Навіны на тэму: суды
24.03.2011 Трое сутак арышту расійскаму журналісту Лашманкіну
Суддзя суду Аршанскага раёна і горада Оршы Інна Кохава абвінаваціла расійскага журналіста Аляксандра Лашманкіна ў дробным хуліганстве і пакарала яго адміністратыўным арыштам на 3 сутак. Журналіст тут жа абвясціў галадоўку.
24.03.2011 Бацькі Ліхавіда патрабуюць пакараць міліцыянта -"ілжэсведку"
Бацькі Мікіты Ліхавіда настойваюць на прыцягненні да адказнасці міліцыянта, які складаў на маладзёна адміністрацыйны пратакол за удзел у акцыі 19 снежня.
24.03.2011 Суд не задаволіў скаргу Уладзіміра Тоўсціка
24 сакавіка ў судзе Маскоўскага раёна Менска разглядалася скарга Уладзіміра Тоўсціка на рашэнне Міністэрства юстыцыі аб пазбаўленні яго адвакацкай ліцэнзіі. Суд скаргу не задаволіў.
24.03.2011 У Оршы пачаўся суд над расейскім журналістам Аляксандрам Лашманкіным
Раніцай 24 сакавіка ў Оршы пачаўся суд над расейскім журналістам Аляксандрам Лашманкіным, якога знялі з цягніка "Чэлябінск - Брэст" каля гадзіны ночы пры ўездзе на тэрыторыю Беларусі супрацоўнікі транспартнай міліцыі.
24.03.2011 Лашманкіна затрымалі за амфетамін, якога не было, судзяць - за брыдкаслоўе
У Оршы судзяць расейскага журналіста Аляксандра Лашманкіна
24.03.2011 Дашкевічу - 2 гады калоніі агульнага рэжыму, Лобаву - 4 гады ўзмоцненага
Cёньня пасьля 12 гадзін дня ў Маскоўскім судзе Мінска суддзя Алена Шылько агучыла прысуд кіраўніку незарэгістраванага “Маладога Фронту” Зміцеру Дашкевічу і кіраўніку менскай філіі гэтай арганізацыі Эдуарду Лобаву. Суд пачаўся са спазненьнем больш чым на гадзіну. Учора пракурор Мазоўка прапанаваў пакараць Дашкевіча трыма гадамі калоніі агульнага рэжыму, а Лобава пяцьцю гадамі калоніі ўзмоцненага рэжыму.
24.03.2011 Суд па справе Мікіты Ліхавіда пераносіцца на 29 сакавіка
Чарговае судовае паседжанне па справе пачнецца а 10-й гадзіне 29 сакавіка ў судзе Партызанскага раёну Мінска. Суд перанесены ў сувязі з неяўкай адваката па прычыне хваробы дзіцяці. Прапанову скарыстацца паслугамі іншага адваката Мікіта Ліхавід не прыняў.
23.03.2011 Суд над Мікітам Ліхавідам працягнецца заўтра (дадаліся камэнтары праваабаронцы Валянціна Стэфановіча)
Чарговае паседжанне распачнецца ў Партызанскім райсудзе Мінска ў 10.00 24 сакавіка. За сённяшні дзень дапытаныя яшчэ 16 пацярпелых і 1 сведка, усе яны супрацоўнікі МУС. 20-гадоваму актывісту Руху "За свабоду" Мікіце Ліхавіду пагражае ад 3 да 8 гадоў пазбаўлення волі.
23.03.2011 Суддзя Уладзіслаў Шыкароў трэці раз штрафуе Хамайду на мільён рублёў
Усе тры мільённыя штрафы накладзены на віцебскага апазіцыянера Барыса Хамайду ў сакавіку гэтага года. Суддзя Уладзіслаў Шыкароў раз ад разу вінаваціць спадара Хамайду ў арганізацыі несанкцыянаваных пікетаў з выкарыстаннем бел-чырвона-белага сцяга.
22.03.2011 Пачаўся судовы працэс па справе Мікіты Ліхавіда (дадаецца)
У Партызанскім судзе абвешчаны перапынак да 10 гадзін раніцы 23 сакавіка. Па словах маці Мікіты Ліхавіда, за дзень да суда яго перавялі ў камеру да людзей, якія абвінавачваюцца ў цяжкіх злачынствах. Жанчына лічыць гэты перавод адным з метадаў ціску на яе сына.
22.03.2011 Андрэя Бандарэнку апраўдалі і вызвалілі
22 сакавіка Менскі гарадзкі суд абвясьціў прысуд прадпрымальніку і сябру Аб’яднанай грамадзянскай партыі Андрэю Бандарэнку. Бандарэнку апраўдалі з фармуліроўкай "адсутнасьць складу злачынства" і вызвалілі з-пад варты ў залі суду.
21.03.2011 Наталья Ільініч зноў звяртаецца ў суд
Звольненая з працы настаўніца гісторыі Талькаўскай сярэдняй школы Наталля Ільініч рыхтуе касацыйную скаргу ў Мінскі абласны суд на рашэнне Пухавіцкага раённага суда, які адмовіў у патрабаванні аднавіць яе на працы.
20.03.2011 Суд па справе Майі Абромчык адкладваецца
19 сакавіка суд павінен быў пачаць разгляд справы Майі Абромчык у дачыненні неправамерных дзеянняў супрацоўнікаў АМАПа. Але справа зацягваецца. Як паведаміла “Народнай Волі” студэнтка гістфака БДУ Майя Абромчык, справа па факту таго, што супрацоўнік АМАПу зламаў ёй нагу падчас мірнай акцыі апазіцыі 19 снежня, патрапіць у суд мінімум праз месяц.
19.03.2011 Алесь Бяляцкі: Тыя магчымасці, якія Беларусь магла атрымаць пры нармальных узаемаадносінах з Еўрасаюзам, страчаны
19 сакавіка споўнілася роўна тры месяцы, як у краіне адбыліся прэзідэнцкія выбары. Тры месяцы, якія змясцілі ў сабе мноства падзей. Рэпрэсіі, запалохванне грамадства, першыя суды над удзельнікамі акцыі 19 снежня... Што маем і што рабіць далей? Аб гэтым карэспандэнт “Народнай Волі” гутарыў з віцэ-прэзідэнтам Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека, праваабаронцам Алесем Бяляцкім.
17.03.2011 Чарговы мільённы штраф — Барысу Хамайду
Месяц таму судзьдзя таго ж Чыгуначнага райсуду не знайшла ў дзеяньнях Барыса Хамайды складу правапарушэньня. Адміністрацыйны пратакол, складзены міліцыянтамі на затрыманага 3 студзеня апазыцыянэра, разглядаўся цяпер паўторна.










