кампэнсавыю памерам $2 340 даляраў.
07.10.2009 Барысаў: Незалежны журналіст прайграў ў судзе
Раніцай 7 кастрычніка суд Барысаўскага раёну вынес рашэньне па пазову рэдактара райвыканкамаўскай газэты "Адзінства" Пратасевіч В. М. да ПВУП "Букас мэдыя-цэнтар" і журналіста Ніцкага В. І. аб абароне гонару, годнасьці й спраўнай рэпутацыі, кампэнсацыі маральнай шкоды. Справа разглядалася судом з канца красавіка 2009 г.
02.10.2009 Вярхоўны суд Беларусі пакінуў Юзэпчуку сьмяротны прысуд
Сёньня ў Вярхоўным судзе Беларусі адбыўся разгляд касацыйнай скаргі па справе Васіля Юзэпчука, які 29 чэрвеня Брэсцкім абласным судом быў прыгавораны да сьмяротнай кары. Скагга пакінута без задавальненьня. Падрабязнасьці працэсу стануць вядомыя пазьней.
24.09.2009 Лёс офісу БНФ у Магілёве вырашыцца на наступным тыдні
Сёньня ў гаспадарчым судзе Магілёўскай вобласьці разглядаўся зыск, які падала КУП ЖРЭА Ленінскага раёну Магілёва на ГА БНФ "Адраджэньне". ЖРЭА патрабуе высяленьня грамадзкай арганізацыі з яе офісу ў Магілёве па адрасе вул. Цыялкоўскага, 10, а таксама выплаты за арэнду 5 млн рублёў.
24.09.2009 ЖРЭА у Магілёве запатрабавала высялення абласнога аддзялення партыі БНФ
Гаспадарчы суд Магілёўскай вобласці разглядзеў позву ЖРЭА Ленінскага раёна Магілёва ў дачыненні да абласнога аддзялення партыі БНФ “Адраджэнне”
24.09.2009 Сьямротнае пакараньне ў Вярхоўным судзе
2 кастрычніка ў Вярхоўным судзе Беларусі адбудзецца разгляд касацыйнай скаргі па справе Васіля Юзэпчука, які 29 чэрвеня Брэсцкім абласным судом быў прыгавораны да смяротнай кары. Пра гэта БелаПАН паведамілі ў ВС.
22.09.2009 Максім Вінярскі аштрафаны на 1 мільён рублёў
Судзьдзя Савецкага райсуду Аксана Рэлява прызнала актывіста "Еўрапейскай Беларусі" Максіма Вінярскага вінаватым у правапарушэнні, прадугледжаным арт. 23.34 КаАП, і пакарала адміністрацыйным штрафам у памеры 30 базавых велічыняў
22.09.2009 Максіма Вінярскага будуць судзіць
Сёньня ў Савецкім судзе Менску будуць судзіць актывіста кампаніі “Эўрапейская Беларусь” Максіма Вінярскага. Усю ноч хлопца трымалі ў турме на вуліцы Акрэсьціна.
21.09.2009 За ўсталяванне крыжоў – пад суд
19 верасня ў міліцыю выклікалі вілейскіх дэмактывістаў Уладзіміра Малерчука, Аляксея Сюдака і Алеся Наркевіча. На іх быў складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні. Ім інкрымінуецца парушэнне Закону «Аб масавых мерапрыемствах» падчас усталявання крыжоў памяці рэпрэсаваных. На наступным тыдні справа будзе перададзена ў суд.
16.09.2009 Вярхоўны суд пакінуў прысуд Сьвеціку бязь зьменаў
Віцебскі праваабаронца зьвярнуўся ў суд вышэйшай інстанцыі пасьля таго, як 16 ліпеня ў абласным судзе яго прызналі вінаватым у распальваньні міжнацыянальнай і рэлігійнай варожасьці.
15.09.2009 Трэцяя справа ваенкамату супраць радавога запасу
Сёньня грамадзкі актывіст з Мазыра Павел Наздра быў дастаўлены міліцыяй у раённы суд.
15.09.2009 Ваенкамат адкажа перад судом
Гомельскі маладафронтавец Андрусь Цянюта зьвярнуўся з пазовам у суд на гарадзкі ваенкамат. Апошні, на думку актывіста, абмяжоўвае ягоныя правы.
14.09.2009 Максім Сергіец аштрафаваны на 20 б.в.
Сёньня суд Цэнтральнага раёну сталіцы пакараў актывіста "Еўрапейскай Беларусі" Максіма Сергійца адміністрацыйным штрафам у памеры 20 базавых велічынь (700 тысяч рублёў)










