Навіны на тэму: суды
29.04.2011 Менгарсуд пакінуў бяз зьмены прысуд актывісту руху "За свабоду" Мікіту Ліхавіду.
Менгарсуд пакінуў бяз зьмены прысуд актывісту руху "За свабоду" Мікіту Ліхавіду.
29.04.2011 Суды за Плошчу: Дрозд, Вінаградаў, Кіркевіч, Пратасеня, Хамічэнка (працяг)
29 красавіка ў Кастрычніцкім судзе Менска працягваецца працэс над актывістам кампаніі «Гавары праўду!» Паўлам Вінаградавым, маладафронтаўцам Алесем Кіркевічам, сябрам ініцыятыўнай групы Андрэя Саньнікава Дзьмітрыем Драздом, так званым «навушнікам» Уладзімерам Хамічэнкам і Андрэем Пратасенем, які ня быў ні ў якай партыі ці руху.
29.04.2011 Людміла Мірзаянава: Гэтага працэсу ў прынцыпе не мусіла быць
Маці Фёдара Мірзаянава, аднаго з фігурантаў справы аб масавых беспарадках, упэўненая, што крымінальная справа сфабрыкаваная.
27.04.2011 Суд над віцебскім журналістам Уладзіславам Стараверавым працягнецца 10 траўня
27 красавіка працэс распачала суддзя Кастрычніцкага райсуду Алеся Жарыкава. У якасці сведкаў з’явіліся супрацоўнікі міліцыі, якім не падабалася, што журналіст іх фатаграфуе, і віцебскія актывісты, гатовыя распавесці пра тое, як жорстка міліцыянты збівалі Уладзіслава Стараверава падчас затрымання.
27.04.2011 Ігару Трухановічу - 10 сутак арышту
Суд Фрунзенскага раёна Менска 27 красавіка разгледзеў адміністратыўную справу грамадскага актывіста і прызнаў яго вінаватым у дробным хуліганстве (арт. 17.1 КаАП). Пратакол на Ігара быў складзены 26 красавіка пры затрыманні каля будынку гэтага суда, калі там праходзілі працэсы па справах удзельнікаў пікету супраць будаўніцтва Астравецкай АЭС.
27.04.2011 Суды за Плошчу: Зьміцеру Бандарэнку - 2 гады калоніі
Судзьдзя Тацяна Равінская агучыла прысуд каардынатару "Еўрапейскай Беларусі", даверанай асобе экс-кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саньнікава Зьмітру Бандарэнку - 2 гады калоніі агульнага рэжыму.
27.04.2011 “Неверагодныя прыгоды” немцаў у Беларусі завершацца дэпартацыяй
Пакараныя 26 красавіка ў судзе Фрунзенскага раёну Менска штрафамі грамадзяне Германіі Юльяна Грынец, Андрэас Шэлхас, Яніна Ролік, Гвідэ Хансэн, Ян Хендрык Кроп, Катрын Хайнрых і грамадзянка Польшчы Дарота Кубашэўска пасьля суду былі ізноў дастаўленыя ў Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна, дзе правялі другую ноч.
26.04.2011 Удзельнікаў пікету супраць будаўніцтва АЭС караюць штрафамі
У судзе Фрунзенскага раёна Менска працягваюцца суды над затрыманымі 25 красавіка ўдзельнікамі пікету супраць будаўніцтва Астравецкай АЭС.
26.04.2011 У Полацку на двое сутак асуджаны актывісты, якія збіраліся праводзіць акцыю ў памяць Чарнобыля
Суддзя Полацкага суду Наталля Дзеравянка прызнала Калесніка і Калінцава вінаватымі ў дробным хуліганстве - нецэнзурнай лаянцы ў грамадскім месцы і пакарала іх двума суткамі арышту. Сведкамі ў судзе выступалі міліцыянты.
26.04.2011 Судзяць ўдзельнікаў пікету супраць будаўніцтва Астравецкай АЭС (аднаўляецца)
26 красавіка Фрунзенскі суд Менску аштрафаваў на 525 — 700 тысяч рублёў удзельнікаў пікету супраць будаўніцтва атамнай электрастанцыі ў Беларусі. Сярод пакараных грамадзяне Беларусі, Нямеччыны і Польшчы.
25.04.2011 Натальля Ільлініч працягвае змаганьне за месца настаўніцы
Калегія Менскага абласнога суду адмовіла ў аднаўленьні на працы былой настаўніцы зь вёскі Талька Пухавіцкага раёну Натальлі Ільлініч. Выкладчыца гісторыі вышэйшай катэгорыі прасіла прызнаць незаконным рашэньне суду Пухавіцкага раёну, які падтрымаў адміністрацыю Талькаўскай школы ў справе яе звальненьня.
25.04.2011 Алесю Каліту - 10 сутак арышту
У судзе Чыгуначнага раёна Гомеля Алеся Каліту абвінавацілі ў дробным хуліганстве і асудзілі да 10 сутак арышту. Адміністратыўную справу разглядаў суддзя Яраслаў Парэмскі
25.04.2011 Шульжыцкага будуць судзіць 16 траўня
Суд над Уладзімірам Шульжыцкім перанесены на 16 траўня. Такое рашэньне прынятае ў судзе Савецкага раёна Менска. Яго звінавацілі ў дробным хуліганстве.
25.04.2011 Затрыманьні Шульжыцкага і Каліты: пачатак “паляваньня на ведзьмаў”?
Алеся Каліту будуць судзіць у Гомелі, Уладзіміра Шульжыцкага - у Менску.
25.04.2011 Натальля Ільлініч шукае праўды ў абласным судзе
25 красавіка ў судзе Менскай вобласьці адбудзецца разгляд касацыйнай скаргі настаўніцы гісторыі зь вёскі Талька Пухавіцкага раёну Натальлі Ільлініч. Настаўніца вышэйшай катэгорыі просіць перагледзець рашэньне суду Пухавіцкага раёну, які падтрымаў рашэньне адміністрацыі талькаўскай сярэдняй школы пра яе звальненьне. Адначасна працягваецца акцыя грамадзкай салідарнасьці ў падтрымку Натальлі Ільлініч.










