Навіны на тэму: суды
12.10.2010 У судзе над Башурам абвешчаны перапынак да 15 кастрычніка
У Савецкім судзе Менску працягваўся працэс над актывістам «Гавары праўду» Міхасём Башурам, якога абвінавачваюць у паўторнай падробцы дакумэнтаў. З раніцы суд працягваў вывучаць дакумэнты справы.
12.10.2010 Чарговы штраф за распаўсюд газеты «Витебский курьер»
На 35 базавых велічынь (1 млн. 225 тыс. рублёў) аштрафавалі Віктара Рамнёва за «незаконны распаўсюд» газеты «Витебский курьер» (арт. 22.9 ч. 2 КаАП).
12.10.2010 «Гавары праўду» пазбавілі рэгістрацыі
Гаспадарчы суд Мінска задаволіў пазоў Мінгарвыканкама аб пазбаўленні дзяржаўнай рэгістрацыі даследніцка-асветніцкай установы «Руху наперад», дырэктарам якога з’яўляецца прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта Беларусі Уладзімір Някляеў.
12.10.2010 Другі дзень суда над Міхасём Башурам
Працягваецца суд над Міхасём Башурам. У першы дзень паседжання суддзя Кірыл Полулех не задаволіў хадайніцтва аб змене ўтрымання Башуры, грамадскі актывіст працягвае ўтрымлівацца пад вартай з 6-га жніўня.
11.10.2010 Распачаўся судовы працэс над Міхасём Башурам
У судзе Савецкага раёна Мінска распачаўся судовы працэс над Міхасём Башурам, паэтам, адным з кіраўнікоў выдавецтва "Галіяфы" і кіраўніком мінскай суполкі кампаніі "Гавары праўду".
11.10.2010 Адвакат: "Міхась Башура кажа пра памылку, і гэта так"
Сёньня ў судзе Савецкага раёну Менску пачынаецца суд над актывістам кампаніі "Гавары праўду" Міхасём Башурам, якога падазраюць у падробцы дакумэнтаў. Яму пагражае да 5 гадоў абмежаваньня волі.
08.10.2010 Супрацоўнік Аставецкага райвыканкама абразіў актывіста падчас суду
Актывіст Руху "За Свабоду" Іван Крук падаў з гэтай нагоды скаргу ў РАУС.
01.10.2010 Валерыя Шчукіна пакаралі на мільён рублёў
Суд Ленінскага раёну Магілёва сёньня аштрафаваў праваабаронцу Валерыя Шчукіна на трыццаць базавых велічыняў — гэта адзін мільён пяцьдзясят тысяч рублёў. Судзьдзя Станіслаў Шандаровіч прызнаў яго вінаватым у вырабе, дастаўцы й распаўсюдзе друкаванай прадукцыі, вырабленай з парушэньнем беларускага заканадаўства.
01.10.2010 Мін'юст не прадставіў у суд дакумэнты пра "Правы альянс"
У менскім гаспадарчым судзе адбылося другое пасяджэньне суду паводле пазову Менгарвыканкаму да інфармацыйна-кансалтынгавай установы "Правы альянс".
30.09.2010 Суд па нерэгістрацыі "Берасьцейскай Вясны" прызначаны на 12 кастрычніка
29 верасьня ў судзе Берасьцейскай вобласьці адбыліся папярэднія слуханьні па зыску заснавальнікаў Грамадзкага праваабарончага аб'яднаньня "Берасьцейская Вясна" да галоўнага ўпраўленьня аблвыканкама, якое не зарэгістравала арганізацыю. Дата судовага разгляду прызначана на 10 раніцы 12 кастрычніка.
30.09.2010 Вярхоўны суд: сьмяротнае пакараньне ў Беларусі ўжываецца ў адзінкавых выпадках
"Сьмяротнае пакараньне і пажыцьцёвае зьняволеньне зьяўляюцца выключнымі мерамі пакараньня і ўжываюцца ў Беларусі ў выключных выпадках", — заявіў журналістам намесьнік старшыні Вярхоўнага суду Беларусі Валеры Калінковіч.
29.09.2010 Суд над Міхасём Башурам прызначаны на 11 кастрычніка
Ён пройдзе ў судзе Савецкага раёна сталіцы. Актывіста кампаніі "Гавары праўду!" вінавацяць у падробцы дакументаў. Як нагадвае "Беларускі партызан", Башуру пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.
27.09.2010 Гародня: Суд над прафесарам Алесем Астроўскім і грамадскім праваабаронцам Уладзімірам Хільмановічам не адбыўся
23 верасня ў Гародні меўся адбыцца суд над ведамым навукоўцам, прафесарам Алесем Астроўскім і ягонай жонкай Аксанай, а таксама грамадскім праваабаронцам і журналістам Уладзімірам Хільмановічам. На іх былі заведзены адміністрацыйныя справы за арганізацыю пікета ў абарону беларускага школьніцтва, які быў зладжаны 2 верасня перад будынкам гарвыканкаму.
23.09.2010 Салігорскую прадпрымальніцу аштрафавалі за распаўсюд незалежнага друку
Прадпрымальніца з Салігорску Тацяна Кучынская аштрафаваная на 40 базавых велічыняў за распаўсюд незалежнага друку.
21.09.2010 Кастуся Жукоўскага будуць судзіць 24 верасня
Нагадаем, у шпіталі Жукоўскі знаходзіўся на лячэнні з дыягназам “страсенне мазгоў” з мінулай пятніцы. Як паведаміў Кастусь Жукоўскі прэсавай службе БХД, суддзя Сяргей Багінскі адхіліў усе шэсць хадайніцтваў актывіста. У тым ліку – патрабаванне перакладчыка на беларускую мову.










