Навіны на тэму: суды
10.05.2011 Віцебскі журналіст не пайшоў у суд у знак пратэсту
Уладзіслава Стараверава мусілі судзіць у Кастрычніцкім райсудзе: пасля затрымання 26 красавіка, калі хлопец фатаграфаваў жалобную “чаронобыльскую” акцыю, міліцыянты абвінавацілі яго ў дробным хуліганстве. Працэс распачаўся 27 красавіка і мусіў працягвацца 10 траўня, але незалежны журналіст не пайшоў у суд.
09.05.2011 Аналітычны агляд судовага працэсу па крымінальнай справе Вінаградава, Кіркевіча, Дразда, Хамічэнкі, Пратасені
Прадстаўнікі ПЦ “Вясна” і РПГА “БХК”, якія ажыццяўлялі маніторынг судовага працэсу, лічаць асуджэнне абвінавачаных Дзмітрыя Дразда, Паўла Вінаградава, Аляксандра Кіркевіча, Андрэя Пратасені, Уладзіміра Хамічэнкі па ч. 2 арт. 293 КК Рэспублікі Беларусь незаконным і палітычна матываваным. А вынесеныя ім паводле судовага прысуду тэрміны і ўмовы адбыцця пакарання - жортскім і непрапарцыйным пакараннем у параўнанні са здзейсненымі імі правапарушэннямі.
07.05.2011 "Народная Воля" звярнулася да чытачоў
На 13 мая прызначана падрыхтоўчае судовае пасяджэнне па іску Міністэрства інфармацыі аб спыненні выхаду "Народнай Волі". Хочацца спадзявацца, што суддзя А.М.Маёрава дапаможа бакам знайсці паразуменне і не давесці справу да абсурду.
06.05.2011 Валянцін Стэфановіч: Мы прызнаем асуджаных палітвязнямі
Такую пазіцыю агучыў юрыст Праваабарончага цэнтру "Вясна" ў інтэрв'ю Радыё Свабода, камэнтуючы прысуды Паўлу Вінаградаву, Дзмітрыю Дразду, Алесю Кіркевічу, Андрэю Пратасеню, Уладзіміру Хамічэнку. Валянцін Стэфановіч адсочваў увесь працэс па крымінальнай справе гэтых удзельнікаў Плошчы-2010.
06.05.2011 Суд над абвінавачанымі ў падпале будынку КДБ працягнецца 17 траўня
5 траўня ў Бабруйску распачаўся суд над Яўгенам Васьковічам, Арцёмам Пракапенкам і Паўлам Сырамолатавым, якіх абвінавачваюць у падпале будынка мясцовага аддзяленьня КДБ (частка 2 артыкул 339 Крымінальнага кодэксу — «Асабліва злоснае хуліганства»). Ім пагражае ад 7 да 12 гадоў турэмнага зьняволеньня. Cуддзя Павел Карцінін.
05.05.2011 Суды за Плошчу: Някляеў, Рымашэўскі, Дзмітрыеў, Фядута, Палажанка, Вазняк (працяг)
5 траўня ў судзе Фрунзенскага раёна Менска працягваецца разгляд крымінальных спраў Уладзіміра Някляева, Віталя Рымашэўскага, Андрэя Дзьмітрыева, Аляксандра Фядуты, Насты Палажанка і Сяргея Вазняка, якіх вінавацяць у арганізацыі і падрыхтоўкцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх (частка 1 артыкула 342 Крымінальнага кодэксу). Максімальнае пакараньне паводле гэтага артыкулу – да 3 гадоў зняволення. Пачатак у 10 гадзін.
05.05.2011 Глыбоцкага актывіста аштрафавалі на 700 тысяч за пікет салідарнасці з палітвязнямі
Пікет праходзіў у райцэнтры Глыбокае 19 сакавіка – якраз праз тры месяцы пасьля мінскай акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. Гэта была адзіная на Віцебшчыне санкцыянаваная акцыя салідарнасці.
05.05.2011 Асудзіць, каб запалохаць
У Беларусі працягваюцца суды над арганізатарамі і ўдзельнікамі акцыі пратэсту на плошчы Незалежнасьці ў Менску 19 сьнежня 2010 году. Меркаваньні беларускіх палітыкаў на гэты конт запісаў Уладзімер Глод.
05.05.2011 Плошча-2010: каго і дзе будуць судзіць (поўная інфармацыя)
Суды Менска на наступным тыдні будуць загружаныя разглядам крымінальных спраў па абвінавачваньні ўдзельнікаў акцыі пратэсту ў Менску 19 сьнежня 2010 года ў арганізацыі і ўдзеле ў масавых беспарадках, а таксама ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўным ўдзеле у іх. Сітуацыя па стане на 21 красавіка выглядае наступным чынам:
05.05.2011 Арганізатара акцыі "Стоп-бензін 2" аштрафавалі
Акцыя "Стоп-бензін 2" прайшла ўвечары 28 красавіка на трох мінскіх аўтазаправачных станцыях канцэрна "Белнафтахім", а таксама на АЗС у больш чым дзесяці гарадах Беларусі.
05.05.2011 Судзяць нападнікаў на будынак Бабруйскага КДБ
У Бабруйску 5 траўня ў 10-30 распачаўся суд над Яўгенам Васьковічам, Арцёмам Пракапенка і Паўлам Сырамолатавым, якіх абвінавачваюць у падпале будынка мясцовага аддзялення КДБ (частка 2 артыкул 339 Крымінальнага кодэксу – “Асабліва злоснае хуліганства”). Ім пагражае ад сямі да 12 гадоў турэмнага зняволення.
05.05.2011 Суды за Плошчу: дзень прысудаў Вінаградаву, Кіркевічу, Дразду, Пратасеню, Хамічэнку
Актывіста кампаніі «Гавары праўду!» Паўла Вінаградава асудзілі на 4 гады зьняволення, маладафронтаўца Алеся Кіркевіча — на 4 гады; сябра ініцыятыўнай групы Саньнікава Дзьмітрыя Дразда — на 3 гады; Андрэя Пратасеню — на 3 гады; Уладзіміра Хамічэнку — на 3 гады.
04.05.2011 Суды за Плошчу: заўтра прысуд Вінаградаву, Кіркевічу, Дразду, Пратасеню, Хамічэнку
4 траўня ў судзе Кастрычніцкаа раёна Мінска працягваўся судовы працэс па справе аб масавых беспарадках. З 27 красавіка там судзяць актывіста кампаніі “Гавары праўду!” Паўла Вінаградава, аднаго з кіраўнікоў “Маладога Фронту” Алеся Кіркевіча, удзельнікаў акцыі 19 снежня Дзмітрыя Дразда, Андрэя Пратасеню і Уладзіміра Хамічэнку, вядомага праз інтэрнэт як “навушнік”. Прысуд чакаецца 5 траўня а 10-й гадзіне.
04.05.2011 Гаспадарчы суд Менску — за высяленьне партыі БНФ
Гаспадарчы суд Менску не задаволіў пазоў партыі БНФ і грамадзкай арганізацыі БНФ "Адраджэньне" да ЖРЭА Савецкага раёну Менску. Пазоўнікі дамагаліся праз суд прымусіць камунальныя службы заключыць дамову аб арэндзе памяшканьня на праспэкце Машэрава, 8. У сваю чаргу, ЖРЭА Савецкага раёну зьвярнулася ў суд, каб вызваліць арандаваную сядзібу.
04.05.2011 Гродзенцы пра суд над Алесем Кіркевічам
Крымінальны працэс у сталіцы па справе аб так званых масавых беспарадках у Мінску 19 снежня, дзе фігуруе ў якасці абвінавачанага і гродзенец Алесь Кіркевіч, адзін з лідараў “Маладога фронту”, у горадзе над Нёманам не заўважаны шырокай грамадскасцю. Нямала, аднак, і тых, хто неабыякавы да лёсу маладога хлопца з актыўнай пазіцыяй.










