Навіны на тэму: суды
06.08.2010 ”Хуліганы” вяртаюцца на акцыі?
У судзе Савецкага раёна Менска 5 жніўня прайшлі судовыя паседжаньні над ўдзельнікамі акцыі, прысьвечанай 20-годзьдзю Дэкларацыі аб незалежнасьці Беларусі. Міколу Дземідзенку і Кацярыне Давыдзік суддзя Іна Ляўкова прысудзіла штраф у 3 базавыя велічыні (105 тысяч рублёў). Суддзя Аксана Рэлява пакарала Вячаслава Сіўчыка і Андрэя Кіма грашовымі штрафамі ў памеры 10 базавых велічынь (350 тысяч рублёў). Судовыя паседжаньні цягнуліся з 14-ай гадзіны па 21:00.
05.08.2010 Апазыцыю зноў судзяць за "брыдкаслоўе"
У Савецкім судзе Менска пачаліся працэсы над актывістамі дэмакратычнага руху, якіх затрымалі падчас сьвяткаваньня 20-годзьдзя незалежнасьці Беларусі 27 ліпеня ў Менску. Першым перад судзьдзёй Аксанай Рэлявай прадстаў лідэр Руху салідарнасьці "Разам" Вячаслаў Сіўчык. Пазьней пачнуцца працэсы над Андрэем Кімам, Міколам Дземідзенкам і Кацярынай Давыдзік. Актывістаў абвінавачваюць у адміністрацыйным парушэньні, якое нібыта выявілася ў нецэнзурнай лаянцы на адрас міліцыянтаў.
30.07.2010 Справа Алеся Рамановіча. Працяг будзе
Судовае паседжанне па адміністратыўнай справе сябра партыі БНФ і актывіста Руху “За свабоду” Алеся Рамановіча адкладзена на 10 жніўня (пачатак – а 10-ай гадзіне). Учора, 29 ліпеня, Суд Пінскага раёна і горада Пінска пачаў новы разгляд справы - пасля таго як Брэсцкі абласны суд адмяніў ранейшае судовае рашэнне і накіраваў справу іншаму суддзі.
30.07.2010 Разгляд касацыйнай скаргі на сьмяротны прысуд перанесены на 17 верасьня
Перанесены разгляд ў Вярхоўным судзе Беларусі касацыйнай скаргі на сьмяротны прысуд двум жыхарам Гродзенскай вобласьці за патройнае забойства, здзейсьненае 14 кастрычніка 2009 года. Новая дата – 17 верасьня. Раней планавалася, што Вярхоўны суд разгледзіць справу 30 ліпеня. Аб прычынах пераносу застаецца толькі здагадвацца.
30.07.2010 Гаспадарчы суд Мінска задаволіў іск у дачыненні да "Руху наперад"
Гаспадарчы суд Мінска 29 ліпеня задаволіў іск Мінгарвыканкама ў дачыненні да даследчыцка-асветніцкай установы "Рух наперад", якая праводзіць кампанію "Гавары праўду!".
28.07.2010 Суды над затрыманымі ў Менску актывістамі перанесеныя на 5 жніўня (дапаўняецца)
Затрыманых 27 ліпеня пад час акцыі з нагоды 20-годзя прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі Міколу Дземідзенку, Касю Давыдзік, Андрэя Кіма і Вячаслава Сіўчыка ў 11-40 даставілі ў суд Савецкага раёну Менска. Іх вінавацяць у дробным хуліганстве (Арт 17.1 КаАП РБ) за нібыта нецэнзурную лаянку.
26.07.2010 Скарга Алеся Меха не задаволеная
У Берасцейскім абласным судзе адбыўся разгляд касацыйнай скаргі палітычнага і грамадскага актывіста з Кобрына Алеся Меха. Судовы працэс вяла Святлана Крымянецкая ў прысутнасці пракурора Віктара Надзорава. Абласны суд пакінуў рашэнне суда Кобрынскага без змянення, а скаргу Меха без задавальнення.
23.07.2010 Рашэнне суду па справе Якавенкі не вырашае праблемы па сутнасці, лічаць праваабаронцы
Сёння, 23 ліпеня, судовая калегія па крымінальных справах Гомельскага абласнога суда пад старшынствам Людмілы Грынько ўжыла да асуджанага прызыўніка Яўгена Якавенкі амністыю ў сувязі з 65-годдзем Перамогі, вызваліўшы ад крымінальнай адказнасці за ўхіленне ад прызыву на вайсковую службу.
20.07.2010 Сьмяротныя прысуды: што скажа Вярхоўны суд 30 ліпеня?
Прызначаная дата разгляду з Вярхоўным Судзе Беларусі касацыйных скаргаў асуджаных да вышэйшай меры пакараньня жыхароў Гародні Алега Грышкаўцова і Андрэя Бурдыкі. 30 ліпеня будзе выкарыстаны апошні шанец захаваць жыцьцё гарадзенскім забойцам. Праўда ў асуджаных яшчэ застаецца ілюзорная магчымасьць памілаваньня прэзідэнтам краіны, але, як сведчыць практыка, на гэта спадзявацца не даводзіцца, бо за ўвесь час незалежнасьці Беларусі прэзідэнт памілаваў толькі аднаго чалавека.
16.07.2010 Абласны суд пакінуў у сіле апраўдальны прысуд верніку Дзмітрыю Смыку
Гомельскі абласны суд 16 ліпеня разгледзеў пратэст пракуратуры на рашэнне суда Цэнтральнага раёна, які апраўдаў чальца абшчыны "Сведкі Іеговы" Дзмітрыя Смыка па артыкуле 435 Крымінальнага кодэкса (ухіленне ад прызыву).
16.07.2010 Прызначана дата разгляду касацыйнай скаргі Яўгена Якавенкі
23 ліпеня Гомельскі абласны суд будзе разглядаць касацыйную скаргу на прысуд Яўгену Якавенку, вынесены судом Цэнтральнага раёна Гомеля. Пачатак судовага паседжання – 9.30 раніцы.
14.07.2010 Пратэстанцкі пастар просіць Мінюст праверыць прафесійную якасць суддзі
13 ліпеня актывіст аргкамітэта Партыі БХД, пастар пратэстанцкай царквы "Новае пакаленне" з Навагрудку Ўладзімір Качагур адправіў заяву ў Мінюст.
Ён папрасіў праверыць на прафесійную прыдатнасць суддзю Валер'я Раманоўскага. Раней суддзя аштрафаваў пастара на 700 тысяч рублёў за нібыта праведзеныя па яго месцы жыхарства набажэнствы.
13.07.2010 Гомельскі гарвыканкам: няма грошай - няма і права
12 ліпеня ў судзе Цэнтральнага раёна Гомеля слухалася справа па скарзе гомельскіх праваабаронцаў Анатоля Паплаўнага і Леаніда Судаленкі супраць рашэння гарвыканкама, які забараніў правесці 1 чэрвеня бягучага года ў Міжнародны дзень абароны дзяцей больш за 30 пікетаў у найбольш шматлюдных месцах абласнога цэнтра.
08.07.2010 “Гавары праўду” выйграла суд у Менгарвыканкаму
У сераду Менскі гаспадарчы суд адмовіў у задавальненьні пазову, пададзенага Менгарвыканкамам аб ліквідацыі адукацыйнай установы «Рух наперад», якая арганізавала кампанію «Гавары праўду».
07.07.2010 Суд адмовіўся разглядаць пазоў палітыка да міліцыі
Старшыня Цэнтральнага суду Гомелю Рыгор Дзьмітрэнка вярнуў без разгляду грамадзкаму актывісту й палітыку Юр’ю Варонежцаву ягоны пазоў да ўправы дазнаньня УУС Гомельскага аблвыканкаму.










