Навіны на тэму: суды
17.05.2011 Суды за Плошчу: Статкевіч, Класкоўскі, Ус, Пазняк, Квяткевіч, Грыбкоў, Буланаў (дзень ШОСты)
Суддзя - сведку А.Лябедзьку: "Не ператварайце суд у мітынг!" У Ленінскім райсудзе Мінска ідзе разгляд справы экс-кандыдатаў у прэзідэнты Міколы Статкевіча і Дзмітрыя Уса, былога міліцыянера Аляксандра Класкоўскага і яшчэ чатырох удзельнікаў Плошчы -- Андрэя Пазняка, Дзмітрыя Буланава, Арцёма Грыбкова, Аляксандра Квяткевіча.
17.05.2011 Іосіф Сярэдзіч: "Нас не запалохаць!"
Сёньня ў Вышэйшым гаспадарчым судзе пройдзе падрыхтоўчае паседжаньне паводле пазову Міністэрства інфармацыі Беларусі аб спыненьні выхаду недзяржаўнай газэты "Народная воля".
17.05.2011 Суд аштрафаваў Ліпковіча на 45 кніг Чаргінца
Вядомы блогер быў пакараны за "абразу" старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі генерала Мікалая Чаргінца.
16.05.2011 Прысуды Ірыне Халіп, Паўлу Севярынцу, Сяргею Марцалеву
Ірына Халіп асуджана на 2 гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай на 2 гады. Павел Севярынец - на 3 гады "хіміі". Сяргей Марцалеў - на 2 гады ўмоўна. Усе адпушчаны і вышлі з залі суда. У тым ліку Севярынец, які разам з Халіп цяпер будзе пад падпіскай аб нявыездзе. За Плошчу асуджана ўжо 30 чалавек.
16.05.2011 Суды за Плошчу: Статкевіч, Класкоўскі, Ус, Пазняк, Квяткевіч, Грыбкоў, Буланаў (дзень пяты)
У Ленінскім судзе працягваецца працэс двух экс-кандыдатаў у прэзідэнты і яшчэ чатырох удзельнікаў Плошчы, якія абвінавачваюцца па артыкуле "масавыя беспарадкі". Да абедзеннага перыпынку паспелі дапытаць некалькіх сведак альбо агучыць паказанні адсутных. Прадоўжыўся прагляд відэаматэрыялаў справы, распачаты 14 траўня. Суддзя Людміла Грачова, пракурор - Чумукавец.
16.05.2011 Затрымалі яшчэ аднаго падазраванага ў падпале Дома правасуддзя
Гэта актывіст кампаніі «Без’ядзерная Беларусь» Арсень Гурскі.
16.05.2011 Суд над Шульжыцкім – у 14-00
У судзе Савецкага раёна Менска ў 14-00 пачнецца разгляд адміністратыўнай справы Уладзіміра Шульжыцкага. Яго вінавацяць у дробным хуліганстве (арт. 17.1 КаАП РБ).
16.05.2011 Мікола Дземідзенка абвясціў галадоўку
У судзе Партызанскага раёна Менска судзяць намесьніка старшыні Маладога фронту Міколу Дземідзенку. Пакуль невядома, у чым яго вінавацяць. Перад тым, як яго завялі ў судовую залю, ён паспеў перадаць, што абвяшчае галадоўку.
16.05.2011 У панядзелак – суд над Міколам Дземідзенкам
Намесьнік старшыні Маладога фронту Мікола Дземідзенка зьмешчаны ў турму на вуліцы Акрэсьціна.
15.05.2011 Вілейскі актывіст атрымаў штраф за адмову ад дактыласкапіі
13 мая ў Вілейцы адбыўся суд над мясцовым актывістам Валянцінам Суслам. Хлопцу прысудзілі трыццаць базавых велічыняў штрафу за адмову здаць адбіткі пальцаў. Суд адбываўся хутка і па словах “правапарушальніка”, вынік быў прадказальны спачатку.
14.05.2011 ПРЫСУД АНДРЭЮ САННІКАВУ: 5 ГАДОЎ КАЛОНІІ УЗМОЦНЕНАГА РЭЖЫМУ
Алег Гнедчык асуджаны на 3,5 гады, а Ілля Васілевіч, Фёдар Мірзаянаў, Уладзімір Яроменка -- на 3 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму. Маці Фёдара Мірзаянава на абвяшчэнне прысуду не пусцілі. Прысуд вынесла суддзя Ленінскага суда Мінска Наталля Чацвярткова. Пракурор Антон Загароўскі патрабаваў пакаранне для Саннікава ў 7 гадоў.
14.05.2011 Суды за Плошчу: Статкевіч, Ус, Класкоўскі, Пазняк, Грыбкоў, Квяткевіч, Буланаў (дзень чацвёрты)
Працэс у Ленінскім судзе Мінска над двума супернікамі дзеючага кіраўніка дзяржавы на выбарах і пяццю ўдзельнікамі Плошчы працягваецца. Сягоння, нарэшце, плануецца даць рады з праглядам відэаматэрялаў, які двойчы адкладаўся па тэхнічных прычынах.
13.05.2011 Суды за Плошчу: Саннікаў, Васілевіч, Гнедчык, Мірзаянаў, Яроменак
Прысуд абвесцяць заўтра, 14 траўня, а 16-й гадзіне.
13.05.2011 Суды за Плошчу: Статкевіч, Класкоўскі, Ус, Пазняк, Квяткевіч, Грыбкоў, Буланаў (дзень трэці)
На працэсе па справе Міколы Статкевіча, Дзмітрыя Уса, Аляксандра Класкоўскага, Андрэя Пазняка, Дзмітрыя Буланава, Аляксандра Квяткевіча і Арцёма Грыбкова зранку ішлі допыты пацярпелых міліцыянтаў. У многіх траўмы, пра якія яны кажуць, дакументальна нічым не пацьверджаны. Працэс ідзе ў Ленінскім судзе Мінска пад старшынствам суддзі Людмілы Грачовай.
13.05.2011 Суды за Плошчу: Севярынец, Халіп, Марцэлеў (дзень трэці)
Дзяржабвінаваўца запрасіў Паўлу Севярынцу 3 гады абмежавання волі, Ірыне Халіп і Сяргею Марцэлеву па 2 гады з адтэрміноўкай. Прысуд будзе абвешчаны 16 траўня.










