Навіны на тэму: суды
24.02.2011 У гаспадарчым судзе разглядаюць справу «Аўтарадыё»
У Вышэйшым гаспадарчым судзе пачаўся разгляд двух пазоваў «Аўтарадыё» – да Рэспубліканскай камісіі па тэлебачанні і радыёвяшчанні, а таксама да Міністэрства інфармацыі.
24.02.2011 Яшчэ адзін судовы працэс прызначаны на 1 сакавіка
У аўторак, 1 сакавіка, у судзе Фрунзенскага раёна Менска будзе разглядацца крымінальная справа Аляксандра Малчанава, абвінавачанага ва ўдзеле ў масавых беспарадках 19 снежня. Пачатак – а 10-ай гадзіне.
23.02.2011 1 сакавіка – Судны дзень
Прызначаная дата разгляду крымінальнай справы яшчэ аднаго ўдзельніка акцыі пратэсту 19 сьнежня 2010 года. 1 сакавіка у судзе Фрунзенскага раёну Менска будуць судзіць Зміцера Новіка.
22.02.2011 У справе расійскіх грамадзянаў Арцёма Брэуса і Івана Гапонава перапынак на сем дзён
Дзяржаўны абвінаваўца Сяргей Кунас заявіў хадайніцтва пра перапынак у судовым працэсе на 7 дзён, да 1 сакавіка, – для перапрад’яўлення абвінавачання. Суддзя Любоў Сямахіна хадайніцтва задаволіла. На думку праваабаронцаў, абвінавачванне Арцёму Брэусу і Івану Гапонову будзе больш мяккім.
22.02.2011 Суд над Атрошчанкавым адбудзецца 1 сакавіка
Як паведаміла «Свабодзе» жонка Аляксандра Атрошчанкава Дар’я Корсак, паводле справы яе мужа, якую раней перадалі ў Фрунзенскі суд Менску, ужо прызначаны дзень працэсу — 1 сакавіка. Працэс будзе весьці судзьдзя Тацяна Чаркас.
22.02.2011 Прызначана дата суду над Дзмітрыем Мядзведзем
1 сакавіка ў судзе Маскоўскага раёну Менску адбудзецца суд над фігурантам справы аб масавых беспарадках Дзмітрыем Мядзведзем, які абвінавачваецца па ч.2 арт.293 КК РБ - "удзел у масавых беспарадках". Працэс будзе весці суддзя Алена Рудніцкая. Пачатак а 10-ай гадзіне.
18.02.2011 Справа Дзмітрыя Мядзведзя перадаецца ў суд
Дзмітрыя Мядзведзя, аднаго з фігурантаў крымінальнай справы аб масавых беспарадках 19 снежня ў Менску, азнаёмілі з матэрыяламі справы, якая перадаецца ў суд. Яго абвінавачваюць па ч.2 ст.293 КК РБ. Пра гэта яго жонка Таццяна даведалася ад адваката.
18.02.2011 Справа Атрошчанкава накіраваная ў суд
Справа Аляксандра Атрошчанкава накіраваная ў суд Фрунзенскага раёна Мінску, яб гэтым распавяла грамадзянская жонка Атрошчанкава Дар’я Корсак.
17.02.2011 Аналітычны агляд судовага працэсу па крымінальнай справе Васіля Парфянкова
17.02.2011 г. у судзе Фрунзенскага раёна г. Мінска пад старшынствам суддзі Вольгі Комар, пры ўдзеле дзяржаўнага абвінаваўцы – пракурора Антона Загароўскага, а таксама абаронцы - адваката Ігара Папкоўскага адбыўся судовы працэс Васіля Парфянкова, які абвінавачваецца ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч.2 арт.293 КК Рэспублікі Беларусь – масавыя беспарадкі. Гэта першы судовы разгляд у дачыненьні да ўдзельнікаў мірнай акцыі пратэсту супраць фальсыфікацыі прэзідэнцкіх выбараў 19.12.2010 г.
17.02.2011 Прысуд Парфянкову: чатыры гады строгага рэжыму
У судзе Фрунзенскага раёна Менску абвешчаны прысуд па справе Васіля Парфянкова: чатыры гады строгага рэжыму.
17.02.2011 Суд над расіянамі будзе адкрытым
Судовы працэс па справе аб масавых беспарадках над грамадзянамі Расіі Іванам Гапонавым і Арцёмам Брэусам будзе адкрытым. Пра гэта паведаміла маці Івана Гапонава Сабіра Атакішыева са спасылкай на адваката.
17.02.2011 Прысуд Андрэю Пачобуту абскарджаны ў гарадскі суд
Прысуд журналісту «Газеты выборчай» Андрэю Пачобуту абскарджаны ў Мінскі гарадскі суд, скаргу падаў адвакат Аляксандр Галіеў.
16.02.2011 22 лютага пачнецца суд над расіянамі за ўдзел у Плошчы
Судовы працэс над расійскімі грамадзянамі Іванам Гапонавым і Арцёмам Брэусам пачнецца 22 лютага ў Маскоўскім судзе Мінска. Пачатак першага паседжання – у 10 гадзінаў. Адрас Маскоўскага суда: Мінск, праспект газеты Праўда, 27.
15.02.2011 17 лютага – суд над Васілём Парфянковым
Пацвердзілася інфармацыя аб тым, што 17 лютага пачынаюцца першыя суды па справе аб масавых беспарадках. Прынамсі, цяпер дакладна вядома, што а 10-й гадзіне ў гэты дзень у судзе Фрунзенскага раёна Мінска будуць судзіць Васіля Парфянкова. Адрас Фрунзенскага суда: Мінск, вул. Дуніна-Марцінкевіча, 1/2 (ст.метро Спартыўная).
15.02.2011 Вадзім Кабанчук асуджаны на 10 сутак
Сёньня ад самай раніцы Таісія Кабанчук чакала ў Маскоўскім судзе працэсу над сынам, але Вадзіма так і не прывезьлі. Сябры тэлефанавалі ва ўсе канцылярыі менскіх судоў, але так і не маглі дабіцца, дзе будзе праходзіць суд над Вадзімам Кабанчуком.










