Навіны на тэму: суды
12.01.2011 Брэсцкі актывіст судзіцца з газетай аблвыканкама
Нагодай для звароту ў суд стала адмова дзяржаўнага выдання друкаваць платную аб’яву ў часе прэзідэнцкіх выбараў — актывіст заклікаў чытачоў паведамляць пра факты прымусовага ўдзелу ў датэрміновым галасаванні і іншыя парушэнні падчас выбараў.
12.01.2011 «Информ-прогулку» аштрафавалі
Суд Лунінецкага раёна аштрафаваў на 20 базавых велічынь рэдакцыю рэгіянальнай газеты «Информ-прогулка», прызнаўшы яе вінаватай у парушэнні закона «Аб рэкламе». Выданне распаўсюджвала рэкламу тэлеканала «Белсат-TV» без указання наймення ўліковага нумару плацельшчыка замежнага рэкламадаўца.
11.01.2011 Вярхоўны суд не задаволіў скаргу Кастусёва на вынікі выбараў
Вярхоўны суд Беларусі не задаволіў зварот кандыдата ў прэзідэнты Рыгора Кастусёва перагледзець рашэнне Цэнтральнай выбарчай камісіі аб прызнанні прэзідэнцкіх выбараў. У адказе, які палітык атрымаў сёння, гаворыцца, што падставаў узбуджаць справу супраць ЦВК няма.
06.01.2011 Суд адмовіў Някляеву ў змене меры стрымання
Суд Цэнтральнага раёна Мінска адхіліў скаргу адваката Ўладзіміра Букштынава аб змене меры стрымання яго падабароннаму, былому кандыдату ў прэзідэнты Уладзіміру Някляеву.
06.01.2011 Судовае пасяджэнне па справе Алеся Кіркевіча працягнецца 14 студзеня
У судзе Кастрычніцкага раёна Гродна пачаўся разгляд адміністрацыйнай справы, узбуджанай паводле міліцэйскага пратакола супраць намесніка старшыні "Маладога фронту" Алеся Кіркевіча.
05.01.2011 Вынікі судоў над затрыманымі 19-21 снежня (абноўлена)
Праваабарончы цэнтр “Вясна” атрымлівае інфармацыю ад праваабаронцаў, моладзевых актывістаў, родных затрыманых і сяброў, пра вынікі рашэнняў судоў над ўдзельнікамі мірнай акцыі пратэсту 19 снежня. Інфармацыя дапаўняецца.
05.01.2011 Алеся Кіркевіча чакае новы суд
Падчас адсідкі дзесяцісутачнага тэрміну на Акрэсьціна юнаку была ўручана позва для яўкі на суд у Горадню 6 студзеня. На гэты раз па справе ўдзелу ў “несанкцыянаваным мітынгу” Статкевіча.
04.01.2011 ЦВК: перагляд вынікаў выбараў у Вярхоўным судзе немагчымы
Цэнтрвыбаркам Беларусі лічыць немагчымым перагляд Вярхоўным судом свайго рашэньня аб прызнаньні вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў.
04.01.2011 Кастусёў праз Вярхоўны суд аспрэчвае вынікі выбараў
Рыгор Кастусёў падаў заяву ў Вярхоўны суд Беларусі з просьбай перагледзець рашэньне Цэнтральнай камісіі аб прызнаньні прэзыдэнцкіх выбараў. У заяве ўтрымліваецца пералік парушэньняў, якія былі зафіксаваныя назіральнікамі, сябрамі выбарчых камісій і даверанымі асобамі кандыдатаў.
27.12.2010 Амбасада Расеі зьвернецца ў Вярхоўны суд
Амбасада Расеі ў Беларусі не задаволена рашэньнем Менскага гарадзкога суду адносна дзевяці затрыманых грамадзян Расеі і рыхтуе зварот у Вярхоўны суд Беларусі.
27.12.2010 Сёння асуджаны да арыштаў шэсць чалавек
Вольга Дамарад, Міхась Мацкевіч, Алесь Кіркевіч асуджаны на 10 сутак адміністратыўнага арышту за акцыю салідарнасці 24 снежня. Па абвінавачанні ва ўдзеле ў гэтай жа акцыі на 10 сутак асуджаны выпадковы мінак А. Жыгалка. Міхась Пашкевіч атрымаў 15 сутак за салідарнасць каля Акрэсціна 21 снежня. За ўдзел у акцыі пратэсту 19 снежня на 10 сутак арыштаваны брэсцкі актывіст Дзмітрый Шурхай.
27.12.2010 У суд Маскоўскага раёна нікога не пускаюць, даюць суткі
15-40. Вольгу Дамарацкую і Міхаіла Мацевіча пакаралі арыштам на 10 сутак.
27.12.2010 Міхась Пашкевіч: “Чакаю сваёй чаргі… у судзе”
У 12-55 да праваабаронцаў прыйшло лаканічнае паведамленьне ад актывіста Міхася Пашкевіча” Суд Маскоўскага раёна. Чакаю сваёй чаргі”.
24.12.2010 27 снежня Мінскі гарадскі суд разгледзіць скаргі расіян, затрыманых 19 снежня
Па просьбе расійскага пасольства раённыя суды Мінска ў паскораным парадку накіроўваюць на разгляд у Мінскі гарадскі суд скаргі ад расійскіх грамадзян, затрыманых у Мінску 19 снежня, - паведаміў прэс-сакратар пасольства Расіі ў Беларусі Вадзім Гусеў.
20.12.2010 Затрыманы, асуджаны на 10 сутак маці і сястра рэпарцёра «Нашай Нівы»
46-гадовая Ірына Панкавец і 23-гадовая Святлана былі затрыманыя ў ліку іншых соцень удзельнікаў мірнай акцыі пратэсту 19 снежня. Гэта мама і сястра рэпарцёра «Нашай Нівы» Змітра Панкаўца.










