Навіны на тэму: суды

20.10.2009 Дзясяты аштрафаваны на 700 тысяч, адзінаццаты — на 1 мільён 750 тысяч

19 кастрычніка судзьдзя Чыгуначнага раёну Гомеля Ільля Сьвірыдаў аштрафаваў кіраўніка Жлобінскай раённай арганізацыі ПКБ Валера Рыбчанку на 700 тысяч рублёў. Гэта ўжо дзясяты па ліку грамадзкі актывіст з 16-ці, якія месяц таму меліся зладзіць ланцуг памяці пра зьнікненьне палітыка Віктара Ганчара й бізнэсоўца Анатоля Красоўскага. Актывісты ішлі ходнікам на пляц Паўстаньня, але іх схапіў спэцназ. Агульная сума штрафаў дасягнула 10 мільёнаў 325 тысяч рублёў.

У Сьветлагорску судзяць “Левы марш”

20.10.2009 У Сьветлагорску судзяць “Левы марш”

У Сьветлагорскім раённым судзе 19 кастрычніка распачаўся разгляд адміністрацыйнай справы супраць кіраўніка мясцовай арганізацыі Партыі камуністаў Беларускай Сьвятланы Міхальчанкі. Яе абвінавачваюць у распаўсюдзе 3 верасьня партыйнага бюлетэня “Левы марш”, які ня меў поўных выходных зьвестак.

Дырэктар друкарні выклікае ў суд недзяржаўную газету

16.10.2009 Дырэктар друкарні выклікае ў суд недзяржаўную газету

Зыск аб абароне гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі супраць недзяржаўнай газеты «Борисовские новости» і аўтара выдання Анатоля Мазгова накіраваў у суд дырэктар унітарнага прадпрыемства «Барысаўская ўзбуйнёная друкарня імя 1 Мая», дэпутат Мінскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Завацкі.

Судовы працэс “Грамадскае праваабарончае аб’яднанне “Наша Вясна” супраць Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь”  Справаздача аб судовым назіранні

16.10.2009 Судовы працэс “Грамадскае праваабарончае аб’яднанне “Наша Вясна” супраць Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь” Справаздача аб судовым назіранні

Напрыканцы верасьня Міжнародная фэдэрацыя правоў чалавека (FIDH) распаўсюдзіла справаздачу па выніках назіраньня за судовым працэсам па зыску Грамадзкага праваабарончага аб'яднаньня “Наша Вясна” да Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, які праходзіў у Вярхоўным Судзе 10-12 жніўня 2009 году. Прапануем поўны тэкст гэтай справаздачы.

Перагляд “сьмяротнай справы” перанесьлі

16.10.2009 Перагляд “сьмяротнай справы” перанесьлі

Вярхоўны суд перанёс на 27 кастрычніка разгляд касацыйнай скаргі асуджаных на сьмяротнае пакараньне і пажыцьцёвае зьняволеньне. Суд пад старшынствам Валера Кулінковіча задаволіў просьбу абароны адкласьці слуханьні, каб адвакаты змаглі азнаёміцца з матэрыяламі справы.

Анатоль Паплаўны: “Пакарайце мяне арыштам”

16.10.2009 Анатоль Паплаўны: “Пакарайце мяне арыштам”

15 кастрычніка ў Гомелі працягваліся суды над грамадзкімі актывістамі, якія 16 верасьня спрабавалі зладзіць ланцуг памяці з нагоды 10-х угодкаў зьнікненьня палітыка Віктара Ганчара й бізнэсоўца Анатоля Красоўскага. Яны ішлі гуртам па вуліцы Палескай, але былі спыненыя міліцыянтамі й спэцназаўцамі ў цывільным.

У Вярхоўным судзе абскарджваецца смяротны прысуд

16.10.2009 У Вярхоўным судзе абскарджваецца смяротны прысуд

Сёньня Вярхоўны суд будзе разглядаць касацыйную скаргу жыхара Салігорскага раёну Андрэя Жука, якога Менскі абласны суд асудзіў на сьмерць за забойства двух чалавек. У кастрычніку гэта будзе ўжо другая “сьмяротная справа” у Беларусі.

14.10.2009 У Баранавічах за збор подпісаў пакаралі штрафам двух актывістаў

Суд г. Баранавічы і Баранавіцкага р-ну прызнаў двух моладзевых актывістаў кампаніі "4-ы сектар" вінаватымі ў парушэньні арт. 17.1 (дробгае хуліганства) і аштрафаваў на 10 б.в. кожнага.

Справа Аўтуховіча неўзабаве будзе перададзеная ў суд

14.10.2009 Справа Аўтуховіча неўзабаве будзе перададзеная ў суд

Крымінальная справа ваўкавыскага прадпрымальніка Мікалая Аўтуховіча неўзабаве будзе перададзеная ў суд. Пра гэта заявіў намеснік генеральнага пракурора Беларусі Віктар Конан на прэс-канферэнцыі 14 кастрычніка. Па ягоных словах, у гэтай справе "ёсць пэўны крымінал".

Штрафы за акцыю, якой не было

14.10.2009 Штрафы за акцыю, якой не было

13 кастрычніка судзьдзі Чыгуначнага раёну Гомелю Віталь Козыраў і Яраслаў Парэмскі пакаралі буйнымі штрафамі шасьцёх палітыкаў і грамадзкіх актывістаў. Разгляд справы яшчэ аднаго абвінавачанага адкладзены. Іншыя дзевяць актывістаў чакаюць позваў на судовыя разборы.

13.10.2009 Гомель: “Працэс 16-ці”

Сёньня ў другой палове дня ў судзе Чыгуначнага раёну Гомеля пачнецца разгляд 16 адміністрацыйных спраў супраць 16 дэмакратычных актывістаў. У дэмакратычным асяродку гэта назвалі ўжо “працэсам 16-ці”.

Цэнтральны райсуд сталіцы перагледзіць справу Алеся Стральцова

09.10.2009 Цэнтральны райсуд сталіцы перагледзіць справу Алеся Стральцова

Пасьля вынясеньня пратэсту намесьнікам Старшыні ВС РБ Менскі гарсуд прыняў рашэньне аб адмене пастановы Цэнтральнага райсуду сталіцы ад 15.06.09, згодна якой фігуранту "працэсу 14-ці" Алесю Стральцову было заменена пакараньне ў выглядзе абмежаваньня волі на папраўчыя працы. Матэрыялы справы накіраваныя на перагляд. Палітвязень чакае амністыю.

Прадпрымальніца заплаціць за гігіену сотні мільёнаў

09.10.2009 Прадпрымальніца заплаціць за гігіену сотні мільёнаў

Вышэйшы гаспадарчы суд сёньня пацьвердзіў рашэньне Віцебскага абласнога суду аб ускладаньні штрафу на аршанскую прадпрымальніцу Жану Бохан.

09.10.2009 Вакуленка даводзіць у судзе, што яго падманулі

Грамадскі актывіст Сяргей Вакуленка намагаецца вярнуць свае грошы, ахвяраваныя на помнік 1000-годдзя Берасця, але пакуль беспаспяхова.

Андрэю Бандарэнку – 7 год калоніі строгага рэжыму

09.10.2009 Андрэю Бандарэнку – 7 год калоніі строгага рэжыму

У судзе Першамайскага раёну Менску вынесены прысуд бізнэсоўцу Андрэю Бандарэнку. Пасьля таго як Андрэй Бандарэнка выступіў з апошнім словам, cудзьдзя Леанід Ярмоленкаў абвесьціў перапынак на 30 хвілін. Затым быў агучаны прысуд: 7 гадоў калоніі строгага рэжыму з канфіскацыяй маёмасьці

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства