Навіны на тэму: суды
04.06.2010 Менгарвыканкам супраць “Гавары праўду”
На 10 чэрвеня прызначана папярэдняе слуханьне ў справе закрыцьця асьветніцкай установы «Движение вперёд», адной з праграмаў якой ёсьць кампанія «Гавары праўду». Пра гэта «Свабодзе» паведаміла намесьніца дырэктара ўстановы Ніна Пахлопка.
04.06.2010 Мінскі абласны суд падтрымаў Панамарова
Адміністрацыйную справу супраць клецкага актывіста накіравалі на новы разгляд.
03.06.2010 У Гродна будуць судзіць распаўсюдніка «Новага часу»
Грамадскага актывіста Зміцера Бандарчука, які распаўсюджваў афіцыйна зарэгістраваную газету «Новы час», абвінавачваюць у парушэнні Адміністратыўнага кодэксу.
01.06.2010 Пракурор апратэставаў апраўдальны прысуд па справе верніка Яна Міхайлава
Апраўдальны прысуд, вынесены Яну Міхайлаву судом Менскага раёну, у бліжэйшы час можа быць адменены. У апошні прадугледжаны заканадаўствам дзень дзяржаўны абвінаваўца Даўбнюк Л.П. падала касацыйны пратэст па гэтай крымінальнай справе.
31.05.2010 Прысуд, вынесены Сяргею Каваленку (тэкст дакумента)
Прысуд па крымінальнай справе віцебскага грамадскага актывіста Сяргея Каваленкі быў вынесены судом Кастрычніцкага раёна Віцебска 14 траўня 2010 г. Паводле судовага рашэння С.Каваленка пакараны трыма гадамі абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу - за тое, што 7 студзеня 2010 г. вывесіў на галоўнай ёлцы Віцебска беларускі нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг.
31.05.2010 Вернік “Сьведкі Еговы” апраўданы
Суд Цэнтральнага раёну Гомеля апраўдаў верніка “Сьведкі Еговы” Дзьмітра Смыка ў крымінальнай справе за так званае ўхіленьне ад вайсковай службы.
28.05.2010 Пракуратура зноў патрабуе аштрафаваць верніка на 3,5 мільёна
Cёньня ў Цэнтральным судзе Гомеля скончана дасьледаваньне крымінальнай справы супраць верніка «Сьведкі Еговы» Дзьмітра Смыка за ўхіленьне ад вайсковай службы. Гэта паўторны разгляд справы на падставе пратэсту Вярхоўнага суду.
28.05.2010 Пракурор запатрабаваў для актывіста БХД тры месяцы арышту
28 траўня падчас чарговага судовага паседжання па крымінальнай справе супраць актывіста Партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя Яўгена Якавенкі за так званае ўхіленне ад вайсковай службы пракурор Цэнтральнага раёну Уладзімір Емяльянчанка запатрабаваў для абвінавачанага 3 месяцы арышту (з адбыццём пакарання ў следчым ізалятары).
28.05.2010 У Бабруйску апраўдалі актывіста БХД
27 траўня пасля сямі судовых паседжанняў, суддзя Бабруйскага суду Натальля Чарапуха спыніла адміністрацыйную справу супраць актывіста Партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя Яўгена Васьковіча.
27.05.2010 Грамадзянін Бельгіі скардзіцца ў суд на дзеянні беларускай міліцыі
Сёння, 27 траўня, грамадзянін Бельгіі Адрыен Бодуэн накіраваў у суд Маскоўскага раёна Менска скаргу на незаконныя дзеянні супрацоўнікаў раённага РУУСа. 17 траўня Адрыен разам з іншымі быў беспадстаўна затрыманы, калі прыйшоў на прагляд фільму ў памяшканне “Гістарычнай майстэрні” (філіял ММАЦ імя Іаганаса Рау), што па вул. Сухая, 25.
27.05.2010 Беларускае аддзяленне Міжнароднай Хельсінскай асацыяцыі не зарэгістравалі
26 траўня судззя Вярхоўнага суда Рыма Філіпчык абвясціла рашэнне па скарзе заснавальнікаў беларускага аддзялення Міжнароднага грамадскага аб'яднання «Міжнародная Хельсінская асацыяцыя па правах чалавека».
26.05.2010 Прысуд Вярхоўнага Суду, вынесены па справе Мікалая Аўтуховіча
6 траўня 2010 г. Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь вынес прысуд па крымінальнай справе Мікалая Аўтуховіча, Уладзіміра Асіпенкі, Міхаіла Казлова і Аляксандра Ларына.
25.05.2010 Сяргея Каваленку аштрафавалі на 140 тысяч рублёў
Прысуд вынес судзьдзя Чыгуначнага райсуду Віцебску Ўладзіслаў Шыкароў, які прызнаў Сяргея Каваленку вінаватым у хуліганстве. Сяргей Каваленка быў затрыманы 6-га траўня нібыта за пераход вуліцы ў неналежным месцы, але ў Чыгуначным РАУС на яго склалі пратакол за нецэнзурную лаянку.
24.05.2010 Няспынныя працэсы над братамі Каваленкамі
Віцебскага сябра КХП БНФ Сяргея Каваленку і ягонага брата Віталя вінавацяць у дробным хуліганстве — нецэнзурнай лаянцы. Аднак абодва хлопцы лічаць, што абвінавачаньне супраць іх мае палітычныя прычыны.
24.05.2010 Чарговы суд над Каваленкамі
Віцебскага актывіста Сяргея Каваленку сёньня чакае яшчэ адзін суд, на гэты раз адміністратыўны. Ён пачнецца ў 14.30 ў Першамайскім раённым судзе Віцебска. Сяргея ды ягонага брата Віталя вінавацяць у хугіганстве.










