Навіны на тэму: суды
24.03.2021 За два рэпосты берасцейца асудзілі на тры гады "хатняй хіміі"
23 сакавіка ў Маскоўскім судзе Брэста суддзя Вера Філонік пачала разгляд крымінальнай справы па абвінавачванні Уладзіміра Акоркава, піша "Берасцейская Вясна".
24.03.2021 Збівалі, пагражалі, падкінулі гранату і патроны. Абвінавачаны па трох крымінальных артыкулах даў паказанні ў судзе
У судзе Заводскага раёна працягваецца разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да 32-гадовага Юрыя Сяргея і 37-гадовага Кірыла Казея, абвінавачаных па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: падрыхтоўка да здзяйснення асабліва злоснага хуліганства (ч. 1 арт. 13, ч. 3 арт. 339 КК), падрыхтоўка да наўмыснага знішчэння альбо пашкоджання маёмасці (ч. 1 арт. 13, ч. 2 арт. 218 КК), незаконнае захоўванне боепрыпасаў (ч. 3 арт. 295 КК). На думку следства, Казей і Сяргей мелі намер пракалоць шыны аўто мужчыны, які напаў напярэдадні на чалавека з бел-чырвона-белым сцягам.
24.03.2021 У Нясвіжы пенсіянерку асудзілі на 1,5 гады "хатняй хіміі" за абразу АМАПаўца ў сацсетцы
У судзе Несвіжскага раёна 23 сакавіка пачаўся крымінальный працэс у дачыненні да 65-гадовай Святланы Панамаровай, якую вінавацяць у абразе прадстаўніка ўлады паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса.
23.03.2021 Суды па адміністрацыйных справах 22-23 сакавіка: ізноў штрафы ды суткі
У Мінску 22 і 23 сакавіка адбываюцца суды над мірнымі пратэстоўцамі, затрыманымі на нядзельным маршы ў Чыжоўцы, а таксама тымі, каго забіралі з дому ў РУУС нібыта на "прафілактычную размову".
23.03.2021 "Нават за гэтай клеткай лічу сябе больш свабодным, чым многія людзі, якія сядзяць тут". Палітвязню Кубараву запрасілі 7 гадоў узмоцненага рэжыму
У судзе Фрунзенскага раёна Мінска працягнуўся разгляд крымінальнай справы палітычнага зняволенага, дызайнера Дзмітрыя Кубарава, якога вінавацяць у арганізацыі масавых беспарадкаў (ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэкса). Пад час спрэчак па справе, якія адбыліся 22 сакавіка, памочніца пракурора Аліна Касьянчык запрасіла для яго сем гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
23.03.2021 14 падсудных, 109 пацярпелых міліцыянтаў. Пачаўся суд па "масавых беспарадках" пасля выбараў у Пінску
У судзе Маскоўскага раёна Брэста 23 сакавіка пачаўся разгляд крымінальнай справы супраць 14 пінскіх палітвязняў. Іх усіх абвінавачваюць ва ўдзеле ў масавых беспарадках у ноч з 9 на 10 жніўня ў Пінску (ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса).
23.03.2021 "Праяўляў цікаўнасць": у Мінску два гады "калоніі" прысудзілі мужчыне з трэцяй групай інваліднасці
23 сакавіка суд Заводзскага раёна горада Мінска вынес прысуд палітвязню Яўгену Курганаву
23.03.2021 Справа Сядова: пракурор просіць 3 гады пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму
У судзе Першамайскага раёна Мінска 23 сакавіка працягваецца разгляд крымінальнай справы Віктара Сядова, узбуджанай за ўдзел у масавых беспарадках
23.03.2021 "Справа Белгазпрамбанка": палітвязень Віктар Бабарыка не прызнае віну і заявіў адвод складу суда
У Мінску 22 і 23 сакавіка пасля месячнага перапынку аднавіўся суд над Віктарам Бабарыкам і топ-мэнэджарамі Белгазпрамбанка. Незалежную прэсу па-ранейшаму не пускаюць на суд — гэтак жа было і на першых паседжаннях.
23.03.2021 У Мінску пачынаецца суд над перакладчыцай Калацкай, за якую заступіўся Амерыканскі ПЭН
Суд Фрунзенскага раёна Мінска 23 сакавіка пачынае разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да вядомай перакладчыцы Вольгі Калацкай.
22.03.2021 На суд над палітзняволенымі сёстрамі Міронцавымі патрапілі адзінкі
У судзе Савецкага раёна пачаўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да сясцёр Вікторыі і Анастасіі Міронцавых. Дзяўчат вінавацяць у актыўным удзеле ў групавых дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, і гвалце або пагрозе прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў МУС.
22.03.2021 У судзе над кіроўцам аўтадома "Страна для жизни" паказалі відэа з буса сілавікоў, якія везлі затрыманага Сяргея Ціханоўскага
Сёння, 22 сакавіка, у судзе глядзелі запісы з відэарэгістратараў супрацоўнікаў міліцыі, а таксама службовых аўтамабіляў.
22.03.2021 Па два з паловай гады гады калоніі прысудзіў суд актыўным удзельнікам акцыі пратэсту ў Жлобіне
Суд Жлобінскага раёна 22 сакавіка вынес прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да мясцовых жыхароў – Віктара Шмігельскага, Іллі Патрушава і Андрэя Шаўчука.
22.03.2021 Суд над палітвязнем Паўлаўцом перанесены – не з’явіўся сведка Аляксандр Аляксандраў
У судзе Савецкага раёна Мінска ў панядзелак павінен быў працягнуцца разгляд крымінальнай справы палітычнага зняволенага Кірыла Паўлаўца, якому прад’яўленае абвінавачванне па арт. 342 Крымінальнага кодэкса.
22.03.2021 Палітвязня Дзяніса Чыкалёва асудзілі да трох гадоў "хіміі" і вызвалілі ў залі суда
Суд Фрунзенскага раёна Мінска 22 сакавіка вынес прысуд па крымінальнай справы супраць 34-гадовага палітвязня з Гомеля Дзяніса Чыкалёва за падзеі 9 жніўня ў Мінску: тры гады "хіміі".










