Навіны на тэму: суды
15.12.2009 БХД накіроўвае ў суд зыск супраць БТ
Лідэры партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя», якой на мінулым тыдні Мінюст у другі раз адмовіў у дзяржаўнай рэгістрацыі, намераныя бліжэйшым часам накіраваць яшчэ адзін зыск супраць Першага канала дзяржаўнага тэлебачання. Пра гэта прэс-службе ГА «БАЖ» паведаміў сустаршыня БХД, сябра рады БАЖ Павел Севярынец.
15.12.2009 Прысуд Бандарэнку адмянілі
Cудовая калегія Гарадзкога суду пад кіраўніцтвам судзьдзі Назаранкі адмяніла прысуд Першамайскага раённага суду Менску адносна прадпрымальніка Андрэя Бандарэнкі.
10.12.2009 Андрусь Цянюта патрабуе альтэрнатыўнай службы
Сёньня калегія грамадзянскіх спраў Гомельскага абласнога суду па скарзе палітычнага прызыўніка Андруся Цянюты абавязала суд Савецкага раёну разгледзець ягоныя прэтэнзіі да гарадзкога ваенкамату. Апошні ня даў спадару Цянюту магчымасьць прайсьці альтэрнатыўную службу.
10.12.2009 Святкаваньне Дня правоў чалавека ў Беларусі фактычна пад забаронай
На Дзень правоў чалавека, які адзначаецца 10 снежня, праваабаронцам забаранілі праводзіць пікеты і іншыя масавыя мерапрыемствы.
09.12.2009 Разгляд скаргі заснавальнікаў “Берасцейскай Вясны” перанесены
Сёньня ў Брэсцкім абласным судзе разглядалася скарга сузаснавальнікаў праваабарончага грамадскага аб’яднаньня “Берасцейская вясна” да галоўнага ўпраўленьня юстыцыі аблвыканкама, які ў пяты раз адмовіў праваабаронцам у рэгістрацыі аб’яднаньня.
08.12.2009 Вышэйшы гаспадарчы суд не задаволіў скаргу царквы “Новае жыццё”
Вышэйшы гаспадарчы суд чарговы раз адмовіў пратэстанцкай супольнасці “Новае жыццё” у магчымасці заставацца ў цяпер ужо дзяржаўным будынку кароўніка. ЖРЭА Маскоўскага раёну мае намер у бліжэйшыя дні прыняць захады па высяленні вернікаў на вуліцу.
08.12.2009 Праваабаронцы Гомеля судзяцца з гарвыканкамам
Гомельскія праваабаронцы Леанід Судаленка і Анатоль Паплаўны зьвярнуліся ў суд Цэнтральнага раёну Гомеля з пазовам супраць гарадзкога выканаўчага камітэту.
07.12.2009 Генпракуратура: 1,5 тысячы чалавек пакараныя няправільна
1,5 тысячы чалавек былі няправільна прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці ў Беларусі. Такія звесткі агучыла Генпракуратура па выніках 9 месяцаў 2009 года.
03.12.2009 Недзіцячыя арышты за акцыю з яйкамі
Сёння суд Заводскага раёну Менска вынес прысуд затрыманым учора актывістам “Маладой Беларусі”. Суддзя Някрасава А.Т. пакарала арыштамі на 15 сутак Паўла Пракаповіча і Ягора Баброва. Андрэю Кузьмінскаму прысудзілі 7 сутак.
24.11.2009 Злачынцы пакараныя, а забойствы працягваюцца?
У Драгічынскім раёне працягваюцца забойствы пажылых жанчын. І ў некаторых СМІ ўжо прагучалі намёкі на “цыганскі след”: аналагічныя забойствы адбываліся ў гэтым раёне на працягу 2007 года. Злачынцы пакараныя. 30-гадовы жыхар раёна Васіль Юзэпчук прыгавораны да смяротнай кары, а яго 28-гадовы зямляк Сяргей Гучэнка — да пажыццёвага зняволення. З’яўленне новага забойства з падобным почыркам не можа не насцярожваць правабаронцаў.
18.11.2009 Абласны суд адмяніў штраф актывісту ПКБ
Сёньня судзьдзя Гомельскага абласнога суду Васіль Бягун адмяніў 700-тысячны штраф кіраўніку Жлобінскай раённай арганізацыі ПКБ Валеру Рыбчанку. Адміністрацыйная справа супраць яго накіравана на новы разгляд у суд Чыгуначнага раёну Гомеля.
06.11.2009 Прысуд вілейскім актывістам пакінулі без зменаў
6 лістапада Мінскі абласны суд не задаволіў скаргі актывістаў дэмакратычнага руху з Вілейскага раёна Аляксея Сюдака, Уладзіміра Малерчука і Алеся Наркевіча.
06.11.2009 Суд Менскай вобласьці разгледзіць справу вялейскіх актывістаў
Сёння, 6 лістапада, у Менскім абласным судзе распачнецца разгляд скаргі траіх актывістаў дэмакратычнага руху зь Вялейкі на рашэньне раённага суду.
27.10.2009 Арышт - за жорсткае абыходжанне з жывёламі
Суд Ленінскага раёна горада Менска пакараў адміністратыўным арыштам на 2 сутак дырэктара ЖЭУ - за жорсткае абыходжанне з жывёламі. Зоаабаронцы адзначаюць, што гэта вельмі рэдкі выпадак, калі ім атрымалася прыцягнуць вінаватага да адміністрацыйнай адказнасці, паколькі артыкул 15.45 КаАП Рэспублікі Беларусь "Жорсткае абыходжанне з жывёламі" не з'яўляецца працоўным.
27.10.2009 Сьмяротны прысуд Жуку не адменены
Сёньня Калегія па крымінальных справах Вярхоўнага Суду РБ пад кіраўніцтвам намесьніка старшыні Калінковіча разгледзела касацыйную скаргу асуджанага да сьмяротнага пакараньня Андрэя Жука. Вынесены раней прысуд пакінуты ў сіле.










