Навіны на тэму: суды

10.03.2011 Разгляд справы БХК працягнецца 11 сакавіка

Разбор па скарзе рэспубліканскага праваабарончага грамадскага аб’яднання «Беларускі Хельсінкскі камітэт» (БХК) на папярэджанне Міністэрства юстыцыі працягнецца ў Вярхоўным судзе 11 сакавіка.

10.03.2011 Справа настаўніцы Ільініч працягнецца 10 сакавіка

Настаўніца гісторыі Талькаўскай сярэдняй школы Наталлі Ільініч спрабуе праз суд вярнуць сабе працу ў школе. Суд Пухавіцкага раёна ўчора разглядаў яе справу.

09.03.2011 Экспэрты АБСЭ прыбываюць у Беларусь

Першыя чатыры назіральніка Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЭ маюць прыбыць у Беларусь 9 сакавіка, каб назіраць за ходам судовых пасяджэньняў па справе аб падзеях 19 сьнежня мінулага году.

09.03.2011 БХК абскардзіць папярэджаньне Мінюста

9 сакавіка Вярхоўны суд пачне разгляд скаргі Беларускага Хельсінскага камітэту да Міністэрства юстыцыі.

Выступы абвінаваўцы і адвакатаў у судзе па справе Атрошчанкава, Малчанава, Новіка (тэксты)

03.03.2011 Выступы абвінаваўцы і адвакатаў у судзе па справе Атрошчанкава, Малчанава, Новіка (тэксты)

Па выніках праваабарончага маніторынгу судовага працэсу па крымінальнай справе Аляксандра Атрошчанкава, Аляксандра Малчанава і Дзмітрыя Новіка маніторынгавая група Цэнтра прававой трансфармацыі падрыхтавала стэнаграмы выступаў дзяржаўнага абвінаваўцы і адвакатаў.

Вынесены прысуды Атрошчанкаву, Малчанаву, Новіку

02.03.2011 Вынесены прысуды Атрошчанкаву, Малчанаву, Новіку

У судзе Фрунзенскага раёну Менска суддзя Таццяна Чэркас агучыла прысуд: Аляксандру Атрошчанкаву - чатыры гады пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, Зьмітру Новіку – тры з паловай гады калоніі ўзмоцненага рэжыму і Аляксандру Малчанаву - тры гады калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Аналітычны агляд судовага працэсу па крымінальнай справе Арцёма Брэуса і Івана Гапонава. Дзень другі

01.03.2011 Аналітычны агляд судовага працэсу па крымінальнай справе Арцёма Брэуса і Івана Гапонава. Дзень другі

Пракуратурай было прад’яўленае абвінавачванне, якое істотна не адрозніваецца ад папярэдняга. Папярэднія судовыя слуханні яскрава сведчылі аб адсутнасці ў следства якіх-небудзь доказаў віны А.Брэуса і І.Гапонава ў інкрымінаваных ім дзеяннях. Пры дадзеных абставінах Праваабарончы цэнтр “Вясна” настойвае на вызваленні А.Брэса і І.Гапонава і поўным іх апраўданні.

525 тысяч рублёў – за ўдзел у акцыі

01.03.2011 525 тысяч рублёў – за ўдзел у акцыі

Магілёўскага актывіста Максіма Анцыповіча пакаралі штрафам ўа ўдзел у акцыі пратэсту 16 студзеня.

Суд Фрунзенскага раёна: Атрошчанкаў, Малчанаў, Новік (абнаўляецца)

01.03.2011 Суд Фрунзенскага раёна: Атрошчанкаў, Малчанаў, Новік (абнаўляецца)

17.25 У судзе абвешчаны перапынак да 10.00 2 сакавіка.

Суд Маскоўскага раёна: Брэус і Гапонаў

01.03.2011 Суд Маскоўскага раёна: Брэус і Гапонаў

Суддзя Любоў Сямахіна абвясціла перапынак да 10 сакавіка для азнаямлення з новымі акалічнасцямі абвінавачання. Меру стрымання пакінулі ранейшай.

Суд Маскоўскага раёна: Дзмітрый Мядзведзь

01.03.2011 Суд Маскоўскага раёна: Дзмітрый Мядзведзь

У справе Дзмітрыя Мядзведзя аб'яўлены перапынак да 10 сакавіка - для азнаямлення з новымі абвінавачваннямі. У новым абвінаваўчым заключэнні фігуруюць пацярпелыя - больш за 10 супрацоўнікаў міліцыі, якія падчас акцыі атрымалі пашкоджанні. Сцвярджаецца таксама, што нібыта іншыя дэманстранты трымалі ў руках прылады для гвалтоўных дзеянняў - металічныя пруты, бутэлькі. На думку праваабаронцаў, пракуратура, бачачы падчас папярэдніх працэсаў, што справа развальваецца, зараз спрабуе ўзмоцніць сваю пазіцыю праз "узброены супраціў" і "ахвяраў-міліцыянтаў".

28.02.2011 3 сакавіка суд над назіральнікам кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Супраць сябра аргкамітэта БХД, журналіста інтэрнэт-партала "Весткі" Кастуся Шыталя, які падчас галасаваньня на апошніх прэзідэнцкіх выбарах быў назіральнікам кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" ад БХК, складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні. Яго вінавацяць у парушэнні артыкула 13 Выбарчага кодэкса.

28.02.2011 У Барыса Хамайды забралі недзяржаўныя газеты і часопісы, якія ён распаўсюджваў

У судзе Чыгуначнага раёна распаўсюдніку незалежнай прэсы прысудзілі штраф памерам 1 000 050 рублёў. Але пра канфіскацыю друкаваных СМІ ў судовай пастанове не было ані слова, таму актывіст лічыць, што яго маёмасць утрымліваецца ў райаддзеле міліцыі незаконна.

28.02.2011 Справу Дашкевіча і Лобава разгледзіць Маскоўскі суд

Старшыня «Маладога фронту» Зьміцер Дашкевіч і ягоны намесьнік Эдуард Лобаў дагэтуль знаходзяцца з Жодзінскім сьледчым ізалятары. Пра гэта «Свабодзе» 26 лютага паведаміла актывістка «Маладога фронту» Наста Палажанка:

25.02.2011 Суд па зыску «Аўтарадыё» не скончаны: лінгвісты па-рознаму ацэньваюць фразу пра «кухню» і «плошчу»

Слуханні па зысках «Аўтарадыё» да Міністэрства інфармацыі — аб прызнанні несапраўдным вынесенага радыёстанцыі папярэджання і аб спыненні яе вяшчання — працягнуцца ў Вышэйшым гаспадарчым судзе 9 сакавіка. Пасяджэнне 24 лютага было адкрытым. Суддзя Валерый Шобік дазволіў журналістам весці ў зале суда дыктафонны запіс.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства