Навіны на тэму: суды
24.11.2010 Пазоў «Вольны гораду» да міліцыянтаў не задаволены
Крычаўскі раённы суд пакінуў без задавальненьня пазоў выдаўца незалежнай газэты «Вольны горад» Уладзімера Кудраўцава. Ён дамагаўся кампэнсацыі маральнай шкоды ад раённай міліцыі ў памеры пяці мільёнаў рублёў. Судзьдзя Антаніна Качанава палічыла, што прэтэнзіі журналіста да міліцыянтаў беспадстаўныя.
23.11.2010 Віцебскаму апазіцыянеру скасавалі 4 сутак арышту, прысуджанага за заклік байкатаваць выбары
Барыс Хамайда пабыў пад вартай толькі адны суткі з пяці. Адміністрацыя ізалятара часовага ўтрыманьня паведаміла яму, што ён вольны. Абласная пракуратура па ўласнай ініцыятыве аспрэчыла рашэньне суддзі Чыгуначнага райсуду Алены Цыганковай, якая ўчора асудзіла двух віцебсках апазіцыянераў.
22.11.2010 Віцебск: За заклік да байкоту – арышт і штраф
Барыс Хамайда і Ян Дзяржаўцаў выйшлі на вуліцу Леніна з плакатамі “Толькі байкот” і “Удзел у выбарчым фарсе – гэта здрада Радзіме”. Праз дзве гадзіны яны апынуліся ў Чыгуначным райаддзеле міліцыі, дзе на іх склалі пратакол за несанкцыянаванае пікетаванне. А яшчэ праз пару гадзін суддзя Алена Цыганкова вынесла рашэнне: пакараць Хамайду 5 суткамі арышту, а Дзяржаўцава аштрафаваць на 350 тысяч рублёў.
20.11.2010 Пракурор палічыў, што Башуру пакаралі мякка
30 лістапада актывіста грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду», паэта Міхася Башуру зноў будуць судзіць за памылку ў даведцы на атрыманне крэдыту.
19.11.2010 ГУУС: “Пікет можа прывесьці да стварэньня аварыйных сітуацый і ДТЗ
Суд Маскоўскага раёна Менска 18 лістапада не задаволіў скаргу на адмову Мегарвыканкама на правядзеньне пікету. Заяўнікі мелі на мэце звярнуць увагу на масавыя парушэньні крымінальна-працэсуальнага заканадаўства ў дачыненьні да грамадзян, у прыватнасьці на безпадстаўныя затрыманьні і перазатрыманьні шэрагу сацыяльных актывістаў напачатку верасня гэтага году.
16.11.2010 Вярхоўны суд Беларусі не дапамог “Брэсцкай вясне” зарэгістравацца
Вярхоўны суд Беларусі ў панядзелак адхіліў скаргу праваабарончай арганізацыі “Брэсцкая вясна” на нерэгістрацыю з-за тэхнічнай памылкі ўладаў. Пра гэта паведаміў Еўрарадыё праваабаронца і юрыст Уладзімір Малей:
10.11.2010 "Рух наперад" зноў у судзе
10 лістапада ў Менскім гаспадарчым судзе будзе разглядацца скарга ўстановы "Рух наперад" на рашэньне суду аб ануляваньні рэгістрацыі ўстановы з прычыны несапраўднасьці дамовы з арэндадаўцам.
18.10.2010 Дзяржабвінаваўца запрасіў 6 месяцаў арышту для актывіста кампаніі "Гавары праўду" Міхася Башуры
18 кастрынчіка аднавіўся працэс па справе Міхася Башуры. Адвакат Тамара Сідарэнка сцвярждае, што ў "дзеяннях органаў дазнання ёсць элементы службовага падлогу". Патрабуе, каб пракуратура правяла службовую праверку. Адвакатка разбіла ўсе абвінавачванні.
18.10.2010 Адвакат: У справе Башуры няма складу злачынства
Даведка, якую нібыта падрабіў Міхась Башура, не паўплывала на атрыманне ім крэдыту. Пра гэта сёння ў судзе распавяла супрацоўніца "Беларусбанку" Ірына Шыцік. Яна сцвярджае, што заробку іншых даручальнікаў хапала для атрымання крэдыту.
18.10.2010 Аднаўляецца суд над актывістам "Гавары праўду!" Міхасём Башурам
18 кастрычніка ў Савецкім судзе Мінску адновіцца працэс у справе Міхася Башуры. Як нагадвае Радыё "Свабода", актывіста кампаніі "Гавары праўду!" судзяць за нібыта паўторную падробку дакумэнтаў.
15.10.2010 Гаспадарчы суд Мінска ліквідаваў «Правы альянс»
Гаспадарчы суд Мінска прыняў рашэнне аб ліквідацыі інфармацыйна-кансалтынгавай установы «Правы альянс», паведаміў кіраўнік арганізацыі Юрый Карэтнікаў.
15.10.2010 Башуру рыхтуюць новае абвінавачаньне
Прадстаўніца абвінавачаньня Галіна Конева папрасіла час, каб высунуць новае абвінавачваньне. Судзьдзя Кірыл Палулех абвясьціў перапынак да 10.00 18 кастрычніка.
14.10.2010 Суд не задаволіў cкаргу астравецкага актывіста
Мікалай Уласевіч дамагаўся ў абласным судзе адмены рашэньня раённага суду, згодна зь якім ён павінен выплаціць штраф у памеры аднаго мільёна 225 тысяч рублёў.
14.10.2010 Берасьце: дэмакратычныя актывісты супраць міліцыянэраў
Суд Ленінскага раёну Берасьця разглядае скаргу Віктара Чайкоўскага, лідэра берасьцейскага руху "Пэрспэктыва", і Валянціна Лазарэнкава, сябра партыі БСДПГ, на незаконныя, як лічаць актывісты, дзеяньні міліцыянтаў.
13.10.2010 Абараняюць свае правы і свабоды
Гарадскі суд Брэста разглядае справу грамадскіх актывістаў Віктара Чайкоўскага і Валянціна Лазарэнкава аб парушэнні іх грамадзянскіх правоў з боку праваахоўных органаў. Сваё канчатковае рашэнне суд мусіць вынесці 14 кастрычніка.










