Навіны на тэму: суды
18.01.2010 Суды над віцебскімі актывістамі
Першамайскі раённы суд мае разгледзець справы Алеся Галаваня і Валера Раманенкі, затрыманых 15 студзеня. Больш як двое сутак да суду абодва хлопцы правялі ў ізалятары часовага затрыманьня.
13.01.2010 Бярозаўскім праваабаронцам адмоўлена ў іску
У судзе Бярозаўскага раена скончыўся разгляд справы па іску бярозаўскіх праваабаронцаў да райвыканкама. Праваабаронцы прасілі прызнаць адмову райвыканкама ў пікеце 10 снежня – Дзень правоў чалавека – неправамернай, якая ўшчамляе канстытуцыйнае права на свабоду правядзення пікета і дазволіць правядзенне пікета на пазнейшую дату. Суд адмовіў у задавальненні іску.
11.01.2010 Дзевяць мільёнаў штрафу наваградскаму антыкамуністу
11 студзеня суддзя Наваградскага раённага суду Валеры Цынкевіч вынес вырак па крымінальнай справе актывіста Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Юрася Казака, які абліў фарбай бюст Леніна. Суд пакараў хлопца 250 базавымі велічынямі штрафу (8 750 000 рублёў), паведаміў «НН» сустаршыня БХД Аляксей Шэін.
06.01.2010 Лідэры БХД патрабуюць «сатысфакцыі» ад Белтэлерадыёкампаніі
6 студзеня ў судзе Першамайскага раёна Мінска прайшло папярэдняе пасяджэнне па іску сустаршыняў аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» (БХД) Паўла Севярынца і Віталя Рымашэўскага да Белтэлерадыёкампаніі. Іск разглядае суддзя Вольга Багам’я.
05.01.2010 Скаргу бярозаўскіх праваабаронцаў на рашэньне аб забароне пікету разглядае суд
У судзе Бярозаўскага раёна 5 студзеня адбыліся папярэднія слуханьні па скарзе праваабаронцаў на рашэньне мясцовых уладаў аб забароне правядзеньня пікету, прымеркаванага да гадавіны Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека.
04.01.2010 Бярозаўскія праваабаронцы судзяцца з райвыканкамам
Бярозаўскія праваабаронцы атрымалі позвы ў суд, куды вызываюцца ў якасці істцоў. У якасці адказчыкаў – Бярозаўскі райвыканкам, які адмовіў праваабаронцам у пікеце 10 снежня - ў Дзень правоў чалавека.
04.01.2010 Суд адхіліў прэтэнзіі гомельскіх праваабаронцаў да гарвыканкаму
30 сьнежня судзьдзя Цэнтральнага раёну Гомеля Сяргей Шыцікаў адхіліў пазовы праваабаронцаў Анатоля Паплаўнага й Леаніда Судаленкі да гарвыканкаму. Яны патрабавалі адмены рашэньня гарвыканкаму на забарону пікету на пляцы Паўстаньня, замоўленага на 10 сьнежня, Дзень правоў чалавека.
28.12.2009 Ажароўскага асудзілі незаконна
Міністэрства інфармацыі загадала спыніць адміністрацыйную справу супраць расейскага эколяга Андрэя Ажароўскага і вярнуць сканфіскаваныя ў яго друкаваныя матэрыялы, у якіх крытыкуецца ідэя будаўніцтва АЭС у Беларусі.
28.12.2009 Справа за дабрачынныя акцыі ў Берасці прыпыненая
Берасцейскі суд Ленінскага раёна прыпыніў сёння адміністрацыйную справу супраць Святланы Новікавай і Аляксандра Казлянкова.
24.12.2009 Прызначаны суд па справе зялёнага Леніна
Hазгляд крымінальнай справы актывіста БХД Юрыя Казака адбудзецца ў Наваградку ў аўторак 29 снежня, пачатак у 10.00.
23.12.2009 Ці палічыць суд законнай адмову ў правядзеньні пікету?
25 лістапада барысаўскія праваабаронцы падалі ў райвыканкам заяўку аб правядзеньні пікету, прымеркаванага да 61-ай гадавіны прыняцьця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека. Барысаўскі райвыканкам адмовіў заяўнікам у правядзеньні пікету, матывуючы неадпаведнасьць заяўкі арт. 10 Закону РБ "Аб масавых мерапрыемствах".
23.12.2009 Астравецкі актывіст Руху падаў скаргу ў Вярхоўны суд
Іван Крук просіць адмяніць буйны штраф, якім яго пакаралі за распаўсюд выданняў без выходных дадзеных.
22.12.2009 Суд ня стаў разглядаць пытаньне пра адмену рашэньня гарвыканкаму
21 снежня ў судзе Цэнтральнага раёну Гомеля адбылося слуханьне пазову праваабаронцаў Анатоля Паплаўнага й Леаніда Судаленкі да гарвыканкаму. Апошні ня даў ім дазволу правесьці пікет на пляцы Паўстаньня 10 сьнежня, у Дзень правоў чалавека.
18.12.2009 З ЛГБТ-актывістамі суд хацеў разабрацца хутка?
Сяргей Прадзед, адзін з затрыманых за акцыю каля амбасады Ірана ў Менску, 17 снежня быў выкліканы ў Савецкі РАУС. Там актывісту паведамілі, што суд над ім мусіць адбыцца “сёння”. У пратаколе, складзеным пасля затрымання, значылася іншая дата – 26 снежня. Трое актывістаў ЛГБТ-руху былі затрыманыя 16 снежня за акцыю пратэсту супраць пакарання смерцю геяў у Іране.
15.12.2009 Яшчэ адна незарэгістраваная партыя
Вярхоўны суд Беларусі сёньня не задаволіў скаргу аргкамітэту ў справе стварэньня Беларускай партыі працоўных. Стваральнікі партыі спрабавалі абскардзіць дзеяньні Міністэрства юстыцыі, якое адмовілася гэту партыю зарэгістраваць. Пасьля трох дзён слуханьняў суд палічыў, што міністэрства не парушыла заканадаўства.










