Навіны на тэму: суды
12.02.2010 У Гомелі журналістаў не пусцілі ў суд
11 лютага карэспандэнту недзяржаўнага інфармагенцтва БелаПАН Анатолю Гатоўчыцу і незалежнаму журналісту Алегу Ражкову не дазволілі ўвайсці ў памяшканне суда Савецкага раёна Гомеля з-за наяўнасці пры іх тэле- і фотаапаратуры. Інцыдэнт здарыўся перад пачаткам адкрытага судовага паседжання па справе прызыўніка Яўгена Якавенкі, які нібыта ўхіляўся ад службы ў войску.
12.02.2010 У панядзелак – працяг суду на Алегам Сурганам
Стала вядомая дата новага паседжання Кастрычніцкага суду Віцебска па справе актывіста БХД Алега Сургана. Суд адбудзецца ў панядзелак, 15 лютага, пачатак у 14.30. Гэта будзе ўжо чацвертае судовае паседжанне па гэтай справе.
11.02.2010 Суд Драгічынскага раёна падтрымаў работніцу Інгу Фядчук
Работніца рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыдпрыемства “Экзонглюкоза” Інга Фядчук з Драгічына рашэннем суда Драгічынскага раёна ўзноўлена на папярэдняй працы вышэйзгаданага прадпрыемства. Фядчук таксама павінны выплаціць больш за 2 млн рублёў за вымушаныя прагулы і кампенсацыю маральнай шкоды.
11.02.2010 Судовае рашэньне паводле пазову сям’і Лапіцкіх ня вынесьлі
У гарадзкім судзе Жодзіна распачаліся судовыя слуханьні паводле пазову Аляксея і Сьвятланы Лапіцкіх да мясцовага выканаўчага камітэту, які не забясьпечвае ўмоваў беларускамоўнага навучаньня для іх сына. Заўтра суд вынесе рашэньне, ці браць да разгляду пазоў Лапіцкіх.
10.02.2010 Чарговы суд за патрабаваньне альтэрнатыўнай службы
11 лютага 2010 году адбудзецца суд па справе Яўгена Якавенкі, які з матываў сумленьня адмаўляецца праходзіць тэрміновую воінскую службу і настойвае на прызначэньні яму альтэрнатыўнай службы. Ён абвінавачваецца ў няяўцы на мерапрыемствы прызыву на воінскую службу.
10.02.2010 Суды адмаўляюць у задавальненні скаргаў на неўключэнне ў склад камісій
Паколькі Выбарчы кодэкс не вызначае, што ў выбарчую камісію трэба ўключаць прадстаўнікоў менавіта апазіцыйных партый, то ўлады паступілі законна, вырашыла суддзя.
03.02.2010 Менск: Першыя суды па неўключэнні ў выбаркамы
Сёння, 3 лютага, у Менскім гарадскім судзе Партыя БНФ і ГА БНФ “Адраджэнне” абскарджваюць неўключэнне сваіх вылучэнцаў у Менскую гарадскую выбарчую камісію. Пачатак судовых паседжанняў – у 14.30 і 16.00.
02.02.2010 За незаконную адсідку– 15 мільёнаў рублёў кампэнсацыі
Столькі грошай суд Фрунзенскага раёну Менска пастанавіў выплаціць Леаніду Тарасенку, які быў кінуты ў месцы пазбаўленьня волі з-за памылак беларускага сьледзтва й суду.
01.02.2010 Суд над Алегам Сурганам перанеслі на 9 лютага
У Віцебску 1 лютага пачаўся судовы працэс супраць сябра аргкамітэту партыі БХД і «Маладой Беларусі» Алега Сургана.
01.02.2010 1 лютага – суды ў Віцебску і Менску
Суд над актывістам Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Алегам Сурганам пройдзе 1 лютага ў судзе Кастрычніцкага раёна Віцебска. Алега Сургана абвінавачваюць у злачынстве, прадугледжаным артыкулам 364 Крымінальнага кодэкса (насілле ці пагроза насілля ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў). Максімальнае пакаранне — пазбаўлення волі на тэрмін да шасці гадоў.
29.01.2010 Службе няма замены. Толькі турма
У судзе Менскага раёну сёньня пачынаецца суд у крымінальнай справе верніка Івана Міхайлава. Хлопца абвінавачваюць ва ўхіленьні ад вайсковай службы. Івана затрымалі 20 сьнежня і дагэтуль трымаюць пад вартай. Яму пагражае паўгода арышту.
26.01.2010 Суд ня хоча разглядаць скаргу Яўгена Скрабца на незаконны прызыў у войска
Суд Ленінскага раёна Берасьця адмовіў Яўгену Скрабцу ў разглядзе скаргі на незаконныя дзеяньні прызыўной камісіі падчас асеньняга прызыву на тэрміновую службу ў войска.
22.01.2010 Брэсцкі суд адхіліў скаргу заяўніка пікета на гарвыканкам
Суд Ленінскага раёна горада Брэста 22 студзеня пакінуў без задавальнення скаргу Сяргея Вакуленкі на рашэнне гарадскога выканаўчага камітэта не дазволіць яму пікет.
21.01.2010 Лапіцкія судзяцца за мову
У Жодзіне бацькі школьніка Янкі Лапіцкага працягваюць змаганьне за права навучаць свайго сына на беларускай мове. Яны падалі ў суд на мясцовыя ўлады, якія не забясьпечылі ім беларускамоўнага навучаньня.
20.01.2010 Суд у Брэсце не задаволіў скаргу заяўніка дэманстрацыі на гарвыканкам
Суд Ленінскага раёна Брэста адхіліў скаргу Ўладзіміра Андрашчука на чыноўніка мясцовага гарвыканкама Вячаслава Хафізава. Чыноўнік адмовіў Андрашчуку ў правядзенні дэманстрацыі з нагоды Міжнароднага Дня правоў чалавека 10 снежня 2009 года.










