Навіны на тэму: суды
23.06.2010 Суд незаконна прыцягнуў Аляксандра Рамановіча да адміністратыўнай адказнасці
Сябра партыі БНФ і актывіст руху “За свабоду” Аляксандр Рамановіч падрыхтаваў скаргу ў Брэсцкі абласны суд на рашэнне суда Пінскага раёна. 16 чэрвеня суд пакараў грамадскага актывіста штрафам у 30 базавых велічынь за “незаконны выраб друкаванай прадукцыі”.
Адміністратыўнае спагнанне ў выглядзе штрафа было накладзена на актывіста паводле ч.2 артыкула 22.9 КаАП Рэспублікі Беларусь. Але суд у дадзеным выпадку прыняў незаконнае рашэнне.
17.06.2010 Скарга Рамашкевіча не задаволеная
17 чэрвеня Гарадзенскі абласны суд разглядаў скаргу былога кандыдата ў дэпутаты Алега Рамашкевіча на адміністратыўны прысуд у выглядзе штрафу. Яго вінавацілі ў наклейваньні агітацыйных перадвыбарчых улётак нібыта ў недазволеным месцы.
16.06.2010 Аляксандр Рамановіч пакараны штрафам
Сябра партыі БНФ і актывіст руху “За свабоду” Аляксандр Рамановіч пакараны Пінскім гарадскім судом штрафам у 30 базавых велічынь, што складае 1 мільён 50 тысяч рублёў за выгатаўленне і распаўсюд прадукцыі сродкаў масавай інфармацыі.
16.06.2010 „Экадом” падаў у суд на дырэкцыю будучай АЭС
У судзе Астраўца прайшло пасяджэнне па зыску да дырэкцыі будучай беларускай атамнай электрастанцыі.
16.06.2010 Астравец: зноў судзяць Івана Крука
Актывіста АГП Івана Крука вінавацяць у распаўсюдзе бюлетэня «Прававая дапамога насельніцтву» без выходных дадзеных. Нібыта ён раскідваў бюлетэнь у паштовыя скрыні і наўпрост раздаваў людзям.
15.06.2010 Суд застаўся на баку Міхайлава
Сёньня, 15 чэрвеня, Менскі абласны суд разгледзеў касацыйны пратэст дзяржаўнага абвінаваўцы Даўбнюк Л.П. на апраўдальны прысуд суду Менскага раёну, вынесены па крымінальнай справе верніка Яна Міхайлава. Суд пакінуў апраўдальны прысуд у сіле.
15.06.2010 Прадпрымальнік Мікалай Чарнавус шукае праўды
15 чэрвеня прадпрымальнік з Баранавічаў Мікалай Чарнавус накіраваў заяву Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь Аляксандру Лукашэнку, старшыням Савета Рэспублікі і Палаты прадстаўнікоў. Ад імя баранавіцкіх прадпрымальнікаў ён скардзіцца на незаконныя дзеянні гомельскай мытні. Яшчэ ў 2009 годзе мытнікі незаконна адабралі тавар у прадпрымальніцы Ніны Іванашка.
14.06.2010 Судовае паседжаньне па справе Аляксандра Рамановіча перанесенае на 16 чэрвеня
Суд па адміністрацыйнай справе сябра партыі БНФ і актывіста руху “За свабоду” Аляксандра Рамановіча перанесены на 16 чэрвеня. Прычынай паслужыла пагаршэньне стану здароўя ягонага брата, які прысутнічаў на працэсе.
11.06.2010 Віталя Каваленку аштрафавалі на 105 тысяч рублёў, як і брата-апазыцыянэра
Судзьдзя Першамайскага райсуду Віктар Калбун агучыў рашэньне, згодна зь якім Віталь Каваленка прызнаны вінаватым у дробным хуліганстве. Такое самае пакараньне прысуджана 7-га чэрвеня Сяргею Каваленку.
10.06.2010 Першае паседжаньне ў справе “Гавары праўду”
Судзьдзя Менскага гаспадарчага суду Андрэй Аляхновіч правёў папярэдняе паседжаньне ў справе аб ліквідацыі асьветніцкай установы «Рух наперад», больш вядомай як арганізатар грамадзкай кампаніі «Гавары праўду». Пазоў аб ліквідацыі ўстановы падаў Менгарвыканкам.
10.06.2010 Адвакат Грабоўскі: Прысуд Яўгену Якавенку фактычна перапісаны з пракурорскай пастановы
9 чэрвеня адвакат Яўгена Якавенкі, асуджанага судом Цэнтральнага раёна Гомеля да 1 года абмежаваньня волі з накіраваньнем ва ўстанову адкрытага тыпу, азнаёміўся з копіяй прысуду.
10.06.2010 “Народная Воля” выйграла суд
Суд Ленінскага раёну Менску прыняў рашэньне на карысьць газэты «Народная Воля». Прарэктар Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Ф.Скарыны Сяргей Ханеня спрабаваў праз суд спагнаць з газэты 95 з паловай мільёнаў рублёў.
08.06.2010 Сяргею Каваленку прысудзілі 105 тысячаў рублёў штрафу
Судзьдзя Першамайскага райсуду Віктар Калбун прызнаў Сяргея Каваленку вінаватым у дробным хуліганстве.
07.06.2010 ЧАМУ СМЯРОТНЫ ПРЫСУД?
Асуджаныя да смяротнага пакарання жыхары Гродна Алег Грышкаўцоў і Андрэй Бурдыка чакаюць разгляду ў Вярхоўным Судзе іх скаргі на прысуд Гродненскага абласнога суда. Рабіць якія-небудзь прагнозы на гэты конт не хочацца. Але ёсць магчымасць паглядзець на гэту справу з улікам розных меркаванняў і абставінаў.
07.06.2010 700 тысяч рублёў штрафу рэдактару «Витебского курьера»
Суд Першамайскага раёну пакраў Алега Баршчэўскага за незаконны распаўсюд друкаваных СМІ, знойдзеных у ягонай машыне.










