Навіны на тэму: суды

Івана Крука асудзілі, нават не дапытаўшы сьведкі

07.07.2010 Івана Крука асудзілі, нават не дапытаўшы сьведкі

Астравецкаму актывісту Івану Круку прысудзілі 1 мільён 50 тысяч рублёў штрафу за паклёп падчас выбарчай кампаніі на чыноўніка з райвыканкаму.

Суд супраць жорсткага абыходжаньня ў Магілёве

06.07.2010 Суд супраць жорсткага абыходжаньня ў Магілёве

5 ліпеня Ленінскі суд Магілёва пачаў разгляд скаргі валянтэркі грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» Аксаны Самуйлавай. Яна вінаваціць начальніка аховы магілёўскага заводу «Ліфтмаш» у нанясеньні цялесных пашкоджаньняў. Сёньня адбылося першае судовае паседжаньне пад старшынствам судзьдзі Ірыны Сарокі.

05.07.2010 У Балгарыі разгледзелі справы затрыманых беларусаў

2 ліпеня адбыўся разгляд справаў затрыманых у Балгарыі грамадзянаў Беларусі - Аляксандра Міхайлоўскага і Аляксея Латыша. Затрыманыя маюць статус палітычных уцекачоў у Польшчы і знаходзяцца пад юрыдычнай аховай Польшчы.

Сяргей Каваленка на "хатняй хімііі"

02.07.2010 Сяргей Каваленка на "хатняй хімііі"

1 ліпеня ў Першамайскім райсудзе Віцебска павінен быў адбыцца суд над вядомым грамадскім актывістам, сябрам КХП БНФ Сяргеем Каваленкам.

Скаргу БНФ разгледзіць Вярхоўны Суд

01.07.2010 Скаргу БНФ разгледзіць Вярхоўны Суд

Суддзя Вярхоўнага суда Галіна Жукоўская прызначыўла паседжанне на 10 гадзіну 7 ліпеня.

Справа Алеся Рамановіча накіравана на новы разгляд

01.07.2010 Справа Алеся Рамановіча накіравана на новы разгляд

Адбыўся разгляд касацыйнай скаргі сябра партыі БНФ і актывіста руху “За свабоду” Алеся Рамановіча з Пінску ў Брэсцкім абласным судзе. Алесь Рамановіч прасіў абласны суд адмяніць рашэнне пінскага гарадскога суда і справу закрыць.

Юрый Варонежцаў спрабуе праз суд вярнуць адабраныя рэчы і грошы

01.07.2010 Юрый Варонежцаў спрабуе праз суд вярнуць адабраныя рэчы і грошы

Сябра ГА «БАЖ» Юрый Варонежцаў 29 чэрвеня звярнуўся ў суд Цэнтральнага раёна Гомеля са скаргай на дзеянні ўпраўлення ўнутраных спраў Гомельскага аблвыканкама, якія 18 траўня праводзілі ператрус у яго дома і забралі асабістую і сямейную маёмасць.

Судовыя справы віцебскіх актывістаў "Гавары праўду" спыненыя

30.06.2010 Судовыя справы віцебскіх актывістаў "Гавары праўду" спыненыя

Справу Лідзіі Сагідулінай Чыгуначны райсуд Віцебску скасаваў з прычыны недаказанасьці, а справу Галіны Багданавай — праз адсутнасьць складу правапарушэньня.

Складзеныя два месяцы таму пратаколы за незаконны распаўсюд друкаваных выданьняў судзьдзя Ўладзіслаў Шыкароў ня стаў разглядаць як падставу для пакараньня.

Абараніць гонар і годнасьць бабруйскаму актывісту не ўдалося

30.06.2010 Абараніць гонар і годнасьць бабруйскаму актывісту не ўдалося

Магілёўскі абласны суд адхіліў сёньня касацыйную скаргу Сяргея Еўдакімовіча на вырак Бабруйскага суду, які не задаволіў яго пазоў аб абароне гонару, годнасьці й кампэнсацыі маральнай шкоды.

Віна Сяргея Панамарова ў судзе не даказана

30.06.2010 Віна Сяргея Панамарова ў судзе не даказана

Заключнае паседжанне па адміністрацыйнай справе супраць клецкага актывіста Руху "За Свабоду" Сяргея Панамарова адбылося 29 чэрвеня ў Нясвіжы. (Рашэнне Клецкага суда не задаволіла актывіста і ён яго абскардзіў.) Сяргея Панамарова вінавацілі ў абразе галоўнага клецкага камунальшчыка сп. Навіцкага.

30.06.2010 Суд апраўдаў аршанскага актывіста

Справу Руслана Канавалава, якога вінавацілі ў незаконным распаўсюдзе друкаваных выданьняў, аршанскі гарадзкі суд спыніў праз адсутнасьць доказаў.

28.06.2010 Шацікава пакараная штрафам у 20 б.в.

Кастрычніцікі райсуд Магілёву пакараў Крысьціну Шацікаву штрафам у памеры 20 б.в. па ч. 2 арт. 22.9 КаАП за распаўсюд незарэгістраванай газеты «Наш дом»

У Віцебску супрацоўнікі АМАПа арыштавалі Сяргея Каваленку

28.06.2010 У Віцебску супрацоўнікі АМАПа арыштавалі Сяргея Каваленку

Як паведаміла сайту charter97.org маці Сяргея Каваленкі, апазіцыянера затрымалі ў цэнтры Віцебску супрацоўнікі АМАПа яшчэ 25 чэрвеня. Спачатку яны заявілі, што актывіст нібыта падобны на падазраванага ў крадзяжы мабільнага тэлефона, а затым падчас ператруса знайшлі ў яго ў кішэні нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг.

24.06.2010 Суд над Крысьцінай Шацікавай зноў перанесены

Сёньня ў судзе Магілёву зноў разглядалася справа аб распаўсюдзе газеты «Наш дом». Працяг разгляду прызначаны на 28 чэрвеня.

24.06.2010 Суд не хоча разглядаць скаргу на ўмовы ўтрымання ў ізалятары

Скаргу на дрэнныя ўмовы ўтрымання ў брэсцкім следчым ізалятары накіраваў у раённы суд, а потым у калегію Брэсцкага абласнога суда актывіст Руху "За Свабоду" Іван Стасюк, які быў затрыманы 3 лютага 2010 году і знаходзіўся ў ізалятары часовага ўтрымання цягам трох дзён. Аднак, судовыя інстанцыі адмовіліся ініцыяваць грамадзянскую справу.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства