Навіны на тэму: суды
08.04.2010 Суд над Віктарам Рамнёвым пераносіцца
Дырэктара прыватнага ўнітарнага гандлёвага прадпрыемства «Витебский корунд» Віктара Рамнёва міліцыя затрымала 1 красавіка ў Віцебску каля пад’езда яго дома.
06.04.2010 Судовыя выканаўцы ў кватэры Анжалікі Борыс
У Горадні ў кватэру Анжалікі Борыс на Азёрскай шашы прыехалі судовыя выканаўцы, каб апісаць маёмасьць. Як кіраўнік фірмы “Палёніка”, яна была аштрафаваная на 4 мільёны 200 тысяч рублёў. Сама фірма мае 122 мільёны рублёў штрафаў.
31.03.2010 Суд над Таісіяй Кабанчук перанеслі з-за “няправільна складзенага пратакола”
Сёння мусіў адбыцца суд над лідэрам бабруйскай суполкі БХД Таісіяй Кабанчук. Нагадаем, што жанчына была затрыманая на чыгуначным вакзале 25 сакавіка супрацоўнікамі міліцыі, калі збіралася ехаць у Менск. Таісію Кабанчук пратрымалі ў аддзяленні міліцыі каля трох гадзінаў і планавалі асудзіць у гэты ж дзень. Але калі бабруйчанка запатрабавала адваката, суд прызначылі на сёння, 31 сакавіка.
30.03.2010 Вярхоўны суд адмовіў “Маладой Беларусі”
Вярхоўны суд прызнаў законным рашэньне Міністэрства юстыцыі аб адмове ў рэгістрацыі руху “Маладая Беларусь”, лідэрам якога зьяўляецца Зьміцер Касьпяровіч.
29.03.2010 Актывіста Андрэя Кузьмінскага аштрафавалі на 10 студэнцкіх стыпендыяў
Затрыманага актывіста руху "Маладая Беларусь" Андрэя Кузьмінскага аштрафавалі на 1 млн 400 тыс.руб. (40 базавых велічыняў). Гэта раўняецца прыкладна дзесяці студэнцкім стыпендыям (140-150 тыс.руб.)
29.03.2010 Моладзевага актывіста павезьлі ў суд
Супрацоўнікі міліцыі затрымалі актывіста руху "Маладая Беларусь" Андрэя Кузьмінскага. Хлопца павезьлі ў Дом правасудзьдзя.
29.03.2010 Валерыя Шчукіна аштрафавалі больш як на мільён рублёў
26 сакавіка Буда-Кашалёўскі раённы суд разгледзеў адміністрацыйную справу актывіста і журналіста Валерыя Шчукіна, якога затрымалі напярэдадні з накладам газеты «Наш дом».
26.03.2010 Суд адмовіў Тацяне Шапуцька ў задавальненьні скаргі да БДУ
Суд Маскоўскага раёну Менску не задаволіў скаргі былой студэнткі юрыдычнага факультэту Белдзяржунівэрсытэту Тацяны Шапуцькі, па фармальнай прычыне адлічанай летась за пропускі. Актывістка "Маладога Фронту" працягне судзіцца з БДУ
26.03.2010 Віктар Рамнёў: 3 мільёны штрафаў за два дні
26 сакавіка суд Віцебскага раёну аштрафаваў Віктара Рамнёва за перавозку незарэгістраванай газэты “Наш Дом”. Учора тое самае зрабіў Лёзьненскі райсуд – пакараў спадара Рамнёва штрафам за перавозку газэты “Витебский курьер”.
26.03.2010 Суд Менску адхіліў скаргу царквы "Новае жыцьцё"
26 сакавіка Менскі гарадзкі суд не задаволіў скаргу царквы "Новае жыцьцё" на пастанову суду Маскоўскага раёну, які аштрафаваў абшчыну на 8 млн. 750 тыс. рублёў за забруджваньне навакольнага асяродзьдзя.
25.03.2010 Лябедзька аштрафаваны і зноў затрыманы
Суд Валожынскага раёну пакараў лідэра АГП адміністрацыйным штрафам на 30 б.в.
25.03.2010 Аштрафавалі маладафронтаўца Алеся Кіркевіча
Намесьнік старшыні "Маладога фронту" з Горадні Алесь Кіркевіч аштрафаваны на 1 мільён 225 тысяч рублёў.
24.03.2010 Праваабаронцы аштрафаваныя
У судзе Ленінскага раёну скончыўся разгляд адміністрацыйных справаў, заведзеныў на праваабаронцаў, якія 23 сакавіка каля адміністрацыі прэзідэнта пратэставалі супраць прывядзеньне ў выкананьне на мінулым тыдні двух смяротных прысудаў. Па абвінавачаньні ў правядзеньні несанкцыянаванага пікету (арт.23.34 КаАП) Алесь Бяляцкі, Ірына Тоўсцік і Валянцін Стэфановіч атрымалі мінімальны адміністрацыйны штраф - па 0, 5 базавай велічыні.
24.03.2010 Горадня: інвалід-вазочнік выйграў суд у ДАІ
Гарадзенскае абласное ўпраўленьне Дзяржаўтаінспэкцыі павінна выплаціць інваліду І групы Сяргею Фешчанку матэрыяльную і маральную кампэнсацыю ў памеры 1 млн. 300 тысяч рублёў.
24.03.2010 Рэпартаж з суду над праваабаронцамі
У судзе Ленінскага раёну Менска прайшлі працэсы над праваабаронцамі, затрыманымі ўчора ля прэзыдэнцкай адміністрацыі. Справы Алеся Бяляцкага, Ірыны Тоўсьцік і Валянціна Стэфановіча разглядалі розныя судзьдзі.










