Навіны на тэму: суды
20.04.2011 Карач – 700 тысяч штрафу, Баршчэўскаму – 10 сутак, Станеўскаму – пратакол на дапрацоўку, Левінаву – 10 сутак
21.25 Паўла Левінава судзьдзя Вольга Комар прызнала вінаватым у дробным хуліганстве і асудзіла на 10 сутак арышту.
20.04.2011 Журналіст Уладзімір Лапцэвіч абскарджвае дзеянні суддзі і адказ старшыні Ленінскага раённага суда
Журналіст “БелаПАН” Уладзімір Лапцэвіч 19 красавіка накіраваў скаргу начальніку галоўнага ўпраўлення юстыцыі Магілёўскага аблвыканкама Аляксандру Маймусаву з нагоды дзеянняў суддзі Ленінскага раённага суда г.Магілёва спадарыні Ланчавай, а таксама ў сувязі з адказам старшыні гэтага суда спадарыні Кужалевай.
19.04.2011 БНФ ваюе за Сядзібу ў судзе
19 красавіка ў Гаспадарчым судзе Менску распачнецца разгляд пазову партыі БНФ да камунальных службаў Савецкага раёну Менску. Прадстаўнікі партыі намераныя аспрэчыць, што зь імі адмовіліся працягнуць дамову арэнды памяшканьня Ўправы. У сваю чаргу ЖРЭА не адмаўляецца ад намеру выселіць партыю з арэндаванага памяшканьня і зьвярнулася ў суд з сустрэчным пазовам.
18.04.2011 Звольнілі законна, абвяржэньне непатрэбна, але выдаткі аплаціць
Берасьцейскі абласны суд, разглядаючы скаргу Алеся Ляўчука, былога карэспандэнта дзяржаўнага выданьня "Знамя юности" па Берасьцейшчыне, прыняў рашэньне аб частковым задавальненьні скаргі журналіста.
14.04.2011 Магілёўскі аблсуд не задаволіў скаргу Зміцера Салаўёва
14 красавіка Магілёўскі абласны суд не задаволіў касацыйную скаргу лідэра руху БНФ “Адраджэньне” Зміцера Салаўёва. Зміцер дамагаўся адмены рашэння Ленінскага раённага суда аб адміністратыўным спагнанні ў выглядзе арышту.
14.04.2011 Рыгора Лук’янчука сёння будуць судзіць за адмову ад дактыласкапіі
Рабочы чыгункі Рыгор Лук’янчук з горада Маларыта Брэсцкай вобласці атрымаў позву ў суд на 14 красавіка.
12.04.2011 Прысуд Максіму Анцыповічу пакінуты ў сіле
Магілёўскі абласны суд пад старшынствам суддзі Уладзіміра Навітанюка 12 красавіка разгледзеў касацыйную скаргу Максіма Анцыповіча, які быў пакараны штрафам за ўдзел у неснкцыянаваным пікеце ў Магілёве яшчэ 16 студзеня.
08.04.2011 Першы суд за адмову ад дактыласкапіі
Суд над гомельскім апазіцыянерам Васілём Паляковым перанесены на 13 красавіка. Абласнога кіраўніка партыі АГП мусілі судзіць за адмову ад дактыласкапіі.
06.04.2011 Пракуратура вынесла пратэст на рашэньне Менгарсуду па справе Бандарэнкі
Пракуратура вынесла пратэст на рашэньне Менскага гарадзкога суду аб прызнаньні невінаватым прадпрымальніка і палітыка Андрэя Бандарэнкі. 22 сакавіка суд прыняў рашэньне апраўдаць і вызваліць з-пад варты актывіста АГП Андрэя Бандарэнку з прычыны ягонай невінаватасьці і адсутнасьці ў ягоных дзеяньнях складу злачынства.
06.04.2011 6 красавіка чакаецца прысуд за надпіс “Луку на муку”
У адміністрацыйнай справе студэнткі Гарадзенскага мэдунівэрсітэту Кацярыны Герасімчык адбылося ўжо два паседжаньні. Дзяўчыну вінавацяць у тым, што яна напіса словы “Луку на муку” на пастамэнце помніку Леніна ў Горадні.
05.04.2011 Маскоўская Хельсінская Група выступіла ў ролі Аmicus Curiae
Маскоўская Хельсінская Група выступіла ў ролі Аmicus Curiae ў касацыі па справе Аляксандра Малчанава, Дзмітрыя Новіка і Аляксандра Атрошчанкава, абвінавачаных па артыкуле 293 "Масавыя беспарадкі" Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь 2 сакавіка 2011 г. Фрунзенскім раённым судом г. Мінска. Рэзюмэ Amicus Сuriae падаецца ў інтарэсах правасуддзя ў рамках прававога звычаю і накіравана на імя старшыні Мінскага гарадскога суда Уладзіміра Пуцілы:
05.04.2011 Менгарсуд пакінуў без зменаў прысуд Атрошчанкаву, Новіку і Малчанаву
Сёння, 5 красавіка, у Менскім гарадскім судзе адбыўся касацыйны разгляд скаргі на прысуд абвінавачаным па арт.293 КК РБ (“масавыя беспарадкі”) Аляксандру Атрошчанкаву, Дзмітрыю Новіку і Аляксандру Малчанаву.
04.04.2011 Дашкевіч дзякуе журналістам
Старшыня "Маладога Фронту" Зміцер Дашкевіч даслаў ліст падзякі незалежным журналістам, якія асвяцілі праблему датычна перанаселенасці камеры, дзе ўтрымоўваўся хлапец.
04.04.2011 Менгарсуд разгледзіць касацыйную скаргу на прысуд Аляксандру Атрошчанкаву
Заўтра, 5 красавіка Менскі гарадскі суд разгледзіць касацыйную скаргу на прысуд прэс-сакратара Андрэя Саннікава - Аляксандру Атрошчанкаву.
04.04.2011 Журналіст Лапцэвіч і актывіст Салаўёў абскарджваюць адміністратыўныя арышты
Старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі БНФ “Адраджэньне” Зміцер Салаўёў і журналіст БелаПАН Уладзімір Лапцэвіч абскардзілі ў Магілёўскім абласным судзе пастанову суда Ленінскага раёна аб адміністратыўным спагнанні ў выглядзе адміністратыўнага арышту.










