Навіны на тэму: суды
30.04.2010 875 тысяч рублёў штраф былому кандыдату
У Вялікай Бераставіцы сёньня рашэньнем суда на 25 базавых велічынь аштрафаваны былы кандыдат у дэпутаты, сябра партыі БСДП (Грамада) Алег Рамашкевіч. Яго зьвінавацілі ў расклейваньні агітацыйных ўлётак на сьценах дамоў. Рамашкевіч вінаватым сябе не прызнаў.
29.04.2010 Паскардзіўся на начальніка і… атрымаў штраф
Сяргея Панамарова з Клецка аштрафавалі за абразу начальніка мясцовай ЖКГ. Хоць менавіта Панамароў скардзіўся ў пракуратуру на абразы з боку чыноўніка.
28.04.2010 Прызыўніка Якавенку спрабуюць асудзіць за ўхіленьне ад войска
У судзе Цэнтральнага раёну г. Гомеля 26 красавіка распачаўся крымінальны працэс па абвінавачваньні актывіста ствараемай партыі БХД Яўгена Якавенкі ва ўхіленні ад службы ў войску па частцы 1 артыкула 435 Крымінальнага Кодэксу.
28.04.2010 Пакараны штрафам яшчэ адзін удзельнік акцыі салідарнасьці
Актывіст грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Алег Ладуцька аштрафаваны за акцыю салідарнасці з палітвязнямі Мікалаем Аўтуховічам і Уладзімірам Асіпенкам.
27.04.2010 Давераную асобу Лагвінца Алеся Таўстыку аштрафавалі на 175 тысяч рублёў
Алеся Таўстыку затрымалі ўвечары 24 красавіка на выбарчым участку № 27 і абвінавацілі ў дробным хуліганстве
24.04.2010 Пенсію ліквідатара толькі праз суд
Анатоль Андрэяў, ліквідатар на Чарнобыльскай АЭС, толькі праз суд дабіўся назначэння законнай льготнай пенсіі. 23 красавіка суддзя У.К. Гладкоў задаволіў яго зыск да упраўлення па працы, занятаксці і сацыяльнай абароне Гарадоцкага райвыканкама наконт ушчамлення яго грамадзянскіх праў.
23.04.2010 У Віцебску будуць судзіць Тараса Сургана
20 красавіка на яго склалі пратакол за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі, якую зладзіў каля Кастрычніцкага райсуду сябар Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Сяргей Каваленка. Апрача гэтага, Сургана вінавацяць у дробным хуліганстве.
22.04.2010 У Вярхоўным судзе распачаўся судовы працэс па скарзе Асамблеі НДА адносна адказу Мінюста аб адмове ў рэгістрацыі
Сёньня ў судзе адбыліся выступы абодвух бакоў і прадстаўнікоў грамадзкасьці.
21.04.2010 «Самаўпраўства» журналіста: фармулёўка не зьмянілася
20 красавіка Гарадзенскі абласны суд пакінуў правамоцным рашэньне Ленінскага раённага суду Горадні адносна сябры БАЖа Алеся Дзянісава. Ён быў аштрафаваны на дзьве базавыя адзінкі за «самаўпраўства».
20.04.2010 Працяг суду над Віктарам Рамнёвым
Судзьдзя Першамайскага райсуду Віцебску Валянціна Кісьмярошкіна мае працягваць разгляд справы Віктара Рамнёва, заснавальніка незалежнага выданьня “Витебский курьер”, якога вінавацяць у незаконным распаўсюдзе сваёй газэты.
20.04.2010 Георгія Станкевіча аштрафавалі на 700 тысяч за “Крывінку”
Самвыдатаўскую газэту «Крывінка» актывіст зь Бешанковіцкага раёну выдае ўжо 5 гадоў. І толькі напярэдадні гэтых выбараў, калі вясковы настаўнік Георгі Станкевіч выказаў жаданьне балятавацца ў райсавет, да яго зьявіліся прэтэнзіі як да распаўсюдніка выданьня.
19.04.2010 Артура Фінькевіча пакаралі штрафам
У Ленінскім раённым судзе Менска мусіць пачацца суд над маладзёвым актывістам Артурам Фінькевічам. Яго будуць судзіць за удзел у пікеце каля Вярхоўнага суду 16 сакавіка ў падтрымку ваўкавыскага прадпрымальніка Мікалая Аўтуховіча.
16.04.2010 Ініцыяваны чарнобыльцам суд адкладзены
Чарнобылец з Рэчыцы судзіцца за аднаўленьне статусу ліквідатара
09.04.2010 Суд у Гомелі апраўдаў Яўгена Якавенку
8 кастрычніка 2010 г. суд Савецкага раёна г. Гомеля апраўдаў 25-гадовага Яўгена Якавенку, абвінавачанага ў няяўцы на мерапрыемствы прызыву на вайсковую службу.
08.04.2010 Суд Савецкага раёну Гомеля апраўдаў Яўгена Якавенку
8 красавіка суд Савецкага раёну Гомеля апраўдаў 25-гадовага Яўгена Якавенку, абвінавачанага ў няяўцы на мерапрыемствы вайсковага прызыву.










