Навіны на тэму: суды
06.07.2011 У Гародні працягваюцца суды над удзельнікамі акцыі 3 ліпеня
6 ліпеня ў Ленінскім раённым судзе Гародні працягваюцца суды над удзельнікамі мірнай маўклівай акцыі "Рэвалюцыя ў сацыяльных сетках", якая адбывалася 3 ліпеня. Працэсы вядуць суддзі Наталля Козел, Ганна Леўсік і Дзмітрый Кедаль. З раніцы судовыя паседжанні над некалькімі ўдзельнікамі былі перанесены на пазнейшыя тэрміны.
06.07.2011 Віцебскага актывіста тэрмінова судзяць
Алега Сургана, затрыманага 3 ліпеня, пад прымусам адвезьлі ў Кастрычніцкі раённы суд. Міліцыянт, які суправаджаў затрыманага ў службовым аўто, патлумачыў: загад аддадзены начальнікам міліцыі грамадзкай бясьпекі Кастрычніцкага райадзьдзелу Аляксандрам Каліноўскім.
06.07.2011 Суды ў Слуцку прызначаныя на 14 ліпеня
У Слуцку прызначаная дата суду па адміністрацыйных справах удзельнікаў маўклівай акцыі 3-га ліпеня. Як паведаміла «Свабодзе» тутэйшая грамадзкая актывістка Зінаіда Цімошык, 14 ліпеня будуць судзіць Юлію Балакір і Віталя Амяльковіча. Удакладняе спадарыня Цімошык:
05.07.2011 Ці судзілі сёння ў Менску ўдзельнікаў акцыі 3 ліпеня?
Гэтае пытанне сёння цягам дня рознымі спосабамі спрабавалі высветліць супрацоўнікі ПЦ “Вясна”, але так і не атрымалі адназначнага адказу.
05.07.2011 Вышэйшы гаспадарчы суд падтрымаў БТ супраць "Народнай Волі"
Такое рашэнне прыняла касацыйная калегія Вышэйшага гаспадарчага суда. Яна пакінула ў сіле рашэнне суда першай інстанцыі па скарзе недзяржаўнай газеты, перадае "Беларускі партызан".
05.07.2011 У Брэсце аштрафавана яшчэ каля 10 удзельнікаў маўклівай акцыі пратэсту 29 чэрвеня
У Брэсце 4 ліпеня былі пакараныя штрафамі яшчэ каля 10 чалавек, затрыманых падчас маўклівай акцыі пратэсту 29 чэрвеня. Па дадзеных праваабаронцы Рамана Кісляка, суд Ленінскага раёна Брэста прызнаў іх вінаватымі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве (ч. 1 арт. 23.34 КаАП).
05.07.2011 У Слуцку будуць судзіць моладзевых актывістаў
4 ліпеня каля 19.00 Юлія Балакір, Віталь Амельчанка і Вадзім Раманаў былі затрыманы на цэнтральнацй плошчы Слуцка. Да маладых людзей падыйшоў міліцыянт, які прапанаваў моладзевым актывістам праехаць у РАУС для прафілактычнай размовы. Увесь гэты час іх здымаў на відэакамеру чалавек у цывільным.
04.07.2011 У Менску судзяць затрыманых 3 ліпеня (абнаўляецца)
Сёньня ў Менску распачнуцца суды над затрыманымі падчас параду і пратэстных акцыяў 3 ліпеня. Агулам у сталіцы было затрымана прыкладна 160 чалавек. Пакуль у канцылярыях судоў няма дакладнай інфармацыі пра разгляд справаў у дачыненьні канкрэтных затрыманых.
04.07.2011 Суды ў рэгіёнах (абнаўляецца)
БЕРАСЬЦЕ: Паводле праваабаронцы Рамана Кісьляка, сёньня адбываюцца суды над грамадзкімі актывістамі Іванам Стасюком, Аляксандрам Чаркашыным і Артурам Анісімавым. Усе абвінавачваюцца ў дробным хуліганстве. Артур Анісамаў ужо асуджаны на 6 сутак арышту.
04.07.2011 Гомель: прысуды ўдзельнікам "маўклівай" акцыі
Судзьдзя Цэнтральнага суда Гомеля Алена Цалкова на падставе адміністрацыйных пратаколаў, складзеных у Цэнтральным РАУСе за лаянку й парушэньне грамадзкага парадку, пакарала арыштамі: на 15 сутак — праваабаронцу Анатоля Паплаўнага, на 2 сутак — Валера Хамутоўскага і Зьмітра Сьцепанца.
01.07.2011 Прэцэдэнт: Дзяніс даказаў, што гуляў ля Кастрычніцкай без мацюкоў
Затрыманы ля Кастрычніцкай плошчы за “хуліганства” хлопец здолеў даказаць у судзе, што ён матам не лаяўся. І хоча пакараць міліцыянтаў за незаконнае затрыманне.
01.07.2011 Учора ў Берасці судзілі ўдзельнікаў “маўклівай акцыі” 29 чэрвеня (дапоўнена)
30 чэрвеня ў судзе Ленінскага раёна Берасця адбыліся суды над 8-мю ўдзельнікамі акцыі пратэсту 29 чэрвеня. Суддзя –Васілюк.
01.07.2011 У Беларусі працягваюцца суды над затрыманымі ўдзельнікамі “маўклівых акцый” 29 чэрвеня
Сёньня беларускія суды будуць працягваць разгляд адміністратыўных спраў затрыманых 29 чэрвеня ўдзенікаў акцый пратэсту. Чакаецца, што ў судзе Ленінскага раёна Менска будзе разгледжана 6 адміністратыўных спраў, пройдуць суды у Маскоўскім і Савецкім раёнах. Пакуль няма звестак па суду Фрунзенскага раёна.
01.07.2011 Рашэнне па касацыйнай скарзе “Народнай волі” агучаць 5 ліпеня
«Народная воля» абскарджвае рашэнне, вынесенае ў красавіку 2011 года Вышэйшым гаспадарачым судом на зыск да рэдакцыі з боку Белтэлерадыёкампаніі.
30.06.2011 Барысенка засудзіў усю сямью Шылаў
Удзень у Салігорску судзілі затрыманых удзельнікаў учорашняй маўклівай акцыі пратэсту, што кожную сераду праходзіць на галоўнай плошчы сталіцы шахтароў. Пяцёра з шасьці падсудных правялі гэту ноч у ізалятары часовага ўтрыманьня. Чацьвёра з гэтых шасьці застануцца там і ў бліжэйшыя тыдні.










