Навіны на тэму: суды
18.03.2021 Мінск: пракурор запрасіў два гады пазбаўлення волі для палітвязня Ягора Сугойдзя
17-18 сакавіка ў судзе Цэнтральнага раёна працягнулі разглядаць справу палітвязня Ягора Сугойдзя
18.03.2021 Студэнту БДУ — чатыры гады калоніі ўзмоцненага рэжыму
Івана Дацышына прызналі вінаватым паводле ч.2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу
18.03.2021 За заклікі ў тэлеграм-чаце "Водители 97%" палітвязня Сяргея Брыля асудзілі да трох гадоў "хіміі"
Суд Заводскага раёна Мінска асудзіў 26-гадовага палітзняволенага слесара з Барысава Сяргея Брыля на тры гады "хіміі". Суддзя Геннадзь Янкоўскі прызнаў яго вінаватым па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса за заклікі ў тэлеграм-чаце "Водители 97%", а таксама за ўдзел у жнівеньскіх акцыях пратэсту.
17.03.2021 Пераблыталі з добраахвотнікам украінскага батальёна «Азоў»? Працягваецца суд над палітвязнем Дзянісам Чыкалёвым
Суд Фрунзенскага раёна Мінска працягвае разгляд крымінальнай справы супраць 34-гадовага палітвязня з Гомеля Дзяніса Чыкалёва за падзеі 9 жніўня ў Мінску.
17.03.2021 Архітэктара Вадзіма Дзмітронка пакаралі трыма гадамі “хіміі”
У судзе Цэнтральнага раёна Мінска 17 сакавіка абвясцілі прысуд мінскаму архітэктару Вадзіму Дзмітронку, якога абвінавацілі ў актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак.
17.03.2021 Працягваецца суд над чатырмя мінчукамі, якія далі адпор амапаўцам пры разгоне мітынгу
У судзе Фрунзенскага раёна Мінска 17 сакавіка працягваецца разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да чатырох жыхароў сталіцы – Яўгена Бароўскага, Івана Зянько, Аляксея Драбы і Уладзіміра Кацкеля.
16.03.2021 Па трох артыкулах судзяць чатырох мінчукоў. У справе - сем пацярпелых амапаўцаў
У судзе Фрунзенскага раёна Мінска 16 сакавіка пачаўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да чатырох жыхароў сталіцы – Яўгена Бароўскага, Івана Зянько, Аляксея Драбы і Уладзіміра Кацкеля.
16.03.2021 Дакрануўся да машыны ДАІ — вінаваты па трох артыкулах. Вынесены прысуд Вадзіму Луковічу
Суддзя Юлія Густыр вынесла прысуд у дачыненні да Вадзіма Луковіча, бацькі двух непаўнагадовых дзяцей. На другі дзень пасля яго затрымання маці Вадзіма памерла ад COVID-19, але Вадзіма на пахаванне не адпусцілі.
16.03.2021 Мінск: пачаўся суд над палітвязнем Ягорам Сугойдзем
Яго абвінавачваюць паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу.
16.03.2021 Сродкі злачынства — пэндзаль, пальчаткі, фарба. У Воршы вынеслі прысуды за надпісы на сценах
Жыхароў Воршы прызналі вінаватымі ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага артыкулам 341.
16.03.2021 Сяргея Спарыша абвінавачваюць у перашкодзе працы ЦВК. Яго справу і яшчэ чатырох чалавек разгледзець Мінаблсуд
Сёння Вярхоўны суд паведаміў, што таксама абвінавачаным па арт. 191 Крымінальнага кодэкса з'яўляецца палітзняволены актывіст партыі "Народная Грамада" Сяргей Спарыш.
16.03.2021 Заключэнне юрыстаў і экспертаў ПЦ «Вясна» па крымінальнай справе Глеба Гатоўкі па арт. 342, 363, 364 і 435 КК
31 снежня 2020 прысудам суда Кастрычніцкага раёна Менска Глеб Гатоўка асуджаны за ўчыненне злачынстваў, прадугледжаных ч. 1 арт. 342 КК, ч. 2 арт. 363, арт. 364 і ч. 1 арт. 435 КК і падвергнуты пакаранню ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 4 гады з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Аналітыкі і эксперты ПЦ "Вясна" ў рамках кампаніі па маніторынгу палітычна матываваных крымінальных спраў, узбуджаных у перыяд выбарчай кампаніі па выбарах Прэзідэнта, прыйшлі да наступнага заключэння па яго справе.
16.03.2021 "За што вас збівалі? Казалі, што змагар". У Мінску пачаўся суд над будаўніком Кірылам Паўлаўцом
Кірыл Паўлавец быў затрыманы 4 кастрычніка пасля «Марша вызвалення палітвязняў». Калі ён быў ужо дома, яму патэлефанавалі з незнаёмага нумару, папрасілі выйсці ва двор і адагнаць машыну. Там яго і затрымалі людзі ў балаклавах.
16.03.2021 Палітвязня Мельнікава за ўдзел у масавых беспарадках асудзілі на пяць год калоніі
У судзе Заводскага раёна Мінска 16 сакавіка вынесены прысуд па крымінальнай справе, узбуджанай у дачыненні да жыхара Мінска, палітычнага зняволенага Аляксея Мельнікава.
15.03.2021 За дзве ўвагнутасці на спецтранспарце Валерыю Богдану прысудзілі два гады "хіміі"
У судзе Савецкага раёна Мінска 15 сакавіка абвешчаны прысуд па крымінальнай справе Валерыя Богдана.










